Дворносельскую школу посетил писатель Славомир ДАРГЕЛЬ

 Нядаўна ў Дворнасельскую школу завітаў наш зямляк, пісьменнік Славамір ДАРГЕЛЬ. Ён прывёз у падарунак свае кнігі і цікавыя гісторыі.

 

Славамір Рыгоравіч з вялікай любоўю ставіцца да сваёй малой радзімы, часта тут бывае. Ён расказаў нам пра жыццёвы і творчы шлях, успомніў смешныя эпізоды са свайго дзяцінства. Выбіраць прафесію па душы, быць абачлівым у адносінах з людзьмі, стаць сапраўдным беларусам: любіць і шанаваць сваю Радзіму, берагчы дадзенае нам у спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Гэта наказваў вучням пісьменнік.

 
Славамір Рыгоравіч і празаік, і паэт. Тэматыка яго твораў багатая і разнастайная: пра прыроду, каханне, Радзіму, пра маці і г. д. Пераканаліся ў гэтым, калі настаўнікі прачыталі нам яго вершы. Хоць пісьменнік даўно жыве ў сталіцы, аднак шмат сваіх твораў прысвячае прыгажосці Міёрскага возера, піша пра лебедзяў, што здаюцца ружовымі ў промнях узыходзячага сонца. Ён апісвае жывёльны і раслінны свет, якім захапляецца бязмежна.

 
Аўтар прэзентаваў свае кнігі, якія потым падарыў нашай школе з аўтографамі і пажаданнямі. Дзеці будуць чакаць чарговай сустрэчы са Славамірам Рыгоравічам і яго новымі творамі. Пра гэта гаварылі іх эмоцыі.

 
Пасля мерапрыемства наш госць з настаўнікамі і вучнямі школы ўсклалі кветкі да абеліска загінулым воінам у вёсцы Дворнае Сяло.

 

Іван ЛІСІЧОНАК, вучань сёмага класа Дворнасельскай яслі-сад – базавай школы.

Фота з архіваў рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.