Авторизация
 

Міёршчыну наведаў пісьменнік Франц Сіўко

 Наш зямляк, пісьменнік Франц Сіўко правёў дзве сустрэчы са школьнікамі. У Дворнасельскай БШ яго чакалі, таму старанна рыхтаваліся. Вучні намалявалі ілюстрацыі да кнігі “Бельчык”, цытавалі творы, задавалі шмат пытанняў, на якія атрымалі грунтоўныя адказы.

Сустрэчу з вучнямі-старшакласнікамі Міёр у раённай дзіцячай бібліятэцы Франц Іванавіч пачаў з падзякі бібліятэчным работнікам, якія на спецыяльным стэндзе сабралі ўсе яго кнігі, іх адзінаццаць. Багатую творчую спадчыну стварыў пісьменнік і паэт Сяргей Панізьнік, дасціпным гумарам і тонкім лірызмам у “вянках санетаў” запомніўся сучаснікам Пятро Сушко. З абодвума землякамі-журналістамі Франца Іванавіча звязвала трывалая дружба, агульныя погляды, адданасць літаратурнай працы. Хаця ён па адукацыі і прызванні найперш педагог. Лічыць працу ў школе цяжкай, залішне “папяровай”. Але затое яна вучыць размяркоўваць свой час, ніколі нічога не забываць. З гэтага вынікае і парада пісьменніка (як ён казаў — урок) маладым — планаваць сваё жыццё, тады ўсё атрымаецца, нягледзячы на нечаканасці і непрадказальнасці лёсу.


Да чаго прыводзяць такія непрадбачаныя павароты, сведчыць кніга Франца Сіўко “Удог”. Пра гэты твор, пра наведванне родных мясцін расказала настаўніца Віцебскай гімназіі №8 Любоў Лукашэнка. Яна назвала наваколлі Вяты і Мерыцы краем непаўторнай прыгажосці. Яе захапілі вобразнасць гаворкі, працавітасць, цягавітасць і гасціннасць мясцовага насельніцтва. Багаццем трапнага слова, адзначыла Любоў Яўгенаўна, вызначаецца таксама ўся творчасць Франца Сіўко. Але на фоне прыроднай прыгажосці нельга не заўважыць выміранне вёсак, знікненне цікавых помнікаў: нехта нішчыць, а мы з гэтым моўчкі пагаджаемся. Так не павінна быць! 


Зноў “урок” Франца Іванавіча: узважвайце ўласныя ўчынкі і іх вынікі. Успаміны пра маці далі падставу нагадаць, што жыццё як пясок, трэба спяшацца рабіць добрыя справы. Уласны вопыт патрабуе імкнуцца перамагаць сябе, адмаўляцца ад шкодных звычак і негатыву. Уражанні з замежных паездак далі падставу для высновы, што веданне роднай мовы — гэта павага да сябе.


Здаецца, што сустрэча з пісьменнікам, проста размова пра кнігі і іх аўтараў, творчасць і літаратуру. Але для дзіцячай і маладзёжнай аўдыторыі яна найперш пра станаўленне асобы. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта