Авторизация
 

Паэты і барды з Полацка наведалі Дзісну

 Напрыканцы чэрвеня ў Дзісну завіталі госці з Полацка — знакамітыя паэты, барды. З цікавасцю і шчырым захапленнем знаёміліся са старажытным горадам, які вырас на месцы крэпасці Капец-гарадок. Яго заснавалі Полацкія крывічы ў пачатку 11 стагоддзя як фарпост для абароны па Заходняй Дзвіне.

Знаёмства пачалося з наведвання Уваскрасенскай Царквы, якая заснавана ў 1870 годзе. Яна мае цудоўныя святыні: Ікону Божай Маці Адзігітрыі 16 стагоддзя, мошчы святога пакутніка Канстанціна, святара Шаркаўшчынскага, якога закатавалі ў 1918 годзе ў Дзісне, ліст-падзяку ад патрыярха Ціхана да дзісенскіх праваслаўных вернікаў (будучы патрыярх жыў у Дзісне, кіраваў Віленскай Епархіяй з красавіка па кастрычнік 1916-га), ікону Маці Божай Астрабрамскай, якую падарыў Дзісенскай царкве патрыярх Ціхан.


Казначэй царквы Ала Мішута распавяла пра 10 жніўня: у гэты дзень кожны год адбываецца свята і хрэсны ход у гонар Іконы Божай Маці Адзігітрыі — заступніцы і абаронцы горада. З усіх куткоў Беларусі і замежжа едуць вернікі, каб пакланіцца святыні. На вачах у гасцей былі слёзы — іх уразіла пачутае і ўбачанае.


Потым палачане пабылі ў Цэнтры рамёстваў для дзяцей і моладзі, дзе майстры Дзісеншчыны дзеляцца сваім вопытам. Тут і вышыванкі, і пляценне з бісеру, ганчарныя вырабы. Зацікавіла лялька-дзіснянка ва ўборы мясцовай дзяўчыны-гараджанкі.


Дзісенскі краязнаўца Пётр Баговіч захапляльна расказаў гісторыю горада, пра жудасныя падзеі Вялікай Айчыннай, закатаваных фашыстамі яўрэяў. Падкрэсліў, што нават у цяжкія пасляваенныя гады Дзісна мела больш развітую інфраструктуру. Працавалі кансервавы, цагельны і масласырзавод, іншыя прадпрыемствы, тры школы, бальніца, камбінат бытавога абслугоўвання, сталовая, кулінарыя, базар, хлебапякарня. Горад меў амаль усё для нармальнай жыццядзейнасці. Але паступова прадпрыемствы знішчаліся і зачыняліся. Цяпер жыхары звяртаюцца да ўлады, былых дзісенцаў, каб захаваць старажытны горад. Імкнуцца паспрыяць развіццю Дзісны. Для гэтага ёсць падставы: працуюць два буйныя прадпрыемствы — лясгас і ЛВДС, лепшыя ў раёне ачысныя збудаванні, выгаднае знаходжанне, сасновы лес, дзве ракі. Трэба ратаваць экалагічна чысты і духоўна багаты горад!


Пасля ўбачанага (а гэта малая часцінка Дзісенскага духоўнага багацця!) прадоўжылі тэму ўласнымі вершамі Людміла Фёдарава, Ларыса Міхновіч, Тамара Кавалёва, Феактыст Фядотаў, Ала Швайко, Уладзімір Куц, Ала Іванова, Святлана Чыжова, Рыма Авілава, Джэма Пугачэўская. Спяваў Васіль Граноўскі, які прывёз у Дзісну вакальную групу, запрасіў тэлебачанне і правёў прэзентацыю.
Потым свае вершы чыталі дзісенскія паэты Тамара Клопава, Ірына Ліпніцкая і Васа Бічаніна.


Усе ўдзельнікі сустрэчы высокаадукаваныя людзі, маюць значныя дасягненні ў філалагічнай, тэхнічнай, гістарычнай сферах навукі і жыцця, багатыя духоўна. Актыўна і з натхненнем сумяшчаюць творчую і прафесійную дзейнасць. Пра іх дакладна можна сказаць: калі чалавек надзелены талентам, гэта адчуваецца ва ўсіх яго справах.


Вялікі дзякуй паэтам Полаччыны за іх увагу, добразычлівасць да старажытнага горада і яго жыхароў. Спадзяёмся на далейшае сяброўства, творчае і жыццёвае.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Ірына ЛІПНІЦКАЯ (ФУРСАВА).

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта