Авторизация
 

Пра душу задумайцеся як мага раней

 Кнігу ў мяккай вокладцы «С Господом в сердце» і ўласным аўтографам пакінуў рэдакцыі наш зямляк – цяпер мінчанін Славамір Даргель. Як з ім не пагадзіцца, што ў кожнага чалавека свае шлях да Бога і час для гэтага. 

Калі меркаваць па датах напісання твораў, зварот да рэлігійнай тэматыкі ў Славаміра Рыгоравіча адбыўся з дзясятак гадоў таму. Гэтаму, відаць, садзейнічаў аналіз перажытага, зробленага і пройдзенага шляху (верш «Итог жизни» напісаны ў 2011-м), а яшчэ асабістае адчуванне благадаці ў храме ля распяцця («Прощёное воскресение» – 2012-ы). А колькі ўражанняў пакідаюць успаміны дзяцінства, нечаканыя і неспадзяваныя падзеі і сустрэчы, жаданне выказацца пра непазнанае і пазнанае розумам і душой… Памятнымі надоўга застаюцца імгненні шчырай споведзі перад сабой, пакаяння за грахі перад Усявышнім за ўчыненае «вольно или невольно». Потым настае разуменне, што «па справах сваіх атрымліваем».


Аўтар сваёй кнігай, разлічанай на дзяцей-школьнікаў і юнацтва, нібы запрашае задумацца над усім гэтым раней, калі яшчэ няма цяжару грахоўных учынкаў за плячыма. Першыя словы яе – зварот «Ойча наш…»


Кніжачка невялікая – чатыры дзясяткі твораў, пароўну старонак займаюць вершы і проза. І наклад абмежаваны. Але калі імкнецеся зазірнуць ва ўласную душу, праверыць свае памкненні самым непазнаным – верай, прыпыніцеся, пачытайце.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта