Авторизация
 

Хованка

 Ну як не ўзгадаць мне пра гэта:
Унукі да нас сабраліся на лета.
Лямант стаяў каля хаты, 
Бо ў хованкі гулялі рабяты.
Ды здарыўся перапалох,
Як Лёша схаваўся ў гарох.

Выйшла ў двор, спахапілася я:
“Дзеду, дзе ж наша дзіця?
Куды адпусціў аднаго?
Дзе адшукаем яго?”
Бегаю, у страху гукаю,
Слёзы цякуць, іх са шчок выціраю.
Яшчэ, як на ліха, выкапан пруд,
Божухна, што за гора мне тут!
А Лёша-ўнучок прытаіўся, маўчыць,
А мо стаміўся, дзе спіць?
Дзядуля Мікола прыўзняў свае бровы:
“Не бядуй, твой унучак жывы і здаровы”.
Рукой паказаў на гарох:
“Дарэмны твой, бабка, перапалох.
Вунь прытаіўся ўлюбёначак твой,
Толькі пчолы лётаюць над галавой”.
А тут з заўвагай і ўнучка Вілена:
“Лёша, уставай, ты запэцкаў калена”.
Той вочы да долу, але ўзняўся:
”Прабач, бабуля, пужаць не збіраўся.
Проста схаваўся ад пчолкі,
Вельмі баюся яе іголкі”.

Фота для ілюстрацыі.

Мікалай БАГДАНАЎ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Именины 11 апреля 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Корнилий, Марк, Михаил, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта