Именины 19 апреля 2024
Именины 18 апреля 2024
Астудзі мяне, крынічка
Астудзі мяне, крынічка,
У спёку, у поўдзень напаі!
Хоць ты й мелка, невялічка,
А ўсіх вабіш у гаі!
Усіх ты дорыш, усіх поіш
Жыватворнаю вадой,
Можа ж ты і заспакоіш
У сэрцы жар пякучы мой.
Мне гарэзная дзяўчына
З вачэй кінула іскру:
Запылаў я бы лучына.
Ой! Каб стала ўсё к дабру!
Жар душэўны прытушы,
Мая просьба невялічка—
Прахалоду дай душы.
Я люблю! Яна ж ці любіць?
Мо, смяецца проста так?
А мо, шэльма, мяне губіць,
Бо такі ўжо прастак.