Авторизация
 

У фальварку Ракуцёўшчына многа гаварылі пра Максіма Багдановіча

 «Нашто на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч. // Калі ўсе мы разам ляцім да зор» — запаветныя словы з верша «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы», які напісаў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. 

Здаецца, яны як нельга лепш адлюстроўваюць сэнс нашай прысутнасці ў свеце. 29 ліпеня ў фальварку Ракуцёўшчына многа гаварылі пра Максіма Багдановіча, лепшыя барды і паэты краіны прысвячалі яму песні і вершы, а таксама з асаблівай замілаванасцю выконвалі творы класіка. На Маладзечаншчыне ў трыццаць пяты раз адбылося традыцыйнае свята песні і паэзіі «Ракуцёўскае лета-2018».

 У фальварку, які пэўным чынам нагадвае этнавёску, сабраліся неабыякавыя да айчыннай культуры людзі — сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі, мастакі, супрацоўнікі вядучых выдавецтваў, музеяў і бібліятэк, журналісты. Прысутнічала нават радня Паэта. Гэта сваячка бацькі Максіма, Адама Багдановіча, — Вольга Дашкоўская; траюрадны пляменнік самога Багдановіча — Максім Бараховіч, які прыехаў з расійскага Ніжняга Ноўгарада. Таксама сярод пачэсных гасцей — траюрадная пляменніца братоў Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая жыве за межамі Беларусі, аднак родную краіну любіць і паважае.


Як звязаны супрацоўнікі "Нашай нівы" браты Луцкевічы і Багдановіч? Распавядае загадчык філіяла «Літаратурны музей Максіма Багдановіча» Міхаіл Бараноўскі:


 — У 1911 годзе Максім Багдановіч пасля доўгага растання з Радзімай вярнуўся сюды. Вярнуўся па запрашэнні супрацоўнікаў «Нашай Нівы» братоў Луцкевічаў. Некалькі дзён пабыў у Вільні, а потым выправіўся ў Ракуцёўшчыну, дзе знаходзілася сядзіба дзядзькі Луцкевічаў — Вацлава Лычкоўскага. Максім тут пражыў некалькі летніх месяцаў. Вакол сасновыя бары, чыстае паветра — такія жыццёва неабходныя хвораму на сухоты Багдановічу. Менавіта пасля знаходжання ў Ракуцёўшчыне паэт падрыхтаваў «Вянок» — свой адзіны прыжыццёвы зборнік. Доўгі час пэўнае месца, дзе гасцяваў класік, заставалася невядомым. Яно ўстаноўлена ў 70-х гадах мінулага стагоддзя найперш дзякуючы намаганням гісторыка і краязнаўцы Генадзя Каханоўскага і паэта Алеся Бачылы. Спачатку тут з’явіліся памятныя камяні, праз пэўны час паўстаў філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына». У фальварку пастараліся аднавіць побыт той пары, калі тут знаходзіўся Максім.


 Фестываль вызначыўся не толькі шматлюднасцю, але і насычанасцю. Экскурсіі, квесты, песні, вершы, батлеечныя прадстаўленні, арт-сядзібнікі, выставы, — чаго толькі не прыдумалі арганізатары — супрацоўнікі літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Выдавецтвы прадавалі кнігі, а рамеснікі-майстры не паленаваліся нарабіць адмысловых рэчаў. Галоўная сцэна, як і належыць вясковаму побыту, — земляная. "Закуліссе" ўпрыгожана "цвяткамі Радзімы — васількамі" і партрэтам мужнага і прыгожага Максіма Багдановіча. Ён сваім сур'ёзным і ўдумлівым поглядам назіраў за ўсім дзействам.


"Часам здавалася, што сярод нас ходзіць Максім Багдановіч, а я не бачу яго толькі таму, што людзей вельмі шмат і я не стараюся яго адшукаць…" — дзяліўся ўражаннямі з паездкі ў фэйсбуку галоўны рэдактара выдавецтва "Мастацкая літаратура" Віктар Шніп.


На той земляной і, разам з тым, надта каларытнай сцэне выступалі барды Алесь Камоцкі, Андрэй Мельнікаў, Ігар Палынскі, Аляксей Галіч, пісьменнікі Віктар Шніп, Васіль Дранько-Майсюк, Юлія Алейчанка... Трымалі слова адказныя асобы Маладзечанскага райвыканкама, спявалі мясцовыя маладыя зоркі ... Хіба ўсіх пералічыш? Галоўнае — фестываль сабраў вакол сябе шмат прыхільнікаў нашага класіка. Не перашкодзіла нават моцная спёка. Сапраўды, сонейка ў той дзень сагравала Ракуцёўшчыну надта шчодра.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 504
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 850
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта