Адкуль і як з’яўляюцца вершы? Адказала міярчанка Святлана ЗАХАРЭВІЧ

 Адкуль і як з’яўляюцца вершы? Такое пытанне часта задаюць паэтам. Да міярчанкі Святланы ЗАХАРЭВІЧ вершаваныя радкі прыходзілі самі па сабе, нібы хтосьці іх надыктоўваў. Зразумела, хто – Душа. Чыстая і светлая, адкрытая ч шчырая. Менавіта ў такой нараджаецца паэзія.

На паліцах кніжнай шафы, запоўненых мастацкай літаратурай, партрэты Уладзіміра Высоцкага і Сяргея Ясеніна. Гэта адны з любімых аўтараў Святланы Захарэвіч. Разам з тым заўважае, што ў кожнага паэта знаходзіць творы, якія кранаюць душу. Адгукаюцца асобныя з вершаў Марыны Цвятаевай, Ганны Ахматавай, Івана Буніна і многіх іншых аўтараў.

На стале – вялікі сшытак з шэрай вокладкай і надпісам «Жемчужины души моей». У ім сабраны напісаныя ад рукі вершы Святланы Аркадзеўны. У тым ліку і гэты:

Жемчужины души моей – стихи, 
Я вас порой ночною вымываю,
Как золота крупицы из руды,
И строчками на чистый лист слагаю.
И радуюсь порою, как дитя, 
Когда поярче вымою комочек.
И заблестит удачная строка, 
Но больше остается между строчек.
Ну не ложится жемчуг в нужный ряд, 
Хоть биться я над ним всю ночь готова.
И неудачно строки говорят,
И не хватает образов и слова.
И то, что выплеснулось из груди,
Бывает, уже в строчках не найти.
Как будто бы жемчужный свет погас.
Не виден он для равнодушных глаз.
Читатель, ну, постой, ну, погоди.
То, что хочу сказать, меж строк найди.
И станут тебе ближе и родней
Стихи – жемчужины души моей.

Гутарым з паэтэсай у яе ўтульнай гасцёўні за чаяпіццем. Гаспадыня прыгатавала «Цвятаеўскі пірог». Такім у дзяцінстве разам з сястрой частавалася Марына Цвятаева, гасцюючы ў сваёй цёткі. Стаўшы дарослай, прапаноўвала пірог са смятаннай заліўкай і яблыкамі гасцям, што збіраліся ў яе доме.

– Рэцэпт гадоў сем таму знайшла ў інтэрнэце, цяпер «Цвятаеўскі пірог» – улюбёны дэсерт у нашай сям’і, – заўважае Святлана Аркадзеўна.

Крохкае цеста, смятанная гушчыня і яблычная кіслінка – цудоўны смак.

Яшчэ большая асалода – слухаць вершы аўтара. Каханне, родныя мясціны, філасофскія развагі пра хуткаплыннасць часу, маральнасць, адносіны паміж людзьмі знайшлі адлюстраванне ў рыфмаваных радках. Суразмоўніца заўважае, што яе лірычны герой звычайна пакутуе. Так выліваліся на паперу перажыванні, выкліканыя зайздрасцю, хітрасцю, непрыстойнасцю і іншымі праяўленнямі нашага жыцця са знакам «мінус», з якімі даводзілася сустракацца. Часта вершы нараджаліся ўначы:

Черной ночи в окне пелена.
Фонарей зазевавших кроме,
В этот миг совершенно одна
Я сижу в простудившемся доме.
Сквозняки тут шныряют вокруг,
Дождь косой тихо в стекла стучится.
Понимает он, как добрый друг,
Почему мне всю ночь не спится.
Ветер-вор залезает в окно,
Вся насквозь я окоченела.
Знает он: не дождусь все равно, 
Что б меня в этой ночи согрело.
Не поможет мое пальто,
Насмехается ветер надменно.
И сижу я, совсем никто,
Под ветрами ночной Вселенной.

Пісаць вершы Святлана Аркадзеўна пачала падчас вучобы на філалагічным факультэце Брэсцкага педінстытута. Відаць, тады надышоў час раскрыцца яе душы, якая заўсёды глыбока і востра адгукалася на праяўленні навакольнага свету і чалавечых узаемаадносін. У дзяцінстве захаплялі Святлану краявіды роднай вёсачкі Бушава, што ў Мікалаёўскім сельсавеце, і суседняга Бычыншчына на беразе ракі Дзісны, куды пасля пераехалі. І цяпер цёплай парой спяшаецца на малую радзіму – і зноў ажывае апусцелы бацькоўскі дом, вырастае гародніна на градках, пракладаюцца сцежкі ў лес. А ў памяці ажываюць успаміны. Пра суседку, якая прыгожа спявала народныя песні. Пра дарогі да пачатковай школы ў Ульшчына і да сярэдняй у Дзісне, па якіх крочыла з сябрамі. Пра тэарэмы геаметрыі, якія даказвала сваімі спосабамі, што аказваліся правільнымі. Пра мару стаць актрысай, якая наўрад ці ажыццявілася б для сціплай і няўпэўненай у сабе сельскай дзяўчынкі.

Між тым настаўнік таксама ў нечым акцёр. Да гэтага часу Святлана Аркадзеўна сябруе з выпускнікамі Цвецінскай школы, якія былі дзевяцікласнікамі, калі стала іх класным кіраўніком. Акрамя ўрокаў рускай мовы і літаратуры вяла заняткі па замежнай, беларускай мове і літаратуры, этыцы. Нават пэўны час узначальвала вучнёўскую вытворчую брыгаду, якая клапацілася пра школьныя сад і агарод. На першым працоўным месцы прайшлі пяць гадоў. Затым былі праца інспектарам у аддзеле адукацыі, райкаме партыі. Пасля зноў вярнулася ў аддзел адукацыі і да заслужанага адпачынку працавала метадыстам. Стварыла сям’ю, у якой выраслі двое дзяцей. Сын і дачка атрымалі вышэйшую адукацыю, абодва жывуць у сталіцы, па магчымасці наведваюцца дадому.

Знешне жыццё Святланы Аркадзеўны такое ж, як і ў большасці людзей. Стрыманай, разважлівай, спакойнай ведаюць яе былыя калегі, сябры, знаёмыя. Чытачы раённай газеты ўзгадаюць яе вершы на літаратурнай старонцы «Ручаёк». Прызнаецца, што з цяжкасцю вырашылася паказаць свае творы шырокай аўдыторыі. Пасля на вуліцы сустракалі знаёмыя і прасілі, каб друкавалася яшчэ. Гэта радавала і натхняла.

Унутраны свет паэтэсы багаты на эмоцыі і перажыванні, думкі і развагі. Ён раскрываецца праз вершы, прадыктаваныя душой. І гэтыя радкі знаходзяць водгук у душах іншых людзей і таксама схіляюць да разваг. У тым ліку і пра тое, якім мы пакінем «След в вечности»:

Как пущенная где-то там стрела,
Летят мгновенья наши и года.
И не успеешь взять, что жизнь дала, 
Уже прощаться надо навсегда.
Мы промелькнем, но свой оставим след
На этой величайшей из планет.
Комок энергии. Вот есть, вот нет,
Но только каждый свой имеет цвет.
Добро и зло, и радость, и печаль
Души комочком улетают вдаль.
С одних складется синий небосвод, 
Что сердцу и уму покой дает.
Другие ж превратятся в ураган
И будут мстить всем, как своим врагам.
И кто-то белым голубем мелькнет,
А кто-то черным вороном падет.
Мы в вечности останемся в цветах.
Кто в черном, розовом, кто в голубом.
Мы прилетим в фантазиях, мечтах,
Мы станем добрым иль недобрым сном.
И если, глядя в розовый рассвет, 
Мы все становимся добрее и нежней, 
Я понимаю: это греет свет
Тех, кто ушел и кто любил людей.
Любовь моя, неси меня, неси.
От черноты и серости спаси.
И улетит душа моя, а с ней
Кому-то станет легче и теплей.
Хочу пролиться теплым я дождем,
Чтобы земля вся стала в голубом,
Чтобы совсем убрался черный цвет, 
Чтоб в души лился теплый, добрый свет.
Душ человеческих чтоб светлый ком
В зеленом, розовом и голубом
Летел, все очищая на пути, 
Чтоб вся Вселенная могла цвести.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий