Авторизация
 

Сёстры-казачніцы Алена Масла і Наталля Бучынская правялі літаратурную сустрэчу на радзіме

 У СШ № 3 імя Я. Томкі суботнім днём 14 верасня адбылася сустрэча вучняў з пісьменніцамі-казачніцамі сёстрамі Аленай МАСЛА і Наталляй БУЧЫНСКАЙ, іх сяброўкай мастачкай Аксанай АРАКЧЭЕВАЙ. Гэта стала працягам Мілашоўска-мілашаўскіх чытанняў, якія Алена Сцяпанаўна праводзіць з 2012 года, і адным з мерапрыемстваў экалагічнага свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

 Сустрэчу з пажаданнем стварыць самім для сябе свята адкрыла завуч Вольга Федуковіч. Прадстаўлю яго ўдзельніц. Алена і Наталля нарадзіліся ў Мілашове ў настаўніцкай сям’і. Скончылі Мілашоўскую базавую, а затым Міёрскую сярэднюю школу № 2. Яны рана пачалі праяўляць свае творчыя здольнасці, яшчэ з Мілашова дасылалі ў раённую газету казкі ўласнага сачынення. Паступова імкненне пісаць кнігі для дзетак стала іх жыццёвым выбарам. Аксана Аракчэева дапамагала маляўніча афармляць гэтыя выданні. Яна – дачка знакамітага мастака Барыса Аракчэева. Пра яго паказалі відэафільм, а Аксана Барысаўна прэзентавала аўдыторыі кнігу пра бацьку і пачатак сваёй творчасці. У сям’і Аракчэевых ужо чатыры пакаленні мастакоў. Цяпер на іх прыкладзе шлях да творчасці могуць прасачыць і вучні СШ № 3 імя Я. Томкі.


Алена Масла даўно мінчанка, але сцвярджае, што сэрца і душа яе назаўсёды засталіся на радзіме. Піша яна не проста казкі, а пазнавальныя творы для малечы, у якіх нярэдка звяртаецца да аб’ектаў і помнікаў прыроды на Міёршчыне. Напрыклад, дзеянне апошняй кнігі «Балотныя прыгоды» адбываецца на нашай Ельні. Яе героі – і рэальныя жывыя істоты, і фальклорныя, створаныя фантазіяй народа. Пабачыць іх, атрымаць уяўленне пра персанажаў дапамагаюць малюнкі Аксаны Аракчэевай. Кніга таксама папоўніць школьную бібліятэку. Дарэчы, яе рускі варыянт адзначаны прэміяй імя вядомага папулярызатара прыроды Віталя Біянкі за першае месца. У зале быў прадэманстраваны мультфільм па казцы Алены Масла «Лагодны воўк».


 Галоўная гераіня многіх твораў Наталлі Бучынскай – разумная і эрудзіраваная авечка Адэля. Казачніца возіць з сабой і заўсёды дэманструе яе лялечнае ўвасабленне. З яе дапамогай імкнецца данесці юным чытачам папулярныя веды пра наваколле. Так было і цяпер, хаця Наталля апавядала пра творы аб вадзяніках, бабрах і іншых жывёлах, але на фоне вёсак, рачулак і азёр родных мясцін. Будучаму музею жураўлёў і журавін яна прапанавала сваю кнігу «Прынцэса Алівія і жабіны вочкі».


Як бачыце, назвы кніг і твораў у нашых зямлячак такія, што іх адразу хочацца пачытаць. Але на многае можна і паглядзець. Дачка Алены Сцяпанаўны Крысціна і яе сябры-мастакі стварылі ў Мілашове галерэю «Пуня».


 Удзельніцы сустрэчы пакінулі школе і вучням свае ўспаміны і парады як пачынаць творчасць, новыя ідэі і кнігі. У адказ пачулі мноства слоў падзякі за духоўнасць і душэўнасць, атрымалі кветкі ў падарунак. Вітольд Ермалёнак правёў экскурсію па музеі кнігі і друку.
На сустрэчы прысутнічалі бацькі нашых казачніц, ветэраны педагагічнай працы. Ім ёсць чым ганарыцца.


***
 Сёстры-казачніцы Алена Масла і Наталля Бучынская, мастачка Аксана Аракчэева правялі сустрэчу з вучнямі чацвёртага класа СШ № 2, пазнаёміліся з экспазіцыяй візіт-цэнтра заказніка «Ельня», паўдзельнічалі ў экалагічным свяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Новыя звесткі і ўражанні дапамогуць ім у стварэнні будучых твораў і кніг.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 798
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 589
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 69 988
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта