Авторизация
 

Міледзій Кукуць у Міёрскай бібліятэцы прэзентаваў кнігу "У палоне кахання"

 Шчыра і прыязна аўдыторыя чытальнай залы раённай бібліятэкі прымала пісьменніка Міледзія КУКУЦЯ. Ураджэнец вёскі Вусаўцы Новапагосцкага сельсавета жыве ў Шаркаўшчыне, але не парывае сувязі з роднымі мясцінамі, друкаваўся ў міёрскай раёнцы. 

 Неаднаразова сустракаўся з “ручайкоўцамі” у рэдакцыі, чытачамі ў розных працоўных і вучнёўскіх калектывах. Падстава чарговага візіту таксама паважлівая — выданне новай кнігі. Яна пятая па ліку. Зборнічак прозы “У палоне кахання”, што выйшаў у канцы 2018-га ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, на 195 старонках утрымлівае дзве аповесці і апавяданне. Усе яны, сцвярджае аўтар, грунтуюцца на рэальных падзеях.

Анатацыя пацвярджае, што Міледзій Мікалаевіч піша пра простых вяскоўцаў, руплівых працаўнікоў і сумленных людзей, якія з годнасцю праходзяць праз выпрабаванні і ўрэшце знаходзяць сваё шчасце. А жыццё сяльчан ён ведае дасканала, бо на сабе адчуў усе яго праявы. Гадаваўся ў сям’і без бацькі, таму рана давялося самастойна працаваць. Памятае, як у вёску прыйшла электрычнасць, як у суседзяў з’явіўся тэлевізар, першы ў Вусаўцах. Глядзець яго збіралася ўся ваколіца. Як ганяў мяч у вясковай футбольнай камандзе. Нагадвае, колькі плацілі на працадзень у калгасе, дзе працаваў штогод адразу пасля апошняга званка ў школе, бо сам атрымліваў невялікія, але так патрэбныя сям’і грошы. На іх купіў свой першы касцюм.


З цяжкасцю закончыў Наўгародскую васьмігодку ў Каланіцах. Не таму, што не хацеў ці не мог вучыцца — шмат працаваў дома і ў калгасе. Потым адолеў Гарадоцкі сельгастэхнікум і завочна Беларускую сельгасакадэмію. Быў інжынерам-механікам, намеснікам старшыні калгаса, старшынёй, займаў розныя пасады на раённым узроўні.


 Пісаць пачаў у 40 гадоў. Першы верш нарадзіўся нібы сам па сабе, калі ў час “радоўкі” пасвіў уласных (у сваёй гаспадарцы трымаў дзвюх, нават будучы старшынёй!) і суседскіх каровак. Як паэтычных твораў крыху набралася, прапанаваў іх рэдакцыі раённай газеты. Лепшыя былі надрукаваны, што надало большага імпэту ў творчасці. Усё ж лічыць сябе ў пісьменніцкай справе самавукам, пісаць імкнецца проста. Пераканаўся, што яго кнігі не залежваюцца на паліцах у кнігарнях і бібліятэках. Кожную хочацца дачытаць да канца.


Чытачам сам рэкамендаваў знаёміцца з яго творчасцю з апошняй аповесці “У палоне кахання”, хаця і яе ў далейшым мяркуе дапоўніць. Таксама з вядомымі для многіх міярчан мясцінамі і людзьмі звязаны падзеі другой аповесці “Без віны вінаваты”. У аснову апавядання “Рыкашэт” пакладзены дзіцячыя ўспаміны здарэння на паляванні, што калісь адбылося ў раёне вёсак Краснае-Вострава.


…Удзельнікамі сустрэчы-прэзентацыі з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міледзіем Кукуцём сталі бібліятэчныя работнікі Міёршчыны. Упэўнены, што пасля размовы з аўтарам яны і самі абавязкова прачытаюць новую кнігу земляка “У палоне кахання” і перачытаюць раней ім выдадзенае, парэкамендуюць яго творы сваім чытачам. Між іншым, Міледзій Мікалаевіч заінтрыгаваў аўдыторыю паведамленнем, што працуе над новай аповесцю, яшчэ больш цікавай. Яна таксама паходзіць “з жыцця”. 

Фота аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта