Авторизация
 

Галіна ЗАГУРСКАЯ. Вершы

 Малая радзіма

У кожнага ёсць месца на зямлі –
Куточак самы любы, самы мілы,
Дзе дні шчаслівыя дзяцінства адгулі,
І дзе мацнелі для палёту крылы.
Такі куточак ёсць і ў мяне –
Лявонпаль, маё любае мястэчка.

І колькі год яшчэ ні праміне,
Імкнуцца буду да яго на стрэчу.
Там ліпы сотні год ужо стаяць –
У дуплах можна ад дажджу схавацца.
На замак ліпы велічна глядзяць,
А той марнее – стаў гадам здавацца.


Прыехаўшы туды,
я свой абход раблю –
Блукаю разам з ветрам па ваколлі,
Углядаюся ў тое, што люблю:
У замак і царкву, у бор і поле.
Ах, колькі радасцей
пражыта там было!


З Міколкавай гары на лыжах мы ляцелі,
У “вайну” гулялі, збегшы за сяло,
І стаць дарослымі хутчэй хацелі.
Там многае было ўпершыню,
Таму і ў памяці змагло застацца…
Адтуль нясем мы душаў чысціню,
Каб быць людзьмі ў жыцці, –
не толькі звацца…


АЗА
Прысвячаецца майму земляку
і сваяку Мікалаю Сінькевічу
з вёскі Дрыгучы Міёрскага раёна

Спадар хацеў займець канька
І нават сніў яго начамі,
Вось і прыдбаў ён стрыгунка –
Кабылку з доўгімі нагамі.
Зрабіў затым спадар вазок,
Пакуль расла яна ля гумнаў.
Ён потым радавацца мог:
Кабылка вырасла бягунняй.
Прыйшлася вельмі да двара
Няўрымсная жаробка Аза:
Вазіла ўсюды спадара
І разумела ўсё адразу.


Не раз спадарыню яна
Вазіла па яе патрэбах,
Рабіла з ранку да цямна –
Аж пот парой блішчэў на рэбрах.
Спадар кабылку даглядаў:
Карміў аўсом, часаў ёй грыву,
Радном спатнелую ўкрываў, –
І выгляд Азы быў ігрывы.
Аднойчы звонкім вечарком
Зайшоў да іх сусед нядбайны
І тым прынёс бяду ў іх дом:
Кабылку папрасіў са стайні.
І стаў ён лес вазіць на ёй –
Ганяў яе да самай ночы,
Бо чэрствым быў суседзік той,
Яна ж да спраў была ахвочай.


І Аза ўраз занемагла –
У кабылкі адняліся ногі…
Вось так у дом бяда прыйшла,
І быў прысуд яе найстрогі…
Зайшлося сэрца ў спадара
Ад непапраўнай гэткай страты –
Павезлі Азу са двара,
Шумеў услед ёй лес кашлаты.
Мужчына дужа затужыў,
Усё шукаў штось на падворку…
Адну вясну ўсяго пражыў
Спадар наш, страціўшы сяброўку.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта