Авторизация
 

Дасылаю верш, які прысвячаю сваёй жонцы Таццяне. Хай ён будзе ёй падзякай за ўсё, што зрабіла для нашай сям’і, і падарункам да дня нараджэння нашага дзіцяці.

Ці марыла, ты, любая, калі,
Што станеш мнагадзетнай маці.
Што весела і шумна будзе ў нас заўжды,
Што столкі дзетак будзе ў нашай хаце.
Андрэйка, Жэня, Пеця—тры сыны,
Дзве прыгажуні—Поля, Лізавета.
Растуць, як пасля дожджыку грыбы,
Хто паспрачаецца, ну ці не шчасце гэта.
Ты аддаеш пароўну ім усім
Сваю пяшчоту і любоў, і ласку.
І кожны вечар зноў збіраюцца яны,
Каб з тваіх вуснаў прагучала казка.
Жыццё на месцы не стаіць, цячэ,
Як з чыстаю вадой рачушка.
І хутка шчасце зноў у наш дом прыйдзе,
Народзіцца яшчэ адна дачушка.
Хай Бог дае табе здароўя і цярпення,
Быць маці табе дадзена ад Бога.
Табе—гадоў без болю і пакут,
І шчасця ў жыцці хай будзе многа-многа.

М. ШЧАРБІЦКІ, в. Слабада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта