Авторизация
 

Анёлачак на шчасце

Ангелочек на счастье
 
На зямлю ціхенька падаў бялюткі пухнаты сняжок. Мякка і велічна кружыліся ў паветры сняжынкі і асядалі на зямлю. Багатыя і ўрачыстыя стаялі дрэвы, іх прыцярушаныя галінкі нагадвалі шапкі вялізных асілкаў. У прыродзе панавалі спакой і прымірэнне. А між тым, жыццё горада не стаяла на месцы. Лічаныя дні заставаліся да Новага года, і, здаецца, жыхары невялічкага райцэнтра вырашылі закупіцца да свята ў адзін дзень усе разам.

 

Ася стаяла ля вітрыны і з цікавасцю разглядала сувеніры, елачныя цацкі. Яе позірк затрымаўся на маленькім анёлачку, які, як таямніча паведаміла прадаўшчыца, махаў крылцамі, калі яго завесці. Ася, затаіўшы дыханне, лавіла кожнае трапятанне мініяцюрнага чалавечка.

— Колькі? — спытала яна.

— Сто восемдзесят, — з выклікам адказала прадаўшчыца. — Браць будзеце?

— Адну хвіліначку, — засмучана сказала дзяўчына і выцягнула з сумкі кашалёк. Там сіратліва ляжалі тры апошнія сотні. Ну што ж, заробак дадуць толькі 31, а потым ужо не паспееш нічога купіць. А з другога боку, калі не шыкаваць, то на шампанскае і традыцыйнае “аліўе” хопіць. Ася спахапілася, бо да яе анёлачка ўжо цягнулася рука непрыемнай поўнай жанчыны ў акулярах.

 

— Прабачце, але я яго бяру.

— Не, даражэнькая, пакуль ты тут думала, я першая паспела, — цётка засмяялася і схапіла анёлачка.

— Скажыце, а яшчэ ёсць? — з надзеяй прамовіла Ася.

— Не, ён і быў толькі адзін, а што ж вы хочаце, ручная праца.

Ася ўздыхнула, і раптам з яе вачэй паліліся слёзы. Яна адышла ад прылаўка і адвярнулася ад людзей. А натоўп ужо выносіў яе бліжэй да выхаду. Дзяўчына азірнулася, — побач стаяла тая жанчына — шчаслівая ўладальніца талісмана. Яна глянула на Асю і здзівілася: “Што ж ты плачаш, міленькая? Няўжо з-за таго анёлачка? Што ж ты адразу не сказала, што для цябе гэта так важна?”

 

Жанчына дастала статуэтку і працягнула яе Асі. Тая заматала галавой: “Не, ну што Вы, я не вазьму”. Яе субяседніца ўзяла дзяўчыну за руку, паклала туды маленькае цуда і прамовіла: “Я ж так купіла, для забавы, яшчэ адзін сувенір для маёй калекцыі, а табе можна спатрэбіцца. Хай ён будзе тваім анёлам-ахоўнікам”.

 

Перш чым Ася апамяталася, жанчына ўжо знікла. “А грошы? — падумала яна. — Я ж павінна разлічыцца”. Выбегла на вуліцу, але цётачкі ўжо не было відаць. Ася прабегла ў адзін бок ад магазіна, у другі, але безвынікова. Яна паслізнулася і ўпала, балюча ўдарыўшы каленка. Паднялася і вырашыла: гарадок невялікі, калі-небудзь сустрэну, тады і аддам грошы.

 

Дзяўчына пабегла дадому, нават і не пачула, калі малады хлопец крыкнуў наўздагон: “Пачакайце, калі ласка! Вы згубілі!”

Ася зайшла ў магазін, які знаходзіўся побач з яе домам. Купіла шампанскае, інгрыдыенты для “аліўе”, яшчэ трошкі мандарынаў. “Ну вось і маё навагодняе меню, — падумала яна, — не важна, усё роўна адной сустракаць.” І, узяўшы сумку, пайшла дадому. А там убачыла, што яе анёлачак знік. “Нішто не бывае дарэмна”, — засмуцілася Ася.

 

Два дні праляцелі імгненна. 31 снежня пасля работы Ася спяшалася дадому, трэба было паспець накрыць на стол. Да Новага года заставаліся тры з паловай гадзіны. Яна адкрыла дзверы па-д’езда і ледзь не сутыкнулася з маладым чалавекам.

— Прабачце, я Вас не заўважыла, — прамовіла Ася.

— Ой, а я Вас ведаю, — усклікнуў мужчына. — А ў мяне ваша шчасце засталося.

Ася разгублена паглядзела на яго, нічога не разумеючы.

— Вы нядаўна анёла згубілі. Статуэтку, — патлумачыў той.

Вусны дзяўчыны расплыліся ў шырокай усмешцы:

— Я ўжо і не спадзявалася, што ён да мяне вернецца.

— Дарэчы, мяне Міця завуць.

— Ася, — прадставілася дзяўчына і пачырванела.

— А я ваш новы сусед з другога паверху, 25-я кватэра.

— Ой, мая 26-я! Я з гэтымі святамі нават і не заўважыла, што ў нас новы жыхар!

Маладыя людзі дамовіліся сустрэцца ў 23.00 у Асі.

— Аднак у мяне толькі шампанскае і “аліўе”, а яшчэ мандарыны.

— Гэта ж мая любімая салата, а які ж Новы год без мандарынаў!

— Тады чакаю Вас.

— Да сустрэчы.

 

Ася хуценька бегала па кватэры, прыбіраючы ў пакойчыку. Стол даўно быў накрыты. Дзяўчына не магла вырашыць, што апрануць: на ложку ляжалі джынсы з кофтачкай і вельмі прыгожая сукенка. Ася засаромелася і рашуча стала нацягваць штаны. Да прыходу Міці заставалася зусім мала часу.

 

Хутка ў дзверы пазванілі. Дзяўчына пабегла адкрываць. На парозе стаяў Міця. Ён прайшоў у пакойчык, спыніўся ля елачкі. Яна была вельмі эфектна ўпрыгожана, аднак чагосьці не хапала. Хлопец дастаў з кішэні анёлачка і павешаў яго пад самы верх дрэўца і з замілаваннем паглядзеў на Асю. Цяпер усё і ўсе былі на сваіх месцах…

 

ХХХ

Прайшло роўна пяць год. Да бою курантаў заставалася крыху больш за паўгадзіны. Ля стала завіхаліся, дапамагаючы адзін аднаму, мужчына і жанчына. Так-так, Ася і Міця. Яны былі самымі шчаслівымі на свеце, нічога не змянілася. Хіба што… Вакол елачкі, на якой вісеў усё той жа анёлачак, вадзілі карагоды і ўжо шукалі падарункі ад Дзядулі Мароза два маленькія хлопчыкі, як дзве кроплі вады падобныя адзін на аднаго і на матулін талісман…

Алена ВАРОНІНА. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта