Авторизация
 

Паэты Міёршчыны - пра родную зямлю і прыроду

 Алена Басікірская

Цябе, мой край, прырода надзяліла
Адметным і чароўным хараством.
Ты самы гожы, слаўны, светлы, мілы,
Бо сонечным аблашчаны цяплом. 
Трываў набегі, войны і расправы
Ды перажыў нямала перашкод.
Цярпліва-мужным і бясконца правым
Заўсёды выступае твой народ.
Цяпер, мой край, спакойна ў нас пад сонцам,
Мы не ліём крыві і горкіх слёз.
Табою ганаруся я бясконца
І рада, што з табой з’яднаў нас лёс.

***

Размашыстым крылом тужлівай ночы
Месяц параскідваў сеткі шатаў.
Я не вельмі да разваг ахвоча,
Як пра тое дбаюць дыпламаты.
Выбіраю спаць глыбокай ноччу,
Чым прыдумваць слоў прымхлівых ловы.
Я не вельмі да разваг ахвоча,
Хай адпачываюць ноччу словы.
Я не маю розуму – праз меру,
Я не маю ведаў – на стагоддзі.
Я трымаю падсвядома веру,
Клічу ўдачу кожны дзень у госці.
Пасылаю д’ябла да халеры,
Ухваляю Бога праз пакуты,
Часам я не маю ў думках меры,
Хоць яны не дыпламацтвам скуты.
Я такая. Ёй і застаюся.
Мне ўсё роўна, што пра тое скажуць.
Да пашаны ўяўнай не імкнуся,
Хай і растрасецца мая пража.
Нехта новы вам шкарпэткі звяжа.
Я такая. Ёй і застаюся.


***
Мама—слова дарагое,
Ёй не вечна з намі жыць.
Таму будзьма ўсёй цаною
Нашай мамай даражыць.
Гэта сонейка святое,
Гэта вобраз вечных дум.
Гэта шчасце залатое,
А ў вачах прымхлівы сум.
Мама – слова дарагое.
Мама – шчырасці абраз.
Дык давайце за такое
Ёй маліцца кожны раз.

Вольга ХРОЛ

Люблю сваю вёску,
Жураўліны наш край.
Як неба чыстага палоска –
Празрысты ручай.
Тут бабуля на стол
Засцілала абрус,
Тут дзядуліны рукі
Баранілі наш лёс.
Колькі цудаў у свеце!
Ёсць яны ў Папшулях:
У лясах і балотах,
У рацэ, на лугах.
Пажадаю вам, людзі,
Здрады каб не відаць.
У шчасце, міры і згодзе
Век свой жыць-красаваць.


Мама

Мама –
Гэта зоркі ў небе,
Што падкажуць дарогу.
Мама –
Гэта ветрык у полі,
Што палашчыць цябе.
Мама –
Гэта кроплі расы,
Што ратуюць ад смагі.
Мама –
Гэта радасць і шчасце
Што былі ў жыцці.
Беражыце матуль,
Каб было на зямлі
Светла, радасна, добра.

Восень

Восень…
Чараўніца з чараўніц.
Восень…
З дум маіх чыстых крыніц.
Шапаценне лістоў залатых лясоў,
Лугоў і палёў яркае ўбранне.
Развітальны крык журавоў
З надзеяй на новае спатканне.
Заблудзілася восень
У доўгіх маіх валасах.
Разгубілася восень
У маіх вачах-азярах.
Восень,
Мы з табою блізняткі.
І характар у нас адзінаткі.
Цішыня, спакой, благадаць.


Зоркапад

Людзі…
Вы чуеце, людзі?
Так, як хочацца жыць,
Не будзе.
Паважайце, кахайце,
Даруйце, зважайце.
Усю горыч і роспач
У зямлю закапайце.
Ад злосці і бруду,
Што на гэтай зямлі,
Ёсць надзейны напой –
Дабрыні, дабрыні.
І ў ноч зоркападу
Будзем неба маліць,
Каб настой той чароўны
Кожны з нас мог папіць.

 Мікалай Багданаў

Навагодні падлік

Вось яны, апошнія хвіліны,
А за імі раптам – Новы год.
Аб мінулым застануцца ўспаміны
І пярэстых думак карагод.
Вынікі падводзяцца старанна
Хто што зробіў – і за крокам крок.
Каб агрэх ці промах нечакана
Зноў не перакуліў праз наш
парог.
Колькі перавезлі зерня з поля,
Колькі надаілі малака?
Што ў нас абноўлена наўкола,
Што ў двары зрабіла талака?
Хто яшчэ ў сямейцы нарадзіўся,
Ці шчасліва стаўся шлюб?
Гром табе не грымнуў, ты і не
хрысціўся,
У царкву ні кроку, толькі ў клуб?
Зробім усе падлікі, ды ў архіў
адправім,
Шлях пачнём у новае жыццё.
Елка ў хаце, госці з караваем,
Планы – гаспадарцы, мары,
развіццё!
… Надышлі чароўныя хвіліны,
Калі й ні «яшчэ», і не «ўжо».
Прэч падлікі, сумныя ўспаміны,
Пакідаем толькі хараство!

Галіна Загурская

Мой мудры бор

Іду я ў лес, нібыта ў храм, –
Іду ў яго, каб супакоіцца,
Бо ў ім душа заўсёды моліцца
Прыродзе і яе дарам.
Заўжды на споведзі я ў ім,
Вярнуцца каб дадому іншаю:
Тут пакідаю я ўсё лішняе,
Свае трывогі прад усім.
Мой родны лес, мой мудры бор!
Яму ўдзячна я за многае.
У ім ёсць высокае і строгае,
Як і ў магутных стромкіх гор.
Іду я ў лес, нібыта ў храм, –
І ў ім душа мая памоліцца.
Тады змагу я супакоіцца
Насуперак благім вятрам…

Алексей Рачицкий

Захотелось, как встарь, метелице
Холод танцем сопровождать,
Настояли ей как-то издавна
Землю в белое пеленать,
Побежит по полям украдкою,
Отдохнет у холмов и скал,
Снег царапает лапой когтистою,
Да кусает клыком зубоскал,
Акварели на стеклах белые,
Ты бредешь по пескам января,
А объятья ее умелые,
Тиски снежные, якоря,
Возвышаются мухи белые,
Злого полчища целый рой,
Захотелось, как встарь, метелице
Полюбить тебя с головой.

Фотоматериал для иллюстрации.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 048
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 122
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 537
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 121
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Именины 17 февраля 2020
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта