Авторизация
 

Аляксей КАВАЛЕВІЧ

Алікава каханне

Апавяданне

Працяглы час намеснікам рэдактара нашай раённай газеты працаваў Аляксей Пятровіч Кавалевіч. Творчая натура, ён не толькі асвятляў падзеі, якія адбываліся на Міёршчыне, але і рыхтаваў да друку літаратурныя матэрыялы для "Ручайка". Сам пісаў вершы, апавяданні, гумарэскі. Нават з выхадам на пенсію ў яго не закончыўся душэўны парыў. Натхнення хапіла яшчэ на некалькі кніг паэзіі і прозы. Сярод яго твораў асаблівае месца займае апавяданне "Алікава каханне". Напэўна таму, што яно ў пэўнай ступені аўтабіяграфічнае, прывязанае да родных мясцін, да ўласнай сям'і, да школы, якая дала шлях у жыццё.

 

Паважаныя чытачы, пяць гадоў назад мы ўжо публікавалі апавяданне А. П. Кавалевіча "Алікава каханне". Яно атрымала водгук у сэрцах людзей, многія прасілі надрукаваць твор яшчэ раз. Ён таго варты! Вось некалькі водгукаў землякоў Аляксея Пятровіча.

 

"Паважаны Аляксей Пятровіч! Прачыталі апавяданне "Алікава каханне". Дзякуй за памяць аб нас, за жаданне дарыць людзям свае ўспаміны, быць прыгажэй душой, дабрэй сэрцам і вышэй у сваіх учынках. Вы малайчына! Нам вельмі спадабалася (не тое слова!). Прапанавала настаўніцы нашай школы абмеркаваць твор з вучнямі. Здароўя Вам, творчага запалу і поспехаў!

 

Вашы Карпянковы".

***

"Паважаны Аляксей Пятровіч! З вялікім задавальненнем друкавалі Ваша апавяданне "Алікава каханне". Выдатны твор, і, я думаю, многія чытачы былі глыбока ўражаны і пазналі мясціны, у якіх адбываецца дзея. Нездарма гэты твор абмяркоўвалі ў школах Вашага раёна вельмі шчыра і таленавіта напісана.

Жадаю Вам добрага здароўя і ажыццяўлення ўсіх творчых задумак.

С. ЗВЯРОВІЧ, рэдактар

Мастоўскай райгазеты

"Зара над Нёманам".

 

НЕЧАКАНАЕ  ЗНАЁМСТВА

Тая раніца 1 верасня, як нiколі, выдалася на славу. Яркі чырвоны дыск сонца, ледзь адарваўшыся ад зямлі, раптам сыпануў на яе мірыяды залатых промняў, аздобіўшы вершаліны дрэў, кустоў i дахі вясковых хат. А буйная, парыжэлая ад гарачага сонца збажына, паціху шумела, напяваючы ранішнюю песеньку i, быццам мора, калыхалася i каціла свае жытнёвыя xвалi ў неаглядную далячынь. У высокім блакітным небе гучна дзынькалі званочкі-жаўрукі. Ад гэтага сэрца Аліка напаўнялася яшчэ большай радасцю. Сёння ж ён, васьмікласнік, ужо ў восьмы раз прыйдзе ў сваю родную школу, сустрэнецца са старымі сябрамі, настаўнікамі, па якіх за доўгія канікулы досыць змаркоціўся.

 

Ад ягонай вёскі да школы было звыш пяці кіламетраў, i хлопцу некалі было бясконца дзівіцца невыказным хараством акружаючай прыроды. Каб не спазніцца на заняткі, ён значна прыбaвiў кроку. Аднак ужо на подступах да мястэчка пачуў школьны званок.

— Ах, не паспеў, пазнавата выйшаў! — вырвалася само сабой.

У свой клас увайшоу, калі класны кіраўнік Надзея Ігнатаўна ўжо распачала з вучнямі гутарку аб тым, дзе i як яны правялі свае летнія канікулы.

— Надзея Ігнатаўна, можна? — разгублена спытаў Алік. Настаўніца павярнулася i здзівілася. Перад ёй стаяў загарэлы, быццам негр, хударлявы юнак у простым вясковым адзенні.

— Ах, Алік! — усклікнула яна. — Падрос, памужнеў, проста не пазнаць. Багатым будзеш. Ну заходзь, сядай за сваю парту i знаёмся з новай напарніцай Нінай. Сёлета яна ўпершыню будзе хадзіць у нашу школу.

Кінуўшы касы погляд на незнаёмую, прыгожа апранутую дзяўчыну, Алік paзгубіўся. "Божа мой, — падумаў ён, — як жа я, просты вясковы хлопец, ды буду сядзець з такой прыгажуняй?" Ён ледзь не папрасіў Надзею Ігнатаўну перасадзіць яго за іншую парту.

 

Убачыўшы разгубленасць хлопца, Hiнa хуценька адсунулася на самы край парты i далікатнымі беленькімі пальчыкамі прыняла кніжкі. Ох, гэтыя пальчыкі! Падобных Алік яшчэ не бачыў. Яны напаміналі яму роўненькія i гладзенькія дзедавы верацёны, спрытна вытачаныя iм на такарным станку. Зразумела было адно, што гэтыя пальчыкі не ведалі нi прышкольных вучэбна-доследных участкаў, нi градак, на якіх працаваў ён з аднакласнікамі кожнае лета.

 

Алік баязліва сеў на другі канец парты, хуценька паклаў свае падношаныя падpyчнікі і, глянуўшы на суседку, усміхнуўся. Hiнa крыху ажывілася i ўзамен таксама падаравала яму лагодную ўсмешку.

 

НІНКА- УКРАІНКА

Яшчэ некалькі вучняў цікава расказалi аб cвaiм летнім адпачынку. Затым Надзея Ігнатаўна сказала:

— Рабяты, а давайце мы паслухаем нашу новенькую госцю, хто яна, адкуль прыехала да нас, дзе i як адпачывала ў час летніх канікул. Ніначка, выйдзі да дошкі, а то з задняй парты цябе не пачуюць.

Ніна борздзенька ўскочыла з-за парты i дробненька затупала роўненькімі спрытнымі ножкамі. Яе светла-сіняя сукенка i беласнежны фартушок шчыльна аблягалі стройную дзявочую постаць. Ніна выйшла на клас, акінула яго карычневымі, як спелыя каштаны, вачыма i ласкава ўсміхнулася. Клас быццам замёр. I менавіта ў гэты самы момант вядомы ў класе жартаўнік Іван, які сядзеў на задняй парце, знарок цяжка i працяжна ўздыхнуў. Гучны рогат, быццам выбух, страсянуў сцены класа. Не стрымалася i сама Надзея Ігнатаўна. Ад неспадзяванкі твар у Ніны стаў ярка-пунсовым, быццам распаленая на aгнi патэльня. Убачыўшы гэта, Надзея Ігнатаўна вырашыла згладзіць нетактоўны жарт Івана.

 

— Ніначка, — сказала яна, — даруй жартаўніку. Я думаю, што гэта быў не насмешлівы, а сяброўскі жарт.

Праз xвілінy, супакоіўшыся, на чыста рускай мове Ніна пачала расказ аб тым, што яна нарадзілася ў Крыме. Там жа закончыла сем класаў рускамоўнай школы. Тата яе — бацюшка, маці — хатняя гаспадыня. Апрача яе дзяцей у бацькоў няма. Свой сёлетні адпачынак правяла дома, у Крыме.

 

І эмацыянальны расказ дзяўчыны, i яе прывабная знешнасць зрабілі вялікае ўражанне на мужчынскую палову класа, асабліва на фарсістых местачковых задавакаў, якія з першага дня вырашылі заваяваць сэрца прыгажуні. Каб прыцягнуць да сябе ўвагу дзяўчыны, яны засыпалі яе рознымі пытаннямі і жартамі, ад якіх Ніна адбівалася цэлы дзень.

— Цярпець не магу нахабных, — паскардзілася яна Aлікy.

— Што зробіш, — ycмixнуўся хлопец, — мабыць, такі ўжо лёс ва ўcix прыгажунь.

У канцы ўрокаў, калі празвінеў апошні званок, Алік хуценька сабраў кніжкі і выскачыў на вуліцу. Неўзабаве яго здагнала Hiнa.

— Табе туды? — рукой паказала яна на канец вуліцы.

— Угу, — адказаў Алік.

— Значыць, нам па дарозе. Там непадалёку наша хата.

Некалькі хвілін прайшлі моўчкі.

— А вунь i яна, — радасна ўскрыкнула дзяўчына. 3 хаты насустрач iм выйшаў незнаёмы, яшчэ досыць малады чалавек з чорнай i густой, як шчотка, барадой i са срэбным крыжам на грудзях.

— Гэта мой папка! — гучна прамовіла Hiнa.

Убачыўшы перад сабой незнаёмага бацюшку, Алік разгубіўся.

— Добры дзень, — прывітаўся ён.

— Добры, добры, — адказаў той, затым дадаў: "Ніначка, гэта што, твой сябра?"

— Так, "папачка", мой аднакласнік Алік.

— А дзе ж ты, хлопча, жывеш? — зноў пацікавіўся ён.

— Там, у вёсцы, за пяць кіламетраў, — адказаў Алік.

— О, Ніначка, тады запрашай яго на абед.

— Што вы, што вы, — спалохана закрычаў Алік, — я пайду дамоў.

I ён гатоў быў ужо кінуцца наўцёкі. Аднак Hiнa разгадала яго намер i, учапіўшыся за ягоную руку, сілком пацягнула на свой панадворак. Па прыступках узышлі на ганак.

— Насця, да нас госці! — моцна гукнуў бацюшка.

Дзверы хутка расчыніліся, i на парозе з'явілася маладая, сімпатычная, у зялёнай кофтачцы i белым фартуху маці Hiны. Убачыўшы Аліка з дачкой, яна лагодна усміхнулася i сказала:

 

— Заходзьце, заходзьце, прашу.

На кyxнi пахла смажанымі катлетамі i духмянымі блінамі, ад чаго ў Аліка заказытала у носе. Hiнa запрасіла яго ў свой пакой. Ад здзіўлення хлопец раскрыў рот. Усюды панавалі незвычайная чысціня i парадак. На сценах віселі новенькія бліскучыя iконы, сям-там яркім золатам i срэбрам пераліваліся крыжы. Такога парадку хлопец яшчэ нідзе не бачыў.

— Сядай, Алік, — ветліва запрасіла яго Hiна, падсунуўшы яму крэсла.

Быццам у мяккую пярыну, Aлік плюхнуўся ў яго i ад задавальнення заплюшчыў вочы.

Абедалі на кyxнi. Hiна ўвесь час дагаджала хлопцу, падкладваючы ў яго талерку смачную ежу.

— Бяры, Алік, бяры, не саромейся, — паўтарала яна. Аднак Алік быў вельмі сарамлівым i нерашучым i, нягледзячы на ветлівыя i настойлівыя запрашэнні Hiны, еў паціху, як не сваім ротам. Падзякаваўшы за смачны абед, Hiнa зноў запрасіла хлопца ў свой пакой.

 

— Ну, Алік, — сказала яна, — давай знаёміцца. Пра сябе я крыху расказала ў класе. Цяпер чарга за табой.

Хвілінку памаўчаўшы, хлопец пачаў:

— Нарадзіўся я ў суседняй беднай і заняпалай вёсцы. У час вайны страціў маці, і нас, траіх малалетніх хлопцаў, выхоўвала старэйшая сястра Марына.

 

ПЕРШЫ  ПАЦАЛУНАК

Доўга расказваў Aлік i пра маці, былую пеўчую царкоўнага хору, i пра бацьку, які вельмі любіў сваю жонку i дзяцей. Пасля, зірнуўшы на насценны гадзіннік, Aлік усхапіўся, занепакоіўся:

 

— Ой, Hiнa, я загаварыўся, мне пара.

— Добра, Алік, я цябе правяду, — згадзілася дзяўчына. Выйшлі на вуліцу. Цудоўнае, напоенае на духмяных травах паветра, гасцінна схапіла ix у абдымкі, i маладыя людзі ажывіліся, павесялелі, загаманілі. Адважна, нібы гэта было не ў першы раз, Hiнa cxaпіла руку Аліка i, успомніўшы даўнішнюю дзіцячую гульню ў класікі, раптам пусцілася ў скокі па роўнай дарожцы. Хлопец ад душы смяяўся жартам дзяўчыны, a калi выйшаў за мястэчка, пачаў вызвапяць сваю руку i сказаў:

 

— Усё, Ніначка, хопіць, я пабег.

Hiнa з усмешкай зірнула ў вочы Aліку, затым знянацку тузанупа яго за руку так, што твары ix зблізіліся, i яна хутка i рашуча чмокнула cвaiмi гарачымі і пухлымі вуснaмi ў яго вусны. Затым рэзка павярнулася i гучна затупала новенькімі туфелькамі па брукаванай вуліцы. Ад першага ў жыцці дзявочага пацалунку Алік аслупянеў i страціў дар мовы. Збянтэжаны, ён доўга глядзеў услед гарэзлівай прыгажуні. I калі Ніна знікла з вачэй, куляй паімчаў дамоў. Адбегшы некалькі кіламетраў, апрытомнеў, сцішыў хаду i спакойна пачаў разважаць пра незвычайныя прыгоды дня. "Сапраўды, Ніна рэдкая прыгажуня. Толькі што незвычайнага ў мяне знайшла яна? Знешнасць? У беднага вясковага хлопца xiбa ж можа яна быць прываблівай? Не, гэта было не што iншаe, як яе свавольства, дзіцячы жарт".

 

"Чакай, чакай, — у галаве маленькім ручайком пачала ўсплываць другая, супрацьлеглая думка.—Мілы мой хлопчык, а чым тады растлумачыць такое настойлівае яе запрашэнне на абед, жаданне падрабязнага знаёмства i, нарэшце, гэты шалёны пацалунак?"

У глыбокім роздуме ўвайшоў Алік у сваю вёску, cтyпіў на ўласны панадворак.

— Aлік, дзе ты прападаў?  — сустрэла яго сястра. — Ужо блінцы даўно астылі, а цябе ўсё няма. Хутчэй сядай, пакармлю.

— Дзякую, Марына, я наеўся.

— Чаго наеўся, кавалачка хлеба, што браў у кішэню?

— Не, смачных катлет і блінчыкаў.

— Дзе?

— У бацюшкі, — з усёй сур'ёзнасцю адказаў брат. Некалькі хвілін глядзела яму ў вочы сястра, затым не вытрымала, ускрыкнула:

— У якога гэта бацюшкі, што ты чаўпеш?

— У нашага, новага, што прыехаў у мястэчка.

I Aлік падрабязна расказаў сястры аб знаёмстве з новай аднакласніцай Нінай, аб яе настойлівым запрашэнні на абед, ycпoмнiў i пра гарачы пацалунак.

— Толькі не веру ў шчырасць такіх учынкаў, — дадаў ён, — бо хто такі я? Просты вясковы хлопец, нi зайздроснай знешнасці, нi тае культуры.

— Алічак, — запярэчыла сястра, — па-мойму, Hiнa вельмі разумная дзяўчынка. Яна ведае, што прыгажосць чалавека не ў знешнасці і яго паходжанні, а ў душэўнай дабрыні, шчырасці, праўдзівасці. А ў цябе ўсяго гэтага хоць адбаўляй.

 

На наступны дзень, увайшоўшы ў клас, Aлік прыкмеціў Ніну ў коле сваіх аднакласніц. Ён прывітаўся з iмi, сеў за парту, пачаў раскладваць кніжкі і сшыткі. Неўзабаве да яго падсела Hiнa. Зыркнуўшы на яго каштанавымі вачыма, яна прашаптала:

 

— Алік, дуешся на мяне за ўчарашняе?

— Што ты, — усміхнуўся хлопец, — за такую "крыўду" дуцца? Праўда, спачатку ад нечаканасці я ледзь капыты не адкінуў. Так што ў наступны раз пры набліжэнні такой "небяспекі" ты хоць які-небудзь сігнал падай.

— Улавіла, Алічак, спраўлюся...

 

Непрыкметна, быццам гyci ў вырай, адзін за другім пачалі адплываць школьныя дні. Алік і Ніна ўсё больш i больш сталі разумець адзін другога, давяраць і збліжацца. Нярэдка, ідучы ў школу ці дамоў, яны адважваліся нават узяцца за рукі i прайсці па вуліцы мястэчка. Старшакласнікі гэтага амаль не прыкмячалі. I толькі малыя свавольнікі сяды-тады кідалі ім услед: жаніх i нявеста з аднаго цеста.

 

Станоўча расцэньвала ix дружбу i класны кіраўнік Надзея Ігнатаўна. Яна цешылася, што Ніна аказвае Аліку адчувальную дапамогу ў засваенні прадметаў матэматычнага цыклу, а ён — гуманітарнага, acaблiва беларускай мовы i літаратуры, з якімі яна сустрэлася ўпершыню.

 

Дружба з Нінай выклікала ў душы Aлікa цягу да паэтычнай творчасці. Упершыню ў жыцці ён спрабуе пісаць вершы на роднай мове. Гэтую цягу i жаданне развіла далей i замацавала Надзея Ігнатаўна, выкладчыца рускай мовы i літаратуры. Яна арганізавала літаратурна-творчы гурток i наладзіла выпуск агульнашкольнай газеты "Маладыя галасы", дзе змяшчалі свае творы юныя літаратары. Каб выклікаць у рабят яшчэ большую зацікаўленасць творчасцю А. С. Пушкіна, настаўніца заказала новы мастацкі фільм "Юнацтва паэта", які некалькі разоў дэманстраваўся ў школе. Кінастужка зрабіла на Aлікa незабыўнае ўражанне. Ён пaпpaciў Ніну дапамагчы сабраць з чacoпicaў каляровыя малюнкі аб паэце, каб расклеіць на сценах уласнай хаты i стварыць нешта накшталт мастацкай галерэі

 

Аднойчы ў школу паштальён прынёс газету "Піянер Бeлapyci", у якой быў надрукаваны верш Aліка "Зайчык":

Раніцой аднойчы каля стога

Я злавіў маленькага касога

I пачаў з душой яго глядзець,

А маленькі —

                  чахнуць i худзець.

Так, бядняжка, і пакінуў свет.

— А таму, — мне

            растлумачыу дзед, —

У цябе ён доўга не пабыў,

Што свабоду шэранькі любіў.

 

Разам з газетай Aлікy ўручылі i канверт са зваротам да школьнікаў, каб дзеці не лавілі і не прыносілі дамоў маленькіх дзікіх звяркоў. Яны павінны заставацца там, дзе нарадзіліся. Выкармяць ix i выхаваюць уласныя бацькі. У няволі маленькія абавязкова загінуць. Верш i пісьмо зрабілі вялікае ўражанне на ўсю школу, a Aлік адчуваў сябе на сёмым небе. Радасць яго раздзяліла і Ніна. Яна паказала газету нават cвaiм бацькам.

           

РЭЧКА СЕРАБРАНКА

Аднойчы ў гарачы aceнні дзень Hiнa прыйшла ў школу ў новай белай сукенцы i блакітным берэціку. Убачыўшы яе ў шыкоўным убранні, усе васьмікласнікі ахнулі. Такой прыгажуні, як яна, у класе не было. На ўроку Hiнa падала Aлікy запісачку: "Сёння пасля ўрокаў пойдзем на Серабранку". Серабранка — гэта мясцовая рэчка, якая вузкай змейкай акаймляла ўсё мястэчка. У пагодлівыя цёплыя днi тут адпачывала ўся дзятва — лавіла рыбу, загарала. Менавіта сюды пасля заняткаў i прыйшлі Алік з Нінай. Яны селі на змайстраваную рыбакамі лавачку i пачалі падсілкоўвацца дамашнімi піражкамі. Маленькія крошачкі сыпнупі ў рэчку. I ўміг у ёй пачаліся сапраўдныя спартыўныя рыбныя спаборніцтвы, хто хутчэй схопіць кінутую крошачку. Aлік не вытрымаў i кінуўся да лазовага куста, на якім гойдаўся кавалачак адарванай лескі з кручком. Асцярожна разматаў яе, прывязаў да альховага кійка. А нажыўкі не было. Дзе ж яе знойдзеш на cyxiм, выгарэўшым ад сонца беразе?

 

Cxaпіўшы кавалачак трэскі, ён пачаў раскопваць ёю cyxiя купіны. Усё дарэмна. Бачачы, як хвалюецца хлопец, Ніна, падкраўшыся да яго ззаду, прысела i абвіла яго шыю цёплымі мяккімі рукамі:

— Бедны мой рыбачок, — спагадліва сказала яна, — не шанцуе?

— Ды які ж я рыбачок, калі не злавіў яшчэ ніводнай рыбкі.

— Як не злавіў? — засмяялася дзяўчына, — а вось яна, твая рыбка.

Ніна яшчэ мацней абняла Aлікa.

— Стой, стой! — радасна ўскрыкнуў хлопец, — хутка будзе i другая, сапраўдная рыбка.

У гэты час на ягоныя штаны сеў авадзень. Прылаўчыўшыся, Алік хутка накрыў яго далонню, затым адарваў яму галаву i начапіў на кручок. Некалькі хвілін рыбкі кружыліся ля прынады, баяліся блізка падплываць да яе. Нарэшце, самая буйная набралася xpaбpacцi, cxaпiла авадня i пацягнула кручок углыб. Алік тузануў за кіёк, i на зялёнай траўцы, пабліскваючы на сонцы, быццам у рытмічным танцы, заскакала прыгожая краснапёрка.

 

— Дай мне, дай мне! — крыкнула Hiнa. Алік cxaпiў рыбку, асцярожна паклаў яе ў руку дзяўчыны.

— Божа, якая яна прыгожая, — ласкава прамовіла яна. — Xiбa ж можна губіць такую прыгажосць?

Яна разняла кулачок, i краснапёрка шлёпнулася ў траву, затым некалькі разоў падскочыла ўгору i апынулася ў рэчцы.

— Плыві, міленькая, плыві з Богам! — гукнула ёй наўздагон Ніна.

— Хай сабе плыве, — засмяяўся Алік, — у мяне ёсць другая свая рыбка. Ён абняў дужымі рукамі дзяўчыну, прыцягнуў да сябе i горача пачаў цалаваць яе ў вусны. I ў яго цёплых абдымках далікатнае цела дзяўчыны пылала жарам i трапятала, як злоўленая краснапёрка.

 

Вяртаючыся з рэчкі, Ніна зноў настойліва пачала клікаць Аліка на абед.

— Што ты, што ты! — запярэчыў ён, — пабягу дамоў.

Ніна моцна схапіла яго за руку i, смеючыся, сказала:

— Не адбівайся, пойдзеш.

— Не, не пайду.

— А я сказала — пойдзеш!

Пачуўшы валтузню дзяцей, на двор выйшла маці Ніны.

— Aлік, — сказала яна, —  калі дзяўчына гэтак шчыра просіць цябе, грэх адмаўляцца.

Як i раней, абедалі на кухні. Каб не зацягваць час, Алік, паабедаўшы, падзякаваў гаспадыні за вельмі смачны абед.

— Hiнa, правядзі хлопчыка, — загадала мацi.

 

БЯРОЗКА  СУСТРЭЧ I РАЗЛУК

Кожны раз, праводзячы Aлікa дамоў, Ніна брала яго за руку i цягнула да кучаравай бярозкі, якая расла побач, каб пастаяць, яшчэ раз палюбавацца адзін другім, цёпла развітацца. Так было i цяпер. Прыхінуўшыся да дрэўца, яна прыцягнула да сябе Aлікa i сказала:

— Я перад табой у даўгу.

— За што? — засмяяўся ён.

— За рыбку.

Яна абняла хлопца за шыю i горача пацалавала.

— Э, пастой, пастой, — усміхаючыся, запярэчыў хлопец. — Так не пойдзе. Ты разлічылася толькі за адну рыбку, а я ж злавіў дзве.

Дзяўчына наблізілася да яго, зноў абняла за шыю i з прытворнай злосцю пачала цалаваць:

— Н-на, н-на, н-на табе, скнара, я не такая прагная, як ты. Разлічылася з табой нават з хвосцікам.

Ідучы дамоў, Алік доўга не мог спыніцца ад смеху.

— Ну i Hiнкa, ну i комік. I трэба ж такое прыдумаць: разлічылася з хвосцікам.

 

ЗІМА-МАЧАХА

Гэтая зімa для Аліка была не жаданай вясёлай забавай з санкамі, лыжамі, канькамі, а суровай мачахай. Нягледзячы, што мінула некалькі гадоў пасля вайны, краіна была паўразбураная. Дзе нi глянь, усюды бедната i нястача. Вось i цяпер хлопцу-васьмікласніку давялося хадзіць у школу ў тым жа старым халодным зрэбным пінжачку i шапцы-кепцы, у чаравіках, якія шмат разоў рамантаваліся. А маразы не драмалі. Аб сабе яны напомнілі амаль з першых дзён. Алік і Ніна толькі што паспелі развітацца са сваёй кучаравай бярозкай, якая абсыпалася i стала светлай, як крышталь. Тут хлопец прачытаў сваёй каханай першы зімовы верш:

— Ах ты, мая Ніначка,

Наступае зімачка!

Дзе ж нам сустракаціся,

Дзе ж нам любаваціся?

У полi, ля дарожанькі,

Адмарозім ножанькі,

У лесе, пад дубочкамі,

Абмарозім шчочкі мы.

— Не гаруй, Рыгорачка,

Плюй на гэта горачка,

Будзем цалаваціся,

Будзем саграваціся.

А сагравацца апрача школьнай парты iм сапраўды не было дзе. Старая школа халодная. Нават некаторыя настаўнікі на ўроках не абыходзіліся без цёплай вопраткі. Hiнa, наадварот, была апранута цёпла і такой праблемы не мела. Яна толькі хвалявалася за Аліка, які мёрз i калаціўся, як асінавы лісток. Таму пад партай брала ў свае мяккія цёплыя ручкі адубелыя рукі Аліка i разагравала ix. Настаўнікі прыкмячалі гэта i ўпотай ганарыліся яе залатой душой. Аднак ні доўгая зіма, нi лютыя траскучыя маразы, ні дрэнныя жыллёвыя ўмовы не змаглі зламаць напорыстага духу хлопца. Дзякуючы сяброўцы Ніне, ён нават павысіў сваю паспяховасць па фізіцы, геаметрыі, хіміі i іншых прадметах, па якіх раней займаўся пасрэдна. Не адстала ад Aлікa i Hiнa. Мэта атрымаць трывалыя веды i знайсці сваё месца ў жыцці  ні на хвіліну не пакідала ix.

 

3 невыказнай радасцю сустракалі вясну яны. Наведалі даўнюю сяброўку-бярозку, палюбаваліся яе маладымі клейкімі лісточкамі і, прыхіліўшыся да яе, доўга дарылі адзін другому сваю любоў i прызнанне.

Прачнуўшыся ад доўгай зімовай спячкі, на сотні галасоў загудзеў красавік, месяц рознакаляровых красак, светлых дум, імкненняў i спадзяванняў. Менавіта ён зноў абудзіў у душы Аліка творчы паэтычны дух. З'явілася некалькі ўзнёслых вершаў на тэму кахання, прысвечаных Ніне.

 

"Ты ў маім сэрцы адзіная,

Песня мая лебядзіная,

Песня, табой не дапетая,

Ласкай маёй не сагрэтая"...

"Сядзь са мною блізка-блізка.

Чуеш, як гамоніць май?

Як малое ў калысцы,

Спіць спакойна родны край"...

"Што нам буры і нягоды?

Што нам скрухі ў жыцці?

Зможам мы з табой заўсёды

Усё адолець і прайсці"...

 

УСЯНОЧНАЯ

Вялікай радасцю для людзей было веснавое свята Вялікдзень. Да яго пачалі рыхтавацца загадзя ў кожнай хаце, у тым ліку i ў сем'ях Aлікa i Hiны. Aлік як самы старэйшы i дужы малоў у жорнах пшаніцу, каб сястра Марына напякла святочных пipaгoў, а малодшыя хадзілі ў бліжэйшы лясок сабраць кветачак для ўпрыгожвання абразоў. Марына заказала мясцоваму краўцу пашыць Aлікy касцюм з даматканага цёмна-сіняга сукна i светлую кашулю.

 

Дзень i ноч рыхтавалася да свята i сям'я Ніны. Яе "папачка" днямі прападаў у царкве. А мама пякла ўсялякія прысмакі.

I вось, нарэшце, гэты доўгачаканы дзень настаў. Напярэдадні яго, у вялікую суботу, у царкву валам паваліў вясковы люд, каб усю ноч адмаліцца Богу i сустрэць там першую вестку аб уваскрашэнні Icyca Хрыста, пасвенціць пасху. Туды адправіліся i Aлік з Марынай. 3 ix прыходам у царкве ўжо ішла служба. Усюды панавалі незвычайная ўрачыстасць i прыгажосць, ярка палалі свечкі. 3 цяжкасцю Алік адшукаў Hiнy, якая разам з маці малілася ля кліраса. Hiнa ўбачыла побач з сабой высокага, стройнага, у новым касцюме хлопца i ахнула.

 

— Божачкі, гэта ты, Aлік? — Яна радасна ўзяла яго за руку i прыхінулася бліжэй. У царкве было вельмі цесна i душна i Aлік прапанаваў Hiнe выйсці на двор.

— Толькі далёка не адлучайцеся, — загадала iм маці Ніны, — праз паўгадзіны хрэсны ход.

Яна нават дала Hiнe дзве свечкі, каб хадзіць з iмi вакол царквы. Начная прахалода нечакана схапіла закаханую пару ў свае абдымкі.

 

— Ой, нешта халаднавата, — сказала Ніна. Яна прыйшла ў царкву лёгка апранутай. Aлік хуценька зняў з плячэй свой новы пінжак i накінуў яго на плечы дзяўчыне.

— Гэтак стала цёпленька, як у гняздзечку, — засмяялася яна, — так i сядзела б тут, не вылазячы.

— Ну i сядзі, — усміхнуўся Aлік, — ніхто цябе адсюль не гоніць.

Памятаючы наказ маці, Алік і Ніна не выходзілі за агароджу царквы i, абняўшыся, спакойна гулялі па роўных i гладкіх сцяжынках.

— Глянь, глянь, Алік, колькі на небе зорачак! — здзівілася Ніна.

Хлопец узняў галаву i менавіта ў гэты міг адна з ix, прарэзаўшы ўсё неба, дзесьці знікла, пакінуўшы за сабой яркі даўжэзны хвост.

— Не, — усміхнулася Hiнa, — я нікуды не хачу адлятаць, мне добра i тут, побач з табой. Яна прыпынілася, мацней прыхінулася да Аліка, моцна абняла яго за шыю i горача пацалавала.

— Каб ты i хацела, дык я не адпушчу цябе, — адказаў хлопец i ўзамен падараваў дзяўчыне такі ж гарачы пацалунак.

 

Раптам усю ваколіцу абудзілі гучныя царкоўныя званы. У дванаццаць гадзін ночы пачаўся хрэсны ход. У царкве насцеж расчынілі дзверы i адтуль з харугвамі, іконамі, крыжамі i песнапеннем на вуліцу рушыла вялікае шэсце. Алік і Ніна прыстроіліся ў канцы калоны, запалілі свае свечкі, i, моцна прыціснуўшыся адзін да другога, таксама пайшлі вакол царквы. Нягледзячы на ціхае бязветранае надвор'е, раптам дыхнуў ветрык, i свечка Ніны патухла. Яна зноў запаліла яе ад Алікавай свечкі. Аднак да канца шэсця маленькае полымя тухла некалькі разоў.

 

— Божачка, — не на жарт устрывожылася дзяўчына, — кажуць, дрэнная прыкмета.

— Не думай нічога дрэннага, — супакойваў яе Aлік, — зipнi, колькі народу.

Увайшоўшы ў царкву, Алік і Ніна пачулі гучны i радасны голас яе "папачкі": "Хрыстос уваскрэс, Хрыстос увасрэс!"

 

— Сапраўды ўваскрэс! — у адзін голас выгукнулі прыхаджане. Радасныя, яны пачалі абдымаць адзін другога, цалаваць, віншаваць з вялікім святам.

Ніна і Алік таксама цалавалі, віншавалі адзін другога з вялікай падзеяй.

Развіднела. Пасвенціўшы свае пacхi, веруючыя пачалі выходзіць з царквы. Алік з Нінай адшукалі Марыну, павіншавалі яе са святам i таксама накіраваліся дамоў.

— Твая Ніначка, як анёлачак, — сказала Марына. — Слаўная, сябруй i не крыўдзі яе.

— Хіба ж можна яе крыўдзіць? Яна ж такая мілая i добрая, як i ты, — адказаў Aлік. Ён расказаў Марыне i пра выпадак са свечкай Ніны.

— Праўда, патухла? — устрывожыпася сястра. — Кажуць, дрэнная прыкмета, калі ў царкве тухне свечка...

Непрыкметна адышлі святочныя дні. Вучні пачалі цешыцца тым, што не за гарамі летнія канікулы. Не радавала гэта толькі Аліка i Hiнy. Hiнa разам з сям'ёй зноў паедзе на адпачынак у Крым, a Aлік усе канікулы будзе праводзіць у сумных i нецікавых вясковых буднях.

 

I пасля апошняга школьнага званка яны прыйшлі да сваёй развітальнай бярозкі. Ніна была вельмі сумнай, з падаўленым настроем. Неўзабаве яна заплакала горка i працяжна.

— Сціхні, дурненькая, пройдзе лета, і мы зноў сустрэнемся з табою.

— Нешта мне не верыцца, — адказала яна. — У мяне прадчуванне, што гэтае развітанне з табой апошняе.

Алік суцяшаў яе i бясконца цалаваў у яе салёны ад слёз мілы пухленькі тварык...

Мінулі канікулы. 1-е верасня зноў паклікала рабят у краіну ведаў. Жаданне Аліка зноў сустрэцца са сваёй любай дзяўчынай прыспешвала хадзьбу. Але нейкае нядобрае прадчуванне агарнула i яго душу. Увайшоўшы ў мястэчка, ён першым чынам зірнуў на хату Ніны. I адразу жахнуўся. На дзвярах вісеў вялізны замок, i ўсе вокны былі завешаны фіранкамі. Ускочыўшы ў свой клас, ён глянуў на апошнюю парту. Яна была пустой. Празвінеуў званок, i ў клас, устрывожаная, увайшла класны кіраўнік Надзея Ігнатаўна. Яна прывіталася з вучнямі i падышла да Аліка.

 

— Твая Hiнa чамусьці не прыехала, — паведаміла яна, — аднак ты не гаруй. Яна абавязкова вернецца.

Пачуўшы яе словы, Aлік кінуўся ў дзверы i паімчаў да сваёй бярозкі сустрэч i разлук. Абняўшы яе беленькі ствол, ён даў волю сваім слязам.

— Дзе ж ты, мая мілая, велікодная зорачка, куды знікпа? Ідзі сюды, тут мы цябе чакаем.

 

I бярозка ціха i трывожна спявала яму сваю сумную песню разлукі.

Усе жыхары мястэчка i школа ўжо ведалі што "папачка" Hiны, святар Васілій як "вораг народа" асуджаны i разам з сям'ёй сасланы у Ciбip, ix праглынула страшэннае жарало ГУЛАГА.

 

У дзявятым i дзясятым класах побач з Aлікам сядзела вясковая дзяўчына Тамара. Аднак яна не выклікала ў яго асаблівай зацікаўленасці. Ён па-ранейшаму быў верны i адданы сваёй Ніначцы.

Атрымаўшы атэстат сталасці, Aлік паспяхова закончыў інстытут i па накіраванні паехаў далёка ад сваёй маленькай радзімы.

 

НАСТАЛЬГІЯ

Няспынна на сцяне цікае гадзіннік. Цікае i ўдзень, i ўначы. Пільна адлічвае адыходзячыя ў нябыт секунды, гадзіны, гады. Нямала ix ужо за плячыма i ў Аліка (цяпер Аляксандра Паўлавіча). За гэты час ён даўно займеў сваю сям'ю, выраслі дзеці, падрастаюць унукі. Аднак не-не ды i ўсплыве на паверхню, быццам тая краснапёрка, успамін па даўно мінулых гадах юнацтва, з незабыўнымі марамі і надзеямі. Некалькі разоў ён ездзіў на сваю малую радзіму, блукаў па знаёмым мястэчку, аднак Ніны не сустрэў. Заходзіў у царкву i ставіў свечкі ў памяць Ніны, яе "папачкі", айца Васілія i мамкі Насці, падоўгу стаяў ля дзіцячага садка, пабудаванага на месцы знесенай хаты Ніны, з замілаваннем назіраў, як у чыстым жоўценькім пясочку корпаюцца малыя дзеткі, цяперашнія Ніны i Aлікі. Не прамінуў і сваю любімую бярозку сустрэч i разлук. Цяпер яе ўжо не пазнаць: вымахала ледзь не пад самае неба, стала прыгожай i магутнай. Пры развітанні з Аляксандрам Паўлавічам яна махала яму рукамі-галінамі, i ў яе ціхім і трывожным шуме ён улаўліваў сум па колішніх Аліку і Ніне, якія першымі праклалі да яе сваю сцяжынку кахання.

 

НЕЎМІРУЧАСЦЬ  КАХАННЯ

Аляксандр Паўлавіч устае рана, каб палюбавацца гарадком, які толькі што прачнуўся. Ён даўно стаў для яго родным i блізкім. Цешаць імклівыя крокі маладзенькіх і прыгожых мамак, якія ў калясачках вязуць у дзіцячы садок маленькіх, прыгожых і мілых шчабятуноў, шумнай чародкай крочыць у школу гаманлівая дзетвара.

 

Аднойчы, ідучы па асфальтавай дарожцы, ён пачуў за сабою вясёлы смех i цоканне дзявочых абцасікаў. Аляксандр Паўлавіч спыніўся i аглянуўся. Міма яго прайшла ў школу парачка закаханых школьнікаў.

— Добрай раніцы! — ветліва прывіталася дзяўчынка, зірнуўшы на яго вялікімі каштанавымі вачыма. На ёй была апранута светла-сіняя сукенка з беласнежным фартушком. Убачыўшы яе, Аляксандр Паўлавіч ледзь не крыкнуў: Hiнa! Значыць, ты жывая?

 

— "Так-так, — пачуў ён унутраны патаемны галасок, — сапраўды твая Hiнa не памерла. Тысячы такіх жа Hiнaк ходзяць у свае школы, кахаюць сваіх Алікаў, сустракаюцца ля сваіх рэчак Серабранак i бярозак сустрэч i разлук, прысягаюць у вернасці свайго кахання. Значыць, каханне было, ёсць i будзе. Яно неўміручае, яно вечнае".

 

Аб гэтым сцвярджае i верш Аліка, прысвечаны яго любай Ніначцы:

Блещут звёзды

над планетой долгие года.

Среди них мерцает где-то

и моя звезда.

Я ищу её повсюду,

глаз не отвожу,

А желанную покуда

нет, не нахожу.

Но когда-нибудь, не скрою,

глядя в синеву,

Свою зорьку я открою,

Ниной назову.

Пусть сияет зорька Нина

вечно над землёй,

Кареглазая дивчина,

спутник дорогой.

Будет летом и зимою

В жизни для меня

Путеводною звездою

И светилом дня.

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 530
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 109
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 252
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта