Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу: Алена БАСІКІРСКАЯ

 Алена Уладзіміраўна Басікірская — паэт, журналіст, перакладчыца, педагог-філолаг. Нарадзілася 22 жніўня 1989 года ў Полацку. Дзяцінства правяла ў Масеўцах, школьныя гады — у Міёрах. 

Скончыла СШ №3 у 2007, сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымала ў Полацку. Завочна адолела філфак Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, а ў 2017-м скарочаны курс Інстытута журналістыкі БДУ.


Працавала ў аддзеле культуры Міёрскага райвыканкама, у школе на Глыбоччыне, карэспандэнтам “Міёрскіх навін”. Цяпер стылістычны рэдактар холдынга “СБ” Беларусь сегодня”.


Друкавацца пачала ў школьныя гады ў “Зорцы” і “Сцяг працы”, пазней супрацоўнічала з “Полацкім веснікам”, “Веснікам Глыбоччыны”, “ЛІМам”, “Вожыкам”, “Алесяй”, “Рэспублікай”, “Маладосцю”, “Однако, жизнь”, “Краязнаўчай газетай” і іншымі перыядычнымі выданнямі. Мае ўласныя кнігі паэзіі “Споведзь” (2014), “Песня мая душэўная” (2015) і “Паэт іначай проста выгарае” (2017) . Друкавалася ў зборніках “Прэм’ера”, “Аўтограф”, “Здравствуй, муза!”, “Город любви и надежды”. З 2007 года — сябра Беларускага літаратурнага саюза “Полацкая ветвь”, з 2015-га — член Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Адкрыла ў сабе талент перакладаць на беларускую мову паэтычныя творы не толькі рускіх творцаў. 

СПОВЕДЗЬ
Цябе ніколі нельга падмануць,
Табой ніколі нельга наталіцца.
Дазволь цябе да сэрца прыхінуць,
Дазволь табе, паэзія, скарыцца.
Дазволь выконваць кожны твой капрыз,
Дазволь крануць твой запаветны неруш.
Прашу цябе, спявай заўжды “на біс”.
Я ведаю, што ты мне шчыра верыш.
Я прысягаю ў шчасці і журбе
З табою быць, з адною быць табою…
Свае ўсе вершы аддаю табе,
Трымай іх пад ахоўнаю рукою.

ПЕСНЯ МАЯ ДУШЭЎНАЯ
Мне даспадобы раніца.
Месяц з неба коціцца —
З зоркамі там спаткаецца.
Траўка ў расе маркоціцца.
Гэткай парой ціхуткаю
З вершамі ў абдымках я.
Астра глядзіць бялюткая.
Рэчка — празрыста-плыткая.
Я пасяджу на лавачцы
І пагляджу на раніцу.
Птушак ляцела парачка.
Небам яны цікавяцца.
Я ж напішу радочкамі
Песню сваю маёвую,
І праспявае ночкаю
Конік санату новую.
Песня прыгожай зложыцца,
Радаваць будзе кожнага.
Шчасце і радасць множацца —
Я іх мінаю пожняю.
Бо не хачу са сведкамі:
З імі мне дрэнна пішацца.
Разам з зарой-паэткаю
Ранак на свеце крышыцца.
Верша радочкі першыя
Аркушам засцілаюцца.
Так улюбёна ў вершы я,
Што аж зайздросціць раніца.
Словы гулліва песцяцца,
З радасцю нараджаюцца,
Бойкай чародкай месцяцца
І між сабой вітаюцца.
Песню маю душэўную
Так заспяваць мне хочацца.
Раніца каралеўнаю
Важна ад сонца моршчыцца.
Я бяру ў рукі ціхенька
Томік знаёмы з вершамі.
Спелым поглядам вішанька
Хоча ўчытацца першаю…

Пераклады

Александр Пушкин «К Чаадаеву»
Любові, шчасця, ціхай славы
Нядоўга песціў нас падман,
І зніклі юныя забавы,
Як сон, як ранішні туман.
Ды ў нас гарыць яшчэ жаданне
Пад ціск улады ракавой.
Сваёй узрушанай душой
Радзімы слухаем прызванне.
Чакаем стомна спадзявання
Хвіліны вольнасці святой,
Як хлопец з любаю сваёй
Хвіліны вернага спаткання.
Пакуль свабодаю гарым,
Пакуль сумленне ў сэрцы жыва,
Сябрук, Айчыне падары
Душы цудоўныя парывы!
Таварыш, вер, не падману:
Зары палоністага шчасця
Расію абудзіць ад сну — 
І на аскепках самаўладдзя
Сустрэнем цёплую вясну.


«Самурай»
исполняет Эдуард Ханок
Самалёт над тайгой тры гадзіны ляціць,
Ля акенца японец сядзіць і глядзіць.
І не можа ніяк зразумець самурай:
Гэта што за вялізны нявызнаны край.
І стварае японец здзіўлёны пагляд:
Як жа так — тры гадзіны лясны далягляд.
Беласнежнай хусцінкай сцірае акно,
Я гляджу, смешна мне. А яму — хоць на дно.
Самурай, самурай, я цябе зберагу.
Налівай, самурай, будзем піць за тайгу.
Пра загадкавы край раскажу гарачэй,
Налівай, самурай, я замоўлю яшчэ.
І пакуль самалёт за аблокі чапляў,
Пра Японію мне самурай расказаў.
У краіне няма ні лугоў, ні лясоў,
Ды няма малака і палёў для кароў.
Я цябе разумею, мой меншы браток,
Бо таёжны наш край — прыгажосці выток.
Недарэмна, сябрук, пазайздросціў ты нам,
Налівай жа яшчэ ў вышыні па сто грам.

Прывітанне ад Сяргея Панізьніка

ЗУБРЫНЫ РОГ— НА ТАГАНРОГ

О, Таганрог маршруты паскарае!
Мяне Алёна вершам дакарае:
— Калі ты не ў паэзіі жывеш, —
І ў Левіна не будзе табе лепш…

Натхненне — Маладзік над Родным Краем!
***
Зноў рыфма Басікірскай грае, грае—
Каб вершатворцы парадніцца з Раем.
***
Над Мёрамі паўстаў Зубрыны Рог?
Алёна
Маладзік шле
ў Таганрог!

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 765
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 576
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 698
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 507
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 331
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 697
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта