Авторизация
 

Яльнянскае балота стала прататыпам для сучаснай беларускай казкі

 У зямлячкі Алены МАСЛА дзень распісаны пахвілінна. Таму і справы ладзяцца, і паспявае шмат, і заяўляе пра сябе ўсё гучней. У сталічным выдавецтве “Пачатковая школа” на днях выйдзе казачная кніга пісьменніцы “Балотныя прыгоды” тыражом паўтары тысячы экзэмпляраў. Але што самае важнае — кніга напісана паводле краявідаў Яльнянскіх балотных угоддзяў. Так што знакамітае балота “Ельня” цяпер і ў казках…

Алена Масла дзеліцца з “Міёрскімі навінамі”:
— Дзякую шчыра Івану Барку і Марыне Гернат з гідралагічнага заказніка “Ельня” за кансультацыі, фота. Яны плённа паспрыялі стварэнню кнігі. Такія людзі слаўныя! Уражаная іх гатоўнасцю супрацоўнічаць, прафесіяналізмам, энтузіязмам!


НОВАЯ кніга абавязкова папоўніць не толькі сталічныя кнігарні, але і міёрскія бібліятэкі. Патрымаеце, пачытаеце, улагодзіцеся адмысловымі малюнкамі мастачкі Аксаны Аракчэевай. Але найперш невялікі экскурс.


Кніга дзіцячая. Вашы пестуны, акрамя не- звычайных прыгод, адкрыюць для сябе скарбніцу ведаў па беларускай мове, вывучаць новыя назвы раслін, жывёл, птушак, ягад, спазнаюць прынцыпы дабрыні, разам з галоўнымі героямі Бульбінкам і Журавінкай зведаюць прагу да цікаўнасці і нават навучацца гатаваць беларускія стравы.


Інтрыгоўна? А то… Галоўны герой — хлопчык-разумнік Бульбінка, якому надакучыла жыць у кнізе. На самалёціку-самаходзіку ён выпраўляецца ў свет. Самаходзік, дарэчы, таксама адушаўлёны. Прызямліліся яны побач з азёрамі і неагляднымі абшарамі імхоў. Там сустрэлі Журавінку, якая на пару з Бульбінкам таксама становіцца галоўнай гераіняй кнігі.


Разам яны збіраюцца на балота, дзе поўна цікавостак, але і… небяспекі. Таму заадно юныя чытачы вучацца, якія рэчы неабходна прыхапіць для балотных вандровак. Гэта і гумовікі, плашчы-дажджавікі, сухія шкарпэткі, соль, каб тамтэйшай вадой напіцца.


Тым часам Журавінка расказвае жашкі (пужлівыя гісторыі) пра балотных пачвар. Гэта Вужыны Кароль, Багнік, Лознік, Балотнік, Аржавень, Кікімары, Кадук… Знаёмімся з жывёльным, птушыным, раслінным каралеўствам. Ведаеце, чаму глушца так называюць? Увесну, спяваючы, ён так захапляецца, што ні на кога не зважае, хоць голымі рукамі бяры. Буякі, напрыклад, крыўдзяцца, што іх называюць дурніцамі: людзі ж п’янеюць ад паху багны, а не ад ягад. А расянка — драпежная расліна, якая сваімі ліпучымі лісткамі ловіць мушак і камароў.


Кніга навучыць гатаваць сапраўдныя беларускія кісель, грыбную поліўку, локшыну, цукровую скібку. А таксама даведаецеся, дзе згубіў рогі лось Савось, як выдра Лупыдра рыхтавала матэрыял пра баброў у мясцовую газету “Купіна”, пра што філасофстваваў трытон Харытон, дзе чэрпала навіны сарока Клёка.


Свет кнігі бязмежны, загадкавы. Асабліва мяне больш за ўсё ўразіла выснова трытона Харытона, які баяўся загінуць ад пашчы ратана Галавешніка, ды ратана ледзь не з’ела чарапаха Саламаха. А выснова такая: на любую сілу свая сіла знойдзецца. Але сіла кнігі Алены Масла бадай што непераадольная, бо пісьменніца вучыць дзетак-беларусікаў разумнаму, добраму, вечнаму і роднаму. А гэта дарагога каштуе.


— Казачны аповед “перабіваецца” пазнавальнымі, цалкам рэалістычнымі разваротамі, што дапаможа настаўнікам, выхавальнікам праводзіць заняткі, урокі, — заўважае зямлячка.
Што ж, будзем чытаць, вучыцца, спазнаваць свет таямнічай казкі ў Яльнянскім балотным царстве. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта