Мар`ян ДАРГЕЛЬ

Удзячнасць

Асенняе свята  “Пакровы” —

Адбітак пяшчотнай тугі,

Усіх маці яно ўшаноўвае,

Дзень для ўсіх нас дарагі.

Мы ім удзячны давеку

(Ці ж зможам аддзячыць за ўсё),

Бо маці дала чалавеку

Свет цэлы — існаванне, жыццё!

А калі ўжо сыйдзем у вечнасць,

І пакаленні на змену прыйдуць,

Ад дзяцей сваіх маці ўдзячнасць

Заўжды ў падарунках знайдуць.

 

Дзядзька

Як дзядзьку роднага свайго

Антося памятаю змалку.

Было мне восем усяго,

Пачуў пра леснікову хатку.

Малому мне здалось,

Што я ў гасцях

І родны дзядзька мне — Антось

Вітае ў сянях.

Бо і ў нас усё так вялось,

І печ у хаце ў куце,

І пад паветкай вось,

І сад па вокнамі цвіце...

Цяпер упэўнены — не памыліўся:

У Беларусі ён усім радня!

У светаўспрыняцці парадніўся,

І мова нас радніць, мы ўсе — сям’я.

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.