Авторизация
 

Яўгеніі Янішчыц у лістападзе магло споўніцца 70 год

 Усе рэспубліканскія СМІ ў лістападзе адгукнуліся на заўчасна абарванае жыццё Яўгеніі Янішчыц — непаўторнай паэткі, як напісала  пра яе “Сельская газета”. Ёй бы цяпер споўнілася  70. Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў лічыў Яўгенію самай таленавітай, самай цнатлівай і дасканалай. Нарадзілася на Палессі, але мала хто ведае, што яе шлях праходзіў і праз  Міёршчыну. 

Яўгенія выйшла замуж за Сяргея Панізьніка, пасля вяселля маладыя пасадзілі каля яе бацькоўскай хаты ў вёсцы Вялесніцы над любай ёй ракой Ясельдай на Піншчыне дзве бярозкі, а потым праводзілі мядовы месяц у Юрмале, вандравалі па родных мясцінах Сяргея Сцяпанавіча. Паэтцы запомніліся вёскі Бабышкі, Даўгінава, Ліпава. Хаця павінны былі быць і іншыя, найперш, Лявонпаль. Без сумнення, гэта самыя шчаслівыя дні яе жыцця. На такія абставіны звярнуў увагу прыхільнік творчасці Яўгеніі Іосіфаўны Мар’ян Даргель, калісь міярчанін, а цяпер жыхар Віцебска.


У рэдакцыю “Міёрскіх навін” Мар’ян Міхайлавіч даслаў свой верш:
Гляджу, дзівуюся на яе партрэт:
Невысокая, кволая з віду дзяўчынка — 
а які геніяльны паэт!!!
Памяці Яўгеніі Янішчыц.
Адкрытая, крыштальная душа,
Узор дабра і справядлівасці.
У вершах — шчырасці сусвет,
Крыніца любові, спагады і чуласці!
Узгадавала палеская пушча яе,
Дарам незвычайным надзяліла:
Усе беларусы — людзі свае,
Нашы прасторы — родныя, мілыя.
Любіла ўвесь божы свет,
Марыла лепшым зрабіць.
Любоў — пачатак у яе, запавет,
Бо “інакш немагчыма і жыць”.
Чэрствасць, нягоды яе апалілі,
Адагрэцца сама не змагла — 
“Непрыручаную птушку” згубілі
Кроплі “прыстойнага” зла.
Геній вясковы супрацьяддзя не мела,
Хітрыкі — не для чулай душы…
Узарвалася, зоркай у небе згарэла.
“Палеская ластаўка”, табе б не спяшыць!
Не, не загіне душэўнае слова!
Яго не стрымаць, хто інтрыгі плялі.
Гучаць яе вершы нанова,
Шырока ліюцца па роднай зямлі.
Крылатыя словы даюцца крывёю.
Сапраўдны паэт чужы боль адчувае,
Прапускае праз сэрца, рызыкуе сабою…
І рана, неапраўдана рана згарае.


Нават пасля апрацоўкі атрымалася не так дасканала, як хацелася б, затое шчыра. Дарэчы, з тых двух дрэўцаў, што пасадзіла маладая пара ля хаты бацькоў Яўгеніі Янішчыц, адно чамусьці вельмі хутка засохла…


Падрыхтаваў
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта