Авторизация
 

Мікалай Багданаў з Новага Пагоста выдаў чарговы зборнік — "Каляіны"

 Кнігу прывёз у рэдакцыю яе аўтар — жыхар Новага Пагоста  Мікалай БАГДАНАЎ. На сотні старонак у ёй змешчаны вершы, апавяданні, жарты, прытчы і казкі, народная мудрасць. Некаторыя творы раней пабачылі свет у раённай газеце, іншыя будуць навіной для мясцовага чытача.

Чаму “Каляіны”? Аўтар тлумачыць, што на дарозе яны бываюць такімі, што не абысці і не аб’ехаць. Так і ў жыцці. Трэба разумець, што размова ідзе пра ўсё тое, што перашкаджае ў чалавечых узаемаадносінах. Прынамсі, тыповым у гэтым плане можна назваць апавяданне “Зайздрасць”. Сюжэт просты: з-за такой не надта прывабнай рысы характару сястра псуе жыццё роднай сястры.


Але тэматыка творчасці Мікалая Пракопавіча больш шырокая, аптымістычная. Адольваюць розныя нечаканыя перашкоды героі твораў “Вясковы раман”, “Пасаг”, “Гэта я вінаваты” і іншых. У некаторых аўтар вяртаецца з успамінамі да даўніх падзей (“Падушачкі”, “Белая варона ўжо не белая”), ці да недалёкіх здарэнняў (“Шчукар”). Ва ўсялякім выпадку, чытачам будзе цікава прасачыць лёс герояў, ход думак і развіццё сюжэту, якія прапануе Мікалай Пракопавіч.


Між іншым, сябе ў біяграфічных звестках, што змешчаны на вокладцы, называе пенсіянерам. Значыць, дасягнуў дзядулевага ўзросту, калі трэба забаўляць унукаў. Гэтым можна патлумачыць зварот да напісання казак. Тры з іх—“Як Жучка выручыла Алёну”, “Як Іван перахітрыў злога ваўка” і “З рога ўсяго многа” — змешчаны ў кнізе.


Застаецца сказаць, што “Каляіны” Мікалая Багданава выйшлі невялікім накладам у сталічным выдавецтве “Кнігазбор”, надрукавана ў ААТ ”Аргбуд”.
Прыемнага чытання!

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта