Авторизация
 

Маці Божай — Валадарцы азёр

 Царыца Нябесная, Божая Маці,
Ахоўніца наша на роднай зямлі.
Мы будзем да скону цябе праслаўляці,
І Ты за нас, грэшных, нябёсы малі.

Твой німб хараства светлынёй абвівае,
Прыносім пакорна малітву сваю
І дзякуем Богу, што з любасцю маем
Апеку і ласку святую Тваю.
Нябесная Маці, азёраў Царыца,
Пачэсны Твой воблік у сэрцы нясём.
Скіруй нас, каб з Божай дарогі не збіцца
І не згарэць пад спакусным агнём.
Царыца Нябесная, Божая Маці,
Ахоўніца наша на роднай зямлі.
Мы будзем да скону цябе праслаўляці,
І Ты за нас, грэшных, нябёсы малі.
***


Край прыгожы, ты заўжды прывеціш,
Ты падорыш ласку і спакой.
Я найшчаслівейшая на свеце,
Бо жыву абдымкамі з табой.
Подых вечных храмаў і кварталаў,
Моцны дух даўнейшых забудоў.
Не бывае шчасця тым замала,
Хто табою цешыцца гатоў.
Да цябе любоў мая не пройдзе,
Не ўяўляю без цябе жыцця.
Я б хацела здзейсніць пэўны подзвіг,
Падарыць табе — сябе працяг.
Нават хай я подзвігаў не здзейсню,
Хай не хопіць розуму ці спраў.
Ты, мой краю, добры, слаўны, весні,
Для мяне калыскай роднай стаў.

Алена Басікірская.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта