Авторизация
 

У Міёрах дэкламавалася “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”

 У сярэдняй школе №3 імя Ягора Томкі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. Удзельнічалі 56 юных паэтаў. Слухаючы іх, наш карэспандэнт атрымаў непадробную асалоду. 

 НА ТАКІМ конкурсе ўпершыню. Сам не паэт, не пісьменнік, але адчуваю, што тут усё прасякнута творчасцю і ўсе дзеці таленавітыя.
Першакласніца Новапагосцкай школы Лізавета Мышкоўская пранікнёна чытае верш Петруся Броўкі “Дарагая Беларусь”. Урывак з паэмы Коласа “Новая зямля” прагучаў з вуснаў вучаніцы сярэдняй школы №3 імя Ягора Томкі Кацярыны Булгак. Ксенія Багданава з Новага Пагоста ў прыгожай сукенцы ў гарошак наогул здзівіла — за дзесяць хвілін даслоўна прыгадала вялікае паэтычнае прызнанне ў любові да Радзімы Алены Басікірскай “Дазволь кляновы ліст твой цалаваць”…


 СПАДАБАЛАСЯ, што многія канкурсанты прачыталі творы айчынных класікаў не па шаблоне, а ўдумліва, прапусціўшы праз сябе. Так, часам ад хвалявання забываліся словы. Галасы некаторых дрыжалі. Але не гэта галоўнае. Творчасць даруе пралікі. Выступленні ацэньвала прафесійнае журы. У яго складзе дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Валянціна Мітрафанава, яе намеснік Ларыса Малецкая, загадчык аддзела Алена Сушко, метадыст Вольга Ясінская, а таксама метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Сіповіч.


 У СВАІХ узроставых групах перамаглі Аляксей Корсак (Дворнасельская школа), Захар Аўчыннікаў (Туркоўская), Віктар Лявонаў (Завуццеўская) і Дзмітрый Свірко (Сіцькоўская школа).


 На другім месцы Ефрасіння Шчарбіцкая (Слабадская школа), Данііл Лаўрыновіч і Ілья Кавалеўскі (Язненская), Ілья Арол (Туркоўская), Дамініка Лякішава (Павяцкая), Паліна Івашчук (Дзісенская), Ганна Федуковіч і Юлія Крук (сярэдняя школа №2), Ксенія Багданава (Новапагосцкая) і Кацярына Булгак (сярэдняя школа №3 імя Ягора Томкі).


Тройку лідараў замкнулі Вікторыя Цвячкоўская (Дворнасельская школа), Данііл Валеўка і Анастасія Талстова (сярэдняя школа №2), Яўгенія  Сухоўская (Новапагосцкая), Алеся Смерцьева і Надзея Сцепулёнак (Узмёнская), Дана Шавякова (Дзісенская), Вікторыя Конах (сярэдняя школа №3 імя Ягора Томкі), Наталля Быкоўская (Чапукоўская) і Аксана Каскевіч (Павяцкая). 

P.S. Нядаўна пераможцы ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”, які праходзіў у Віцебску. 

Фотаматэрыял аўтара.

Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта