З Новым годам, мiярчане!

З Новым годам, мiярчане! Поўніць нас усіх чаканне.

Прыйдзе светлы Новы год,

Забярэ мяшок нягод.

Прынясе святло, надзеі,

Серабрыстыя завеі

І марозік невялікі —

Вось такія ў нас разлікі.

Год стары для нас стараўся.

Многім вельмі спадабаўся.

Нам прыносіў ён каханне,

Радасць, мару, спадзяванне.

Некага расчараваў

Карагодам дрэнных з’яў.

Рознае ў жыцці бывае,

“Дзякуй” — году прамаўляем.

І чакаем вельмі новы,

Традыцыйны гэты словы.

Новы год хутчэй прымайце,

Шчыра ад душы вітайце,

Прынясе ён шчасце вам,

Вашым родным і сябрам!

Алена БАСІКІРСКАЯ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.