Авторизация
 

Адзначыў дзень нараджэння паэт Мікалай ДАРГЕЛЬ

 14 студзеня адзначыў дзень нараджэння маладзечанскі прафесійны будаўнік і паэт Мікалай ДАРГЕЛЬ. Пра яго жыццёвы шлях і творчасць расказваем, бо ён не парывае сувязі з роднымі мясцінамі, сваёй малой радзімай, друкуецца ў “Міёрскіх навінах”.

Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў 1941 годзе ў вёсцы Дворышча, ці як яе называюць мясцовыя жыхары — Дварышча, што паблізу возера Вісяты ў Новапагосцім сельсавеце. Цяпер пра яе нагадваюць бадай толькі бур’ян на хатнішчах і рэшткі садоў. Нямногіх былых жыхароў клічуць да іх салодкія ўспаміны бесклапотнага вясковага дзяцінства, настальгія па малой радзіме. Вось сюды мінулай восенню наведаўся Мікалай Мікалаевіч, каб аддаць даніну памяці бацькам. Але пра гэта крыху пазней.


Мікалай Даргель закончыў у 1959 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, працоўны шлях пачаў у Маладзечне. У час службы ў арміі стаў ваенным будаўніком ва Усходняй Сібіры. Потым узводзіў вялікія аб’екты ў Лідскай і Маладзечанскай зонах, ва ўсім паўночна-заходнім рэгіёне Міншчыны. Забяспечваў жыллём пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. У трэсце №19 прайшоў шлях ад прараба да кіраўніка будупраўлення. Узначальваў Маладзечанскае СПМК. Ужо на пенсіі кіраваў будаўніцтвам Свята- Успенскага сабора ў Маладзечне. І ўвесь час пісаў вершы. Першы зборнік “Тебе поклон, мой дом родимый” выдаў у 2001-м, потым кнігі “пасыпаліся” адна за другой у 2004-м, 2006, 2010, 2016… Яны пра Радзіму і родныя мясціны, прыроду, душэўныя перажыванні і разважанні пра сутнасць жыцця, сумленнасць, прыстойнасць, лепшыя чалавечыя якасці. Лёгка чытаюцца вершаваныя гумарэскі на роднай мове.


“Міёрскім навінам” пра чарговы дзень нараджэння паэта нагадала ветэран працы з райцэнтра Вера Данілюк (Кавалёва). Калісь хата яе бацькоў стаяла побач з сядзібай Даргеляў у тым самым Дварышчы, якое яшчэ было даволі вялікай вёскай. У іх нямала агульных успамінаў пра землякоў, пра сцежкі-дарожкі, па якіх бегалі самі малымі, ездзілі вясельныя тройкі з бомамі-шумёламі…


— У канцы кастрычніка настаўнік гісторыі і кіраўнік музейнага аб’яднання пры СШ №3 Вітольд Ермалёнак запрасіў паэта Мікалая Даргеля з Маладзечна ў Міёры, — піша ў рэдакцыю Вера Пятроўна. — Правёў для яго экскурсію па ўсіх трох экспазіцыях. Затым творца сустрэўся з вучнямі. Мікалай Мікалаевіч расказаў пра сваё жыццё, выбар прафесіі, шлях ад рабочага-будаўніка да кіраўніка, вучобу ў Беларускім політэхнічным інстытуце, аб’екты, якія ўзводзіў. Вядома, пра паэтычную творчасць і пяць зборнікаў лірыкі, галоўныя тэмы якіх — прыгажосць роднай зямлі, разважанні пра сутнасць жыцця, узаемаадносіны паміж людзьмі, каханне.


Мікалай Мікалаевіч на яскравых прыкладах з уласнага жыцця, у прачытаных вучням творах імкнуўся перадаць сваю любоў да Айчыны, заклікаў моладзь стаць прыстойнымі людзьмі, кіравацца сумленнем, абагачаць духоўнасць, цаніць любоў і каханне. Таму сустрэча з паэтам атрымалася захапляльнай, знакавай.


Аўтар падарыў для школьнага музея тры зборнікі сваіх вершаў, атрымаў ад Вітольда Антонавіча кнігі пра Міёршчыну.
Допіс у газету Вера Пятроўна заканчвае падзякай “Міёрскім навінам”, якія пастаянна выпісвае, за ўвагу да таленавітых землякоў. І пра Мікалая Мікалаевіча яна прачытала на нашай літаратурнай старонцы. Асабліва яе ўсхваляваў верш “Ты мая, мая мілая вёска”, прысвечаны Дварышчу. Патэлефанавала аўтару, сустрэча з ім была прадвызначанай. Наведала разам з ім родныя мясціны, пабывала на мерапрыемствах з удзелам паэта.


Яшчэ адна цытата з пісьма Веры Пятроўны: “Вітольд Ермалёнак і Мікалай Даргель цудоўныя людзі, хаця і вельмі розныя. На развітанне я паасобку ў іх спытала, як ім удалося так шмат зрабіць у жыцці? Адказ быў аднолькавым: увесь час шмат працавалі. Пра сябе назвала іх апантанымі, яны не проста жывуць, а імкнуцца кожны да сваёй мэты, са спадзяваннем усё паспець з карысцю для іншых. Таму вельмі дарэчы паэтычныя радкі ад Мікалая Мікалаевіча:


Наша жизнь:
это миг —
от весны и до осени,
словно солнечный блик
от кудряшек — до проседи.
***
Спасибо, жизнь, тебе за всё,
За робость, муки
И прощенья”.


У заключэнне — вершы Мікалая Даргеля, якія яшчэ не паспелі трапіць у новыя зборнікі.


Прысядзь, сябрук, мо пагутарым
Пра вёсны, восені і дні,
Якія ўжо мы не паўторым,
Але ж яны прыходзяць у сны.
Але ж яны заўсёды ў мроях,
Якія круцяцца віхром,
Бы тыя срэбранкі на скронях,
Што мы здабылі тым жыццём.
Было ж дзе надта, дзе павольна
Ляцелі мы бы рысакі,
Кульгая ў такт нікчэмнай долі,
А дзе ў разнос ва ўсе бакі.
Было ж, што шчасце зіхацела,
Бы маслам змазаны бліны —
Душа ад радасці кіпела,
Скакала, робячы фінты.
Было ж, накрыты стол абрусам
Чакаў жа нас у святочны дзень,
Калі ляцелі без прымусу
З мясцін далёкіх, згнаўшы лень,
Хоць на хвілінку, хоць на ночку
Да сваіх старых бацькоў,
Чакаўшых сціпла столь гадочкаў
Пачуць ізноў — я жыў, здароў.
Хапала гэтых нам імгненняў,
Каб зноў набрацца моцы, сіл
Імчаць далей да мар здзяйсненняў,
Дзе так маніў нас небасхіл.
Але ж бывала, што віхуры
Наперакор цямнілі даль,
Мы ж разганялі з лёсу хмары,
Каб не тварыла цемра баль.
Таму цяпер прысядзь спакойна —
Ужо няма тых хібаў, страт,
Цяпер для нас жыццё йдзе роўна —
Яно ўжо там — мы ж тут, сабрат.

***
Уже звонят колокола,
Вещая нам — пришла уж осень —
Пора любви ушла, прошла,
Её не ждём мы и не просим.
Но сердце ноет от тоски,
Её в путь дальний провожая,
Как птиц летящих косяки,
Края родные покидая.
Но может всё же в тишине
Там зазвучат те нотки звона,
Что нежно шепчут о весне,
Несмело прячась в перезвоне.
И мы с надеждой станем жить,
Храня в душе весну, рассветы —
Вдруг жизнь их сможет повторить.
О, как бы мир встряхнуть на это!


СТОИТ ЖИТЬ
Она бежит вся улыбаясь —
Удалось счастье ощутить,
В душе чуть-чуточку смущаясь,
Но сердце шепчет — стоит жить.
Ведь счастье вот оно, здесь, рядом —
Их робкий нежный поцелуй — 
Вот тот парнишка с ясным взглядом
В ней пробудил всю пылкость бурь.
Она летит — летит сияя,
Готова целый мир обнять,
О, как прекрасна нежность мая,
Как сохранить, не растерять.
Не растерять души невинность,
Что дарит жизнь, зовя всё в даль,
Собрав в едино честь и верность
Несущих мир, гоня печаль.
И там потом — в полёте жизни
То счастье, радость передаст
Таким же юным — нашим здешним,
За то, что ей жизнь добром воздаст.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта