Авторизация
 

Сустрэча з пісьменнікам у Дворным Сяле

 Славамір Даргель – наш зямляк, ён нарадзіўся ў Белеўцах, якія разам з Дворным Сялом цяпер у складзе адзінага сельгаспрадпрыемства “Пад’ельцы”. Да таго ж аказалася, што ў суседніх Вазаўніках жыве аднакласніца пісьменніка Франя Кукуць, яны разам скончылі школу рабочай моладзі, што дзейнічала пры Наўгародскай васьмігодцы ў Каланіцах. 

 І да гэтага часу падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Праз Франю Іосіфаўну Славамір Рыгоравіч даслаў некалькі кніг з аўтарскімі аўтографамі для бібліятэкі. І раней на нашых паліцах былі зборнікі паэзіі і прозы земляка. Яны карыстаюцца попытам у чытачоў, амаль заўсёды на руках.


 Як тут не дамовіцца пра творчую сустрэчу. Яна адбылася ў чацвер, 16 мая, пасля абеду. Рабочы дзень, ды і час не надта зручны, але вяскоўцы з цікавасцю аднесліся да мерапрыемства, да іх далучыліся старшакласнікі Дворнасельскай школы. Сабралася каля трох дзясяткаў чалавек, што для вясковай бібліятэкі-клуба цяпер шмат. Іх спадзяванні на змястоўную гутарку апраўдаліся. Славамір прэзентаваў свае апошнія кнігі, у тым ліку зборнік вершаў “Любовь в моём сердце живёт”, расказаў пра жыццё і творчасць, чытаў свае творы пра бацькоў і вёску, адказваў на пытанні. Мы з задавальненнем слухалі песні на яго словы, нават станцавалі напісаны ім “Міёрскі вальс”. Нязмушаная гутарка працягвалася каля дзвюх гадзін. У памяць пра яе засталіся кнігі Славаміра Даргеля для бібліятэкі-клуба, школы, маёй папярэдніцы-бібліятэкара Рымы Шокель з аўтографамі і прыемныя ўспаміны.


Раней мне не даводзілася арганізоўваць творчыя сустрэчы, прыемна даведацца, што яны даспадобы чытачам. Дзякуй за гэта Славаміру Даргелю.

Зінаіда БУНТА,
загадчыца бібліятэкі-клуба.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 июня 2019
Александр, Владимир, Георгий, Иосиф, Николай, Павел

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта