Геннадий ДЕМЕШКО

Святочная Дзісна

 

У Дзісне бывалі шведы,

Рады мы, што едуць госці.

Страў хапае на абеды

І падстаў для весялосці.

Хай здымаюць мост прыгожы,

На той бераг праміком

Праз Дзвіну ў дзень пагожы

Пакатае ўсіх паром.

А як шведаў запрашалі:

"Госці, просім у кружок!"

Міша граў і танцавалі

Нашы польку, крыжачок.

Па траве ішлі ў скокі,

Вялі дружна карагод.

Ды што танцы,песень столькі

Весялілі ўвесь народ.

Забаўляліся да ночы,

А праграмы без канца.

Хто ж пайсці з цябе захоча,

Полацкая вуліца?

 

На новы мост

 

Студзень быў цёплы, скажу адразу,

Зіму такую я вельмі люблю.

Конік ля хаты стаіць прывязаны,

Кранае санкі і аглаблю.

Нібы ён хоча нешта сказаці,

Кліча гучна гі-гі-гі.

Паедзем шлях праз мост адкрываці,

Што ва Узмёнах злучыў берагі.

А ты, мой Орлік, сапраўдны дружа,

Плаваў са мной па Дзвіне.

Вось і цяпер верна паслужыш,

Шлях мы скароцім удвайне.

Еду на санках там, дзе клёны,

А мост высокі цераз Дзвіну.

У царкве да службы ўжо звоняць,

Вось і я туды павярну.

Паўсюдна людзі выходзяць з хатаў

У святочных строях як на фэст.

З песнямі хлопцы, з імі дзяўчаты

Славяць чаканы праз раку пераезд.

Як весяліліся мае Узмёны,

Запомніў добра да гэтай пары.

Хто будаваў—услаўлялі імёны:

З ракой бурлівай яны змагары.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.