Литературную встречу к 140-летию Якуба Колоса организовали в Миорах

 140-ю гадавіну з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка, крытыка і публіцыста, лінгвіста і фалькларыста, настаўніка Якуба Коласа ў дзіцячай бібліятэцы сустрэлі літаратурным падарожжам «Беларусь з Коласам назаўжды».


Трэцяга лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа. Пра яго жыццё і творчасць вучням 8 «В» СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі расказала бібліятэкар Ірына Масюгіна.

Сапраўднае імя пісьменніка – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Усё жыццё быў звязаны з роднай зямлёй, народам, плённа працаваў на ніве нацыяльнальнай культуры, адраджэння свайго краю.

 

 Удзельнікі сустрэчы здзейснілі віртуальнае падарожжа ў сталічны музей Якуба Коласа. Пісьменніка па праву лічаць заснавальнікам сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Яго імем названы драматычны тэатр у Віцебску, інстытут мовазнаўства Акадэміі навук. На цэнтральнай плошчы Якуба Коласа ў Мінску знаходзіцца помнік песняру і яго героям. Але найлепшая ўдзячнасць і даніна памяці – удумліва чытаць творы і ўзбагачацца яго мудрасцю.

 

Алена ВАРОНІНА.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў газеце.

0 комментариев

Добавить комментарий