Ранак узчаўся пад настрой,
Апрануў зімовы строй:
Бела-сінім і чырвоным
Ён на памяці маёй.
Вокны белыя жартуюць,
Новыя карціны ткуць.
Ранак гэты ўпільнуюць,
Усім дадуць у яго зірнуць.
Мароз ціха пяе песню,
Подых — ты нібы дракон,
Пара плавае паветрам,
Захлынае акаём.
Дрэўцы туляцца да сонца,
Але холад зараз у ім.
Гэй, зімовае ваконца,
Шчаслівей нас усіх зрабі!
Ігар КАНДРАТОВІЧ.