Авторизация
 

Марына Селівёрстава з Язна ўдала піша вершы

 Марына Васільеўна Селівёрстава нарадзілася 23 сакавіка 1987 года ў вёсцы Гарбачэва Расонскага раёна ў сям’і калгасніцы. Пасля Гарбачэўскай СШ паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. З дыпломам юрыста працоўную дзейнасць па накіраванні пачала ў Язненскім ПМС. Потым заняла пасаду кіраўніка спраў Завуццеўскага сельвыканкама, цяпер выконвае такія ж абавязкі ў Язненскім сельвыканкаме.

Пачала пісаць вершы школьніцай малодшых класаў. Друкавалася ў Расонскай раённай газеце, у рэспубліканскай “Беларускай ніве”, часопісе “Воін Расіі”. З прыездам у наш раён устанавіла творчыя сувязі з “Міёрскімі навінамі”, яе вершы друкуюцца на літаратурнай старонцы “Ручаёк”. Творы пераважна пра самапазнанне, стан душы, настрой і прыроду.

Любоў да Радзімы
Увосень ды летам, вясной ці ўзімку,
Якое б надвор’е ні правіла балем,
Я сэрцам усім улюбёна ў Радзіму,
У яе залатыя пшанічныя хвалі.
У абшары лясоў, у глыбіні азёраў,
У празрыстасць нябёс,
што ўначы зіхацеюць,
У матчыны рукі ды роднае слова,
У водар суніц, што ў чэрвені спеюць.
У смак сырадою, натхненне дзяцінства,
Арэлі на грушы, хацінку старую,
Спрадвечнае для беларуса адзінства,
У нашу зямлю, несумненна, святую.
Вясной ці ўзімку, увосень ці летам,
І дзе б ні была я — адно разумею,
У свеце не знойдзеш
больш смачнага хлеба,
Няма лепш краіны для мар і надзеяў.

Цішыня
Цішыня над прасторай сусвету,
А на сэрцы ніводнага гуку.
Да мяне дакраніся паветрам
І паслухай.
Я табе адкажу на пытанні,
Навучу цябе танчыць у поўнач.
Няма слова таго — “развітанне”,
А ёсць — “побач”.
Дождж спявае і слухаюць дрэвы
Цішыні незвычайныя ноты.
Забываю, што можа быць дрэнна.
Пяшчота…

Хмаркі
Хмаркі лётаюць па небе,
Яны ведаюць аб шчасці.
На зямлю кідаюць срэбра,
Спадзеючыся папасці
У цябе, ці побач, можа,
Каб было не так балюча.
Ты кладзешся ў свой ложак,
А там сонейка выключна.
І яно не знікне раптам,
І настрой табе не скепсціць.
Правяраючы характар,
Будзе грэць, свяціць і песціць.
Хмаркі лётаюць між думак
І кідаюць срэбра ўпарта.
Каб было табе не сумна,
Паглядзець на неба варта.

***
Чырвонаю ніткай па белай тканіне
Стварае жыццё каля печы дзяўчына.
Старанна іголкай за крыжыкам крыжык
Яна вышывае ў час зімніх зацішшаў
Праскеву ды Сонца, Багацце, Каханне,
Каб любы здалёк прыляцеў на спатканне,
Каб дзеткі з’явіліся, мары збыліся,
Каб продкі навек у жыцці засталіся.
Арнаментаў шмат асаблівых і розных
Стварае дзяўчына ў час моцных марозаў.
На белай тканіне не проста ўзоры,
А памяць народа, часоў даўніх гонар.

***
Сонейка і сонечныя промні
Прыйдуць да цябе праз шмат пытанняў.
Зразумееш ты, што развітанне
Не памылка і не перашкода.
Ты на раніцу зірні. Заплюшчы вочы
І зірні, і нешта атрымаеш.
Ведай, калі нечага чакаеш,
Здзейсніцца яно абавязкова.

Настоящая
Вот я вся перед тобой — обнажённая.
Вся, как есть, со своими изъянами:
Ярким солнцем весны обожжённая,
И с дырявыми счастья карманами,
Повидавшая и повзрослевшая,
Вновь готова творить приключения,
Совершая прогулки неспешные
За спасением, за вдохновением.
То грущу, то улыбкой задорною
Заражаю весь мир окончательно,
Я такая, как есть, непритворная,
Посмотри на меня внимательно.
Посмотри на меня, угрюмую,
И в мечты за собой манящую…
Я стою пред тобой и думаю,
Видишь ли ты меня настоящую?

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта