Авторизация
 

Кніга “Дзеці за мір” — сачыненні” ўтрымлівае вершы і юных творцаў Міёршчыны

 У мінулым годзе ў сталічным выдавецтве “Аверсэв” пабачыла свет аб’ёмістая кніга “Дзеці за мір” — сачыненні”. Гэта зборнік лепшых самастойных твораў школьнікаў, з кожнага раёна — па адным, што дасланы на рэспубліканскі конкурс “Шчасце жыць у мірнай краіне”. Яго праводзілі Беларускі фонд міру і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 70-годдзя Вялікай Перамогі і 55-годдзя Фонду. У кнізе надрукавана сачыненне вучня Дзісенскай СШ Івана Кавалеўскага, тады васьмікласніка.

І вось новы этап конкурсу “Шчасце жыць у мірнай краіне”, на гэты раз — паэтычны. Яго праводзіць таксама Беларускі фонд міру. Падтрымка стала больш саліднай — міністэрствы адукацыі, культуры і інфармацыі. Удзел у ім таксама можна назваць масавым: пасля двухмесячнай творчай работы на ацэнку раённага журы свае творы даслалі 14 школьных аўтараў. У вобласць адабраны тры лепшыя. Іх прапануем вашай увазе.


Іван КАВАЛЕЎСКІ,
вучань 10 класа Дзісенскай СШ


Шчасце
Шчасце жыць пад мірным небам,
Сустракаць сваю вясну,
Шчэбет птушак слухаць летам,
Усміхацца сонцу, дню.
На тэрасу выйсці ранкам,
З чаем, кавай пасядзець
І на лес, што тут, за ганкам,
З ціхім сумам паглядзець.
Выйсці ў поле, луг, на рэчку,
Удыхнуць паветра пах,
Пакланіцца дрэвам, кветкам,
Патрымаць іх у руках.
А ў лесе рэхам звонкім
Зазвініць птушыны хор,
Паляціць да соснаў гонкіх—
Ажыве зялёны бор.
У мірным небе свеціць сонца,
Лашчыць промнямі зямлю,
Усім людзям на планеце
Шле любоў і цеплыню,
Каб у душах пасвятлела,
Перасталі ваяваць,
Каб на свеце гэтым белым
Сталі ўсе мы сябраваць!
***
Вячаслаў КУКУЦЬ, вучань
7 класа Дворнасельскай СШ


Я бачыў пра вайну кіно…
Я бачыў пра вайну кіно…
І сёння помніцца яно.
Перада мною—цяжкі бой…
Узрывы… Крыкі… Куляў рой…
Я бачу слёзы беднай маці,
Што льюцца над труной дзіцяці.
Там смерць і гора, боль і кроў…
Не трэба нам вайны ізноў!
Хачу я ў мірным доме жыць,
З людзьмі і кветкамі дружыць.
І бачыць неба, рэчку, сонца,
Шчаслівым быць хачу бясконца.


Елизавета ЩЕРБИЦКАЯ,
ученица 4 класса Слободской
начальной школы


Я просыпаюсь и не боюсь
Утро настало, солнышко встало,
Я просыпаюсь и не боюсь
Услышать свист пули и грохот снарядов—
Страна наша мирная—Белая Русь!
Снова весною скворцы прилетели,
Гнёздышки строят, песни поют.
И слышится мне в чудесной их трели:
У нас не стреляют и нас не убьют.
Летом мы дружно семьёй выезжаем
К речке, на озеро, в лес, на лужок.
В гости к себе мы всех приглашаем,
У нас всё спокойно, не бойся, дружок.
Дни пролетают, проходят года,
Как повезло и мне, и тебе
Думать и знать, что так будет всегда
Жить и расти в нашей мирной стране.


Арганізатары конкурсу абяцаюць, што ў наступную кнігу “Дзеці за мір” — вершы” трапяць усе творы, якія прайшлі першы — раённы — этап. А сем лепшых аўтараў у рэспубліцы будуць адзначаны прызамі і дыпломамі. З вялікімі спадзяваннямі чакаем вынікі.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта