Авторизация
 

Язненцы сустрэліся з пісьменнікам Славамірам Даргелем

 30 кастрычніка па ініцыятыве галоўнага ўрача Язненскай бальніцы Уладзіміра Пашковіча ў будынку сельсавета адбылася сустрэча з пісьменнікам Славамірам Даргелем. Даверлівая, светлая і сяброўская, — так апісалі яе ў некалькіх словах удзельнікі.

— Гутарылі са Славамірам Рыгоравічам адразу пасля “Язненскага благавеста”, — падзялілася ўражаннямі вядучая Ларыса Карпава. — Таму была падрыхтавана духоўная і душэўная падстава. Сустрэча прайшла ўлагоджана, на адным дыханні.


З творчасцю пісьменніка многія знаёмы. Некаторыя ўпершыню акунуліся ў вясковую прозу Славаміра Даргеля. Вялікая ўдзячнасць работніцам Міёрскай бібліятэкі, якія перадалі кнігі. Ларыса Эдуардаўна падрыхтавала выставу. Наведвальнікі бібліятэкі дэкламавалі вершы, чыталі прозу, цікавіліся жыццём і творчасцю пісьменніка.


У Язненскай царкве падчас службы пяюць “Малітву” аўтара, якую Лілія Спірковіч паклала на музыку. У планах — адаптаваць яшчэ адзін верш. І, канешне, працягваць знаёмства з дзейнасцю Славаміра Даргеля. Магчыма, Язна хутка з’явіцца ў яго творах, бо, як прызнаўся пісьменнік, палюбіў гэтае цудоўнае мястэчка.


Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта