Авторизация
 

У клубе "Бажэна" цёпла сустрэлі пісьменніка Славаміра ДАРГЕЛЯ

 На стэлажах — кнігі пісьменніка, на сценах — ручнікі і маляванкі, на стале — белы абрус, застаўлены стравамі беларускай кухні. Бібліятэчная зала, дзе на масленічную суботу праходзіла сустрэча, больш нагадвала гасцінную вясковую хату. За некалькі хвілін да знаёмства "бажэнаўцы" паўтаралі вершы земляка. Па-сяброўску цёпла сустрэлі ў клубе "Бажэна"  беларускага пісьменніка Славаміра ДАРГЕЛЯ.

ПА ТРАДЫЦЫІ, пасяджэнне клуба пачынаецца з гімна. На гэты раз прагучала "Песня о Миорах" на словы Славаміра Даргеля. Госць спяваў разам з "бажэнаўцамі".


ПІСЬМЕННІК з 1971 года пражывае ў Мінску. Але яго сувязь з малой радзімай — невялікай вёскай Белеўцы, што ў Новапагосцкім сельсавеце, азёрнымі Міёрамі — трывалая, духоўная, дарагая. Родным мясцінам прысвяціў шмат вершаў. "Я еду в Миоры", "Память о детстве", "Есть у дома душа", "Приезжайте в деревню". Гэтыя і іншыя паэтычныя творы чыталі ўдзельнікі клуба.


 — Міёры прыцягваюць да сябе, — пачаў расповяд Славамір Даргель.
Прыгадаў дзяцінства: як пас кароў, як атрымаў "тройку" за малюнак каня, як сам зрабіў бутафорскі аўтамат для школь-нага спектакля, у якім іграў немца, як праз запіску прызнаваўся ў каханні аднакласніцы. У пятым класе напісаў першы верш "Вася-касманаўт". Цяпер жыве на вуліцы Касманаўтаў у сталіцы. Па адукацыі — юрыст, на заслужаным адпачынку працягвае работу па спецыяльнасці. Па духоўнай патрэбе — пісьменнік. Нядаўна выдаў сёмую кнігу "Запах трав луговых".


 "БАЖЭНА" пастаралася парадаваць і здзівіць госця. Частавалі бабкай, дранікамі, бульбай са скваркамі. Пра гэтыя вясковыя ласункі ў Славаміра Даргеля нямала вершаваных радкоў. Танцавалі "Міёрскі вальс" на словы пісьменніка. Дарылі падарункі. У традыцыйным блоку "Віншаванне" — тры імёны. Гэта "бажэнаўкі" Галіна Конанава, Ала Сінкевіч і госць клуба Славамір Даргель. Яны святкавалі дні нараджэння ў студзені-лютым. Пісьменнік падарыў імянінніцам кнігі. Свае ўражанні ад сустрэчы з "Бажэнай" паабяцаў перадаць у новым творы. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта