Авторизация
 

Жанчына ёсць гісторыяй і творыць яе...
Мэры Рытэр Бірд

Што гісторыя можа расказаць пра Жанчыну. Напэўна, гэта будуць адны і тыя ж словы, напрыклад, што жанчына—гэта, па-першае, Маці, гаспадыня, а па-другое, “рэч, створаная дзеля таго, каб дагаджаць мужчыне і дарыць яму сваю бясконцую пяшчоту і любоў”. Але ці сапраўды яно так?! Ужо самой гісторыяй даведзена тое, што жанчыны не толькі могуць гатаваць ежу, мыць бялізну і быць добрымі, кахаючымі жонкамі, але і смела ідуць на смерць, калі трэба абараніць сваю годнасць, жыццё сваіх дзяцей. Думка аб тым, што жанчыны—слабы пол, не зусім правільная, бо, калі крыху паразважаць на гэтую тэму, можна знайсці шмат доказаў адваротнай думкі.

Вось, напрыклад, няма такой справы, якую б не змаглі зрабіць жаночыя рукі:і дровы пасякуць, і нагатуюць смачней, чым у любым заморскім рэстаране, і адзенне пашыюць лепей, чым якое-небудзь моднае атэлье... І гэта толькі некаторы пералік спраў, што ўмее рабіць сапраўдная жанчына і спраўная гаспадыня. А калі звярнуцца да першакрыніц нашага жыцця, да самых яго вытокаў, то адразу прыгадваем, што спачатку ў чалавечым грамадстве быў матрыярхат, які з цягам часу перайшоў у патрыярхат. Але і тады жаночая роля не страціла сваіх вызначаленых пазіцый.

З цягам часу ў жыцці амаль нічога не змянілася. Жанчына-маці, Жанчына-гаспадыня, Жанчына-Жанчына—гэтыя прыярытэты заўсёды будуць стаяць на першым месцы ў любым часавым прамежку.

Хочацца, каб іншы раз нашыя дарагія хлопцы, мужчыны забыліся пра тое, што свет, быццам бы, стаіць на трох кітах, і зразумелі, што на самой справе гэта жанчыны трымаюць яго на плячах, якія здольны вытрымаць не толькі пакуты і цяжкасці лёсу, але і шчасце радасці жыцця!!!

Іна МАРОЗЬКА, студэнтка.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта