Авторизация
 

Лірычныя радкі Ірыны Ліпніцкай з Дзісны

 Ірына Аляксандраўна Фурсава (Ліпніцкая — прозвішча бабулі) — нарадзілася 9 мая 1951 года ў сям’і адмысловага каваля і дамашняй гаспадыні на Дзісеншчыне, на хутары паміж вёскамі Акунёва і Ліпаціна.

Неўзабаве з бацькамі пераехала ў Дзісну, дзе закончыла школу. Па рэкамендацыі настаўнікаў спадзявалася стаць журналістам. Але… ці то не хапіла рашучасці, ці то веры ў свае сілы, а можа проста не шанцавала. Скіравалася ў Полацк і вучылася на факультэце “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. Потым працавала інжынерам, майстрам па будаўніцтве ў ЛВДС “Дзісна”, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці калектыву. Была старшынёй прафкама і жаночага савета, дэпутатам. З лірыка амаль што атрымаўся фізік, ды не зусім.


Вершы пачала пісаць у школьныя гады спачатку для сябе, потым стала дасылаць іх у газеты, у тым ліку ў ”Міёрскія навіны”, і часопісы. Нават вучылася на курсах пры Літаратурным інстытуце. Хаця працоўныя і мацярынскія (расціла двух сыноў) справы займалі большую частку жыцця, сцвярджае, што вершы ўпарта круціліся ў галаве. Нарэшце, садзілася за стол і запісвала — спачатку на рускай мове, а потым — на беларускай. Здаралася, нешта прыстойнае атрымлівалася адразу, іншы раз перапрацоўкі працягваліся некалькі дзён, тыдняў, нават гадоў.


Піша вершы, апавяданні, казкі, эсэ. У 2014 годзе ў Мінску выдала кнігу паэзіі і прозы “Дакраніся дабрынёй да сэрца”, рыхтуе наступную. Нядаўна ўзнагароджана Дыпломам Наваполацкага гарвыканкама за ўдзел у рэгіянальным літаратурным конкурсе “Скарына — наш зямляк”.
Ветэран працы, жыве ў Дзісне.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Цвітуць вяргіні ў Дзісне

У палісадзе — фарбаў свята
І маладзее нават хата,
А чараўніцы, чараўніцы
Прымусяць кожнага спыніцца,
Бо прыгажосці той імгненне — 
Ад смутку шэрага збаўленне.
Ах, жоўтыя мае вяргіні,
Вяргіні — восені багіні.
У паўсядзённасці бясконцай
Ваш жоўты колер, нібы сонца,
Цяплом, пяшчотай сагравае — 
І боль паціху адступае.
Надзея дзесьці адгукнецца…
І неспакой пакіне сэрца.
Ах, жоўтыя мае вяргіні,
Вяргіні — восені багіні!

2001.

Якасць жыцця

Мільгне летуценнем радасць…
Маўчком, нібы тая вярба,
Прыму жыцця свайго якасць.
Здаецца, што больш не пазнаць
Пачуцця зачаравання.
І больш недарэчы шукаць
Зімовых прыкмет кахання.
Але ж ззяе на соснах снег,
Ражство душу сагравае,
І шчаслівы дзіцячы смех
Цуд навагодні вітае.
Не будзе журба бясконцай,
Стрэнецца радасць на яве.
І бачыш, што ўсё-ткі сонца
Шлях на вясну павяртае.
Студзень, 2017.

***

Як восень прыйдзе на твой парог — 
Не трэба восені баяцца.
Калі цяпло ў душы збярог,
То ім і будзеш сагравацца.
Як восень прыйдзе на твой парог — 
Не трэба зусім саромецца, 
Што стане сведкай тваіх трывог — 
Яшчэ й мары могуць споўніцца.
Як восень прыйдзе на твой парог — 
Спяшыць не трэба з развітаннем…
Усё лёгкіх менш і менш дарог — 
Лепш кроч па іх са спадзяваннем.
Як восень прыйдзе на парог — 
Не трэба восені баяцца.
Калі цяпло ў душы збярог,
То ім і будзеш сагравацца.
2001.

Гучыць арган у Сафіі

Не хапае слоў, не хапае…
У Сафіі арган узнёсла грае.
Гукі яго ўверсе лунаюць,
Цуд ствараюць і захапляюць.
Змрок магутнасцю ўраз знішчаюць,
Быццам наказ свой дасылаюць:
Веру, Надзею, Любоў яднаць,
У сэрцах яднаць. Спагаду ўжываць.
Больш дараваць, спакусы не знаць,
Крыўду і зайздрасць утаймаваць.
Гукі музыкі… Боль сціхае…
Грае арган у Сафіі, грае.
2015-2016.

Чёрно-белое

Половинчатость отвергая
В чувствах и делах,
Жизни истину постигая,
Словно в клетке птах,
Я прошла, говорят, половину
Своего пути.
Если бед не понять причину,
Сложно счастье найти.
А в полуденном небе птицы
Звонко поют,
И в полуночный час страницы — 
Для стихов приют.
Двум родным сердцам без раздумий
Разделяю своё сердце надвое:
Солнце — днём, ночью — свет лунный,
Пусть помогут им жить, не падая.
Поле жизни порой бывает —
Чёрно-белое…
Половинки судьба превращает —
В одно целое.

Иногда
Морозом зима грозится — холода,
В окно лишь ветер стучится иногда.
И кажется, что забыты — весна, цветы,
Надёжно метелью укрыты мечты.
А может, жестоких вьюг не пугаясь,
Выйди однажды навстречу судьбе,
На помощь иную не полагаясь,
Сам решительно помоги себе.
И пусть, пусть зима грозится — холода,
Верь — счастье в окно постучится иногда.
1995.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта