Пётр Сецко перебрался в Миоры за сестрой Валентиной

 Пётр Георгіевіч Сяцко нарадзіўся 1 жніўня 1944 года ў вёсцы Беразіно Докшыцкага раёна. Быў старэйшым з трох дзяцей. Настаўнічаў у родных мясцінах, за маладзейшай сястрой Валянцінай перабраўся ў Міёры. Лічыўся адмысловым токарам у калгасе "Парыжская камуна" і іншых арганізацыях райцэнтра, умеў трымаць сякеру ў руках. Таленавіты паэт, актыўна супрацоўнічаў з раённай газетай. Аўтар некалькіх цікавых апавяданняў. Памёр 24 мая 2002 года.

Зноў я
Зноў я, зноў каля старэнькай хаты
Сцежкаю знаёмаю хаджу.
Пах духмяны хлеба, водар мяты,
І да болю родны пах дажджу.
Не бярозка — сталая кабета,
У вачах дакор і цеплыня.
Крылы мне кладзе на плечы лета,
Вабіць рэчкі сіняй глыбіня.
Быццам бы і не было дарогі,
Не зляталі пад адхон гады.
Ля такога роднага парога
Мінулага разблытваю сляды.

Азбука жизни
Тают, тают, словно свечи,
Быстротечные года.
Давит старость нам на плечи,
Как на рельсы поезда.
Не заметишь: белой вьюги
На висках уже налёт.
Не вернётся юность с юга,
Как скворец не запоёт.
О былом жалеть не надо,
Ничего не изменить.
А в глазах у сына радость,
Протянула ко мне нить.

Долгий путь
Тополь пуха хлопьями
Устилает путь.
Причитаньем, воплями
Дом пронзает грудь.
Горе безграничное
Здесь нашло приют.
К радости прывычные
Песен не поют.
Дрожат окна старые:
Сын мой,муж, отец!
На поникшей яблоне
Замолчал скворец.

Без цябе
За граніцай — граніца без края,
Не бягуць наўздагон хоць слупы.
Як свяча, без цябе я згараю.
Без цябе і глухі, і сляпы.
Без сустрэчы — адна адзінота.
Без сустрэчы — палонны журбы.
Я адзін вечаровай суботай
Дакранаюся нашай вярбы.
Аднаго мяне росная сцежка
Да крынічкі вячыстай вядзе.
Не са мной ты, а светлая ўсмешка
Твая мроіцца кожны дзень мне.

Не верю
Говорила: полюбила.
Говорила: без ума.
Где жы ты в тот вечер была?
Не пришла ко мне сама.
Твоя верная подруга
Принесла мне слово "нет",
И в душу плеснула вьюгой,
Закачался белый свет.
Больше никому не верю,
Это лучше и верней.
Пусть любовь стучится в двери,
Не открою я уж ей.

Журавлиная осень 

Я иду не спеша,
Словно лодка без вёсел.
Надо мною плывёт
Журавлиная осень.
Золотистым крылом
Машет издали роща,
А встречает меня
Как сердитая тёща.
Ветер в кронах гудит,
Всё тоскует о лете.
Жаворонок уже
Не звенит на рассвете.
Всё угасло кругом,
Как огонь в грозный ливень,
А стога за рекой —
Словно мамонта бивень.

Задача
Ты любой няўдачы рада
І любой бядзе.
Шэпча сэрца: здрада, здрада,
Здрада кожны дзень.
Як магло здарыцца гэта?
Думкі, як вулей.
Хоць і верціцца планета
Сёння, як раней.
Салаўя звініць рулада,
Паўтарае птах.
Шэпча сэрца: здрада, здрада,
Здрада на вачах.
Сустракацца і вітацца — 
На душу браць грэх.
Узяць бы мне і развітацца,
Толькі ж вабіць смех.
Не магу, не маю моцы,
Бы хлапчук які.
Як магнітам цягнуць вочы
Сінявой ракі.
Вабяць вусны пераспелай
Вішні ў садах.
Ну, чаму ж такі нясмелы,
Што сказаць — бяда.
Не рашыць ніяк задачы.
Круг не разарваць…
Перапёлка горка плача,
Ёй бы — заспяваць.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.