Авторизация
 

Вершы Генадзя СКАВАРОДКІ, што родам з в. Петкуны

 Генадзь Мікалаевіч СКАВАРОДКА нарадзіўся ў вёсцы Петкуны Перабродскага сельсавета. Закончыў Міёрскую СШ, курсы кінамеханікаў. Працаваў на кінаўстаноўках Міёршчыны, у Краславе.

Пісаў вершы і апавяданні, друкаваўся не толькі ў раённай газеце “Сцяг працы”. Некаторыя яго паэтычныя творы пакладзены на музыку латвійскім кампазітарам А. Мацюнасам. Захапляўся фотасправай, наладжваў фотавыставы ў раённай бібліятэцы. Загінуў у дарожна-транспартным здарэнні ў росквіце сіл.

Папараць-кветка

Дзе ў лесе рачулка з чысцейшага срэбра,
Купалавай ночкай там буду гуляць.
І мне ў жыцці больш нічога не трэба,
Каб толькі цябе на зямлі адшукаць.
А ў полі бярозкі вядуць карагоды,
І кроплі расы, нібы зоркі, гараць.
І я спадзяюся, што папараць-кветку
У лёсе жыццёвым змагу адшукаць.

Вясна на Міёршчыне

Ад Пераброддзя да Дзісны —
У вёсках, гарадах і сёлах —
Зноў голас чуецца вясны
У песнях жаўранкаў вясёлых.
Ляонпаль, Язна і Пагост
Вясне не могуць надзівіцца.
Яна для ўсіх, нібыта госць,
Нібыта фея-чараўніца.
Зірні — ля кожнага сяла
Бягуць удаль руччы імкліва.
Вясна ў дар нам прынясла
І хмель, і пахі баравыя.

Спатканне

Я чакаю спаткання з вясной, як дзяўчынай,
З хваляваннем і радасцю зноў.
І яна мне па гэтай, напэўна, прычыне
Дорыць шчодрасць і песні свае, і любоў.
Я чакаю спаткання з вясной на світанку,
Вочы вокан прамыўшы чысцюткай вадой.
Я вясну называю любімай каханкай,
Што калісь сустракаўся пад ціхай вярбой.
Я чакаю спаткання з вясной нецярпліва,
Кожны дзень пазіраю на свой каляндар.
Дачакаўся — прыйшла гаманлівай,
бурлівай,
Яркім сонцам лагодна зірнула мне ў твар.

Зимняя прогулка в лес

Все ели в снежных полушубках
Молчат задумчиво в тиши.
Я шёл сюда не ради шутки — 
Для очищения души.
Ступаю тихо, осторожно,
Снежок, как пух, устлал мне путь.
Так, только здесь, считаю, можно
От суеты нам отдохнуть.
Я подойду к сосне высокой,
И, шапку сняв, наверх взгляну,
И, аромат вдохнув смолистый,
К её стволу щекой прильну.
Рукой потрогаю берёзку,
Где приютились снегири.
От счастья или от мороза
В лице зардеет цвет зари.
Потом послушаю, как дятел
В берете красном на сосне
Строчит лесные телеграммы,
Наверно, зимней тишине.

Люблю Миоры

Там, где сто озёр
И лесов шатёр,
Кружат в небе стаи белых чаек.
Если из Миор
Я уеду вдаль,
То по ним душа моя скучает.
Вижу я Миоры
В зеркале озёрном,
Там, где георгины реют у окна.
Где война гремела,
Где земля горела,
Спелой земляникой пахнет тишина.
С юности мне мил
Этот городок,
Где отец когда-то мой родился.
Я люблю простор
Голубых озёр,
Помню их, куда б ни отлучился.

Мой край

У любую пару года —
Летам ці зімой —
Ты мне родны, як заўсёды,
Край любімы мой.
Дзе б на свеце ні насілась
Маладосць мая,
Ты даваў мне, краю мілы,
Сілы ўдвая.
Да цябе іду праз вёсны,
Казачныя сны.
Добры дзень, мая ты вёска,
Вёска Петкуны.

Песня юности

Я стою перед зеркалом тихого озера
И смотрю на малиновый нежный закат.
После долгой разлуки снова в памяти ожило,,
Как в Миоры вернулся я, бывший солдат.
Завернул на Садовую тихую улицу,
И, как в юности, снова иду, не спеша.
Говорю я луне: “Ну, какая ты умница!
От улыбки твоей веселеет душа”.
Опьяняет меня этот вечер сиреневый,
Словно звёзды, сверкают глаза у девчат.
Думал я, что останусь никем не замеченный,
Но на мне задержался заманчивый взгляд.

ЖЕНСКОЕ СЕРДЦЕ

Женское сердце,
Доброе сердце,
Ласкою греет и в лютый мороз.
Только поймите,
Ему извините,
Если оно так привычно до слёз.
Делит на части
Радость и счастье,
И загрустивших оно веселит.
А если где-то
Беда на планете,
Чуткое женское сердце болит.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта