Авторизация
 

Томік вершаў земляка з Рыгі Івана КУНЦЭВІЧА

 Нашу рэдакцыю наведаў зямляк з Рыгі Іван КУНЦЭВІЧ, пакінуў на памяць салідны томік уласных вершаў. Зборнік “Солнечная нить” — не новыя творы аўтара. Гэта кніга, якая пад цвёрдай вокладкай сабрала лірыку першых выданняў “Пляска зари”, што пабачыла свет у 1999 годзе, “Я прибегу к воротам Рая” прыйшла да чытача ў 2001-м, “Хор белых яблонь” — у 2002-м, “Ревность” — у 2003-м, “Жасминовый дождь” — у 2007-м. Як сцвярджае аўтар, творы аб’ядноўвае непарыўная жыццесцвярджальная сонечная нітка:

Солнечной нитью пронизан мой двор,
Куст у забора, жасмина узор,
Клумба пионов, настурции ряд,
Белых ромашек задумчивый взгляд.
Яркая тянется тонкая нить
К ветру, чтоб мог я свободнее плыть
В дальнюю даль и, как птица, летать,
Нежно душой облака обнимать…


Чытачам раёнкі нагадаю, што Іван Кунцэвіч нарадзіўся ў Новым Пагосце і не парывае сувязі з гэтай вёскай на Міёршчыне. Хаця ўсё яго працоўнае жыццё пасля Калінінградскага інстытута рыбнай прамысловасці звязана з рэфрыжыратарным флотам. Вершы пачаў пісаць у далёкім 1981-м на рускай мове, прысвячае іх каханню, беларускаму краю, асабістым перажыванням і прыродзе. Даўно друкуецца ў розных перыядычных выданнях, вядзе літаратурную старонку ў часопісе “Корни”. Актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці не толькі Латвіі. Уласныя кнігі пачаў выдаваць значна пазней, як у творчасці замацаваліся тонкі лірызм, умелае валоданне рыфмаваным словам, з’явіўся свой стыль. У спалучэнні з жыццёвым вопытам, тонкім адчуваннем рэчаіснасці, чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін нараджаюцца творы, якія прывабліваюць чытача. І не толькі. Многія з чатырох соцень вершаў гэтай кнігі сталі тэкстамі песень.


І ўсё ж чаму з’явілася ў аўтара жаданне перавыдаць раннія ўласныя творы ў агульным зборніку? Напэўна таму, што іх аб’ядноўвае вось гэтая “сонечная нітка”, агульнасць тэм. І, відаць, настальгія па вельмі творчым перыядзе паэтычнага жыцця. Невыпадкова Іван Іванавіч аформіў кнігу ўласнымі малюнкамі. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта