Авторизация
 

«Сто словаў» — кніга Вікторыі Грынінай

 «Сто словаў» — пад такой назвай выйшла ў літаратурны свет кніга Вікторыі Грынінай. Так арыгінальна акрэслена форма кароткага апавядання-мініяцюры, у якім аўтар ярка і пранікнёна малюе невялікі фрагмент нашага вялікага, няпростага, але такога цікавага жыцця. Кожная з замалёвак багата зместам, думкай, пачуццем. Чытайце, адчуеце смак, а можа і натхненне!

Безыменныя
«Мы адказваем за тых, каго прыручылі».
Экзюперы.


Пранізліва сумныя вочы. Яны глядзяць на кожнага, хто выходзіць з крамы. Маўклівыя. Умольныя. 3 затоенай надзеяй на кавалачак ежы. Іх немагчыма не заўважыць. Але людзі ідуць міма...


Жучкі, Рэксы... Не, у іх няма імёнаў. Няма дому. Няма ежы. Няма гаспадара, дзеля якога яны здольныя аддаць жыццё. Іх жа ніхто не абароніць, калі іх забіваюць. Яны — НІЧЫЙНЫЯ!


Мы шмат гаворым аб дэмакратычным грамадстве, але ці ўсе разумеем, што дэмакратыя — гэта не толькі законы? Гэта — склад розуму, склад душы, выяўлены ў стаўленні людзей не толькі адзін да аднаго, але і да “братоў нашых меншых”. 

Чаканне
Калісьці ў юнацтве мяне крануў да глыбіні душы аповед Ф.С. Фіцджэралда “Доўгае чаканне”. У тыя гады ў мяне быў літаратурны “жор”, ненаедны, але зусім бессістэмны, які спарадзіў “кашу” ў галаве. Аднак гэты аповед я выразна памятаю і сёння.

  
Маладая жанчына, місіс Кінг, гадамі з валізкай у руцэ чакала свайго загінуўшага мужа, не верачы ў яго смерць. Яны павінны былі ехаць на адпачынак, але ён у той дзень трапіў у аварыю на сваім аўтамабілі.

  
Увогуле, чалавек схільны да чакання цуду, у які ён самааддана верыць. Toe, што не адбылося ўчора, абавязкова павінна здарыцца сёння. Або заўтра. А інакш жыццё губляе сэнс. 

  

Міраж
Бязлітасныя, пякучыя прамяні сонца каламуцілі розум. Вусны перасохлі, патрэскаліся. Ногі апякаў зыбкі распалены пясок. Уся прастора да далягляду працятая задушлівай спякотай. Раптам побач уздыбіўся пясок, выгінаючыся стужкай, накіраваўся кудысьці. Змяя. Празь некалькі крокаў зноў ледзь не наступіў на скарпіёна. Чужое пагрозлівае жыццё атачала яго ў гэтай бязмежнасці.


Ужо не было сіл рухацца. Ён спатыкаўся, падаў, але зноў уставаў і ішоў далей. Часам перад ім разлівалася блакітнае, вабнае збаўчай свежасцю і вільгаццю, возера, якое абяцала жаданы глыток вады. Але потым усё нязменна знікала, растваралася ў звонкай спёцы. Міраж...
Ён ішоў і ішоў у пакутлівым сне па пустыні пад назвай АДЗІНОТА.

Малюнак на прыступках
Цудоўны сонечны дзень. Іду міма сямігадовага суседскага хлопчыка. Ён нешта малюе ў сшытку каляровымі алоўкамі, седзячы на прыступках.
— Што малюеш?
— Сонейка.
Цікаўлюся. 3 намаляваных вачэй сонца капаюць слёзы.
— А чаму сонейка шэрае і плача? Яно ж вунь якое яркае сёння.
— Не, яно сумнае. Яму дрэнна...
— Цябе хтосьці пакрыўдзіў?
— Так. Тата ровар не дае.


Падумалася: “Бач ты! Сапраўдны мастак расце. Ужо імкнецца перадаць у творы свой асабісты настрой”.


— Не сумуй! Усё будзе добра! Сонейка неўзабаве зноў табе ўсміхнецца.
— Можа быць...


Малюю яму котку з добрымі вачыма. Мы абодва смяемся. 


Больш важнае
Варкута. Горад, дзе я пайшла ў першы клас. Апошні ўрок. Настаўніца паклікала да сябе.
— Ідзі ў настаўніцкую. Прыйшлі госці з радыё, пагутары з імі.
— Аб чым?
— Табе будуць задаваць пытанні — ты адказвай.
Не памятаю даслоўна нашай гутаркі, але нешта пра школу, маю вучобу...


Дома мама распавяла, што сустрэла ў краме настаўніцу. Тая кажа: “Вось вы тутака ў чарзе стаіце, а ваша дачка цяпер па радыё выступае”. Людзі, усміхаючыся, глядзелі на маму, а яна ганарылася. Але сямігадовай дзяўчынцы больш важны быў добры настрой маці: адпусціць даўжэй пагуляць!


3 гадамі я зразумела, што тады было больш важным: МАЁ ПЕРШАЕ ІНТЭРВ’Ю НА РАДЫЁ! 

Гульня
Ноч, як чорная пантэра, падкралася ціха, незаўважна і стаілася ў старажытным парку перад апошнім кідком. Свежае паветра, зацягнутае туманам і гулкім маўчаннем. Па небе плывуць аблокі, як таямнічыя цені. Толькі маленькія ўспышкі зорачак час ад часу парушаюць ідылію спакою.


I раптам нечаканы выбух асляпляльнага святла азарыў наваколле! Велізарны круглатвары месяц узнік з-за воблака. Ноч спалохана адступілася ў гушчу дрэў. Месяц, нібыта смеючыся, коціцца па небасхіле: “А я ўсё бачу!” Потым хаваецца за воблака. Ноч крадзецца, запаўняючы сабой прастору... Быццам дражнячы яе, месяц ізноў залівае ўсё яркім святлом...


3 балкона назіраю з цікавасцю гэтую чароўную гульню святла і цемры. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта