Авторизация
 

І сёння кранае душу Чарнобыльская трагедыя. Паліна Івашчук і Таццяна Шарабайка з Дзісны

 І гараць, і палаюць свечкі незгасальным вечным агнём… Да цямна на пагостах гараць лампадкі, людзі ідуць на паклон да магіл, каб ачысціць душу ўспамінам, аб памерлых сказаць колькі слоў, наракаюць на дождж, халадзіну 2018-й вясной…

Так супала, што стаяць побач даты: свята памерлых і нараджэнне зоркі Палын. Божы свет бярэ свой пачатак ад нараджэння Ісуса Хрыста. У Чарнобылі гэта дата ад нараджэння зоркі Палын. І тады былі побач (1986-й вясной), і пасля, і цяпер… А людзі ішлі і ідуць, і будуць ісці да прадзедаў мудрых на паклон, памяці паляць агонь ачышчальны, мала хто едзе туды на магілы, што за дротам калючым…, дзе надпіс пякельны: “Небяспечная зона”.


Толькі віднеецца храм адзінокі, што ўцалеў у пякельным 1986-ым. Як паломнікі адзінокія мясцовыя людзі ідуць на малебен у храм пасівелы, бо не вераць да скону, што Бог іх пакінуў…і ў храме не ладанам пахне — палынам…


На пагосце старым, што за дротам калючым, у зоне, пасівелі крыжы, пазарасталі магілы, толькі сцежка ідзе да помніка дзіўнага, на яйка, што на Вялікдзень услаўляюць, падобнага з надпісам абымшэлым: “Помни, тебя ждут дома!” Сучаснікі нашы завуць яго “стеною плача”, кладуць туды памяткі, якія, мабыць, прачытаюць векавыя нашчадкі. А я б напісала: “Памятайце, гэта было, ёсць і будзе…” Хай загінула Прыпяць, няма там ніводнага жыхара, хай галоўны стадыён скрыў бярозавы гай, а бетон шматпавярховых дамоў прабілі кветкі, знікне рэактар з твару зямлі, але “ЗОНА” застанецца.

У храме Ільі Святога службу вядзе айцец Сергій, усім мясцовым вядомы з яго дзяцінства. Слова Богу нясе ад імя народа, дзе нараджаюцца дзеці-надзеі, дзе валошкамі пахнуць рукі маці… Дзе лампадкі і свечкі асвячаюць лікі іконаў старыя, што на зямлі апаленай атамам ахову трымаюць і люд мясцовы аберагаюць…


Час ідзе, адмярае гады са смакам горычы палыновай, колакал царкоўны сваім звонам трыццаць другі раз адзвоніць ачышчальны напамін чалавечай бяды, чалавечых няшчасцяў…


Апусцее пад вечар храм стары, пасівелы… Растаюць агаркі адзінокіх памінальных свечак. Лікі ікон упрыгожаць свежыя кветкі… Купал храма напоўніцца шэптам малітваў і просьб прыхаджан аб доўгім жыцці…


Радуніца трыццаць другой вясны ад нараджэння зоркі Палын над Чарнобылем звонам царкоўным цішыню праразала… Жыццё новае бласлаўляла…


Таццяна Шарабайка,
дзесяцікласніца Дзісенскай СШ.

РОЗДУМ

Паліна Івашчук,
васьмікласніца Дзісенскай СШ

Я нарадзілася праз 18 год
Пасля трагедыі вялікай.
Але ў красавіку штогод
Шчыміць мне сэрца скрухай дзікай,
Калі ўяўляю я сады,
Што свецяцца праз неба просінь,
З галін якіх ужо плады
Нікому не патрэбны ўвосень;
Калі гляджу ў вочы хат,
І бачыцца мне ў іх такое:
Адсюль з’язджаў палескі брат,
Каб ратаваць дзіця малое;
Калі пакінуты ручнік
Я заўважаю на паркане — 
Ён тут пакуль, яшчэ не знік
Пад ветрам і дажджом дазвання.
У снах нібыта я стаю
Ля студні з жураўлём цыбатым,
Ды толькі смагі не сталю:
Вадзіца светлая, не для пітва ты!
Блукаю вуліцай пустой,
Забыўшыся ў начным трызненні,
І страшна мне ў цішы глухой:
Людзей няма, тут толькі цені.
Пустыя вёскі, гарады,
Пакінутыя рэчы, хаты,
Нібы вайна зноў праз гады
Змяла ўсё касой праклятай.
Не сон, не прывід і не казка — 
Чарнобыль — быў, Чарнобыль — быль…
Зямля тут не сустрэне ласкай:
На ёй атрутны шэры пыл.
Чаму так сталася, скажыце?
Чым правініўся беларус?
Чаму валошкі, што ў жыце,
Не пакладзе ён на абрус?
Дзе дапусцілі ўсе памылку
І не дагледзелі таго:
Такі патрэбны мірны атам
Стаў ворагам для УСЯГО…
Праходзяць дні, гады мінаюць,
І раны зноў зацягне час.
І людзі мараць і чакаюць:
Зямелька аджыве для нас!
Вось толькі трэ паклапаціцца,
Па-гаспадарску падысці
Да рэк, азёр, лясоў, зямліцы.
Тады ўсё будзе ў нас цвісці,
Калі мы клопат свой праявім
І да зямлі, і да вады — 
Тым самым мы заслон паставім
Бядзе на доўгія гады.
І будзе дзякаваць нашчадак,
Што збераглі мы для яго
На Беларусі скрозь парадак
І сонца мірнага святло.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта