Авторизация
 

Новая кніга Славаміра Даргеля "Запах трав луговых"

 У апошнія дні студзеня Славамір Даргель, якога чытачы  нашай газеты найперш ведаюць як пісьменніка-празаіка, напісаў аўтограф "з павагай і прыязнасцю"для рэдакцыі "Міёрскіх навін" на сваёй новай кнізе "Запах  трав луговых", якая выйшла пад эгідай Беларускага літаратурнага фонду.  Гэта аповесць даволі значных памераў — на 252-х старонках, для нашага земляка-аўтара — сёмае выданне.

Славамір Даргель паспяхова спалучае працу з літаратурнай дзейнасцю, хаця даўно ў пенсіённым ўзросце. Сцвярджае, што яго прывабліваюць ваенная тэма, сельскае жыццё і апісанне роднай прыроды. Усё гэта ў пэўнай ступені можна знайсці і ў новай кнізе. Але яна больш адпавядае духоўным каштоўнасцям аўтара — павазе дабрыні, гумару, працавітасці, абавязковасці, бескарыслівасці. З пункту гледжання такіх агульначалавечых крытэрыяў у ёй аналізуюцца ўчынкі звычайных людзей на працягу значнага перыяду жыцця.


Сюжэт аповесці ў меру закручаны, развіваецца ў пасёлку гарадскога тыпу, вялікіх гарадах, прыватнай стаматалагічнай клініцы, нават за мяжой ці ў ваенным вучылішчы. Са школьнай парты сябруюць Фёдар і Зіна. У яго служба ў арміі, у яе — вучоба ў медінстытуце, але закаханыя дамовіліся сустрэцца. Толькі перашкаджае аднакласніца хлопца Галіна, якая мае на яго свае планы. Як звычайна ў такіх "літаратурных" выпадках — недакладныя звесткі, не ўручаная тэлеграма, — і ўтвараюцца новыя калізіі. У шлюб ідуць не з каханымі, нараджаюцца дзеці, якія не ведаюць сваіх сапраўдных бацькоў…


Аўтар сцвярджае, што гэта зусім не азначае з'яўленне нешчаслівых сем'яў ці абдзеленых увагай нашчадкаў. Толькі каб усё добра закончылася, трэба пераадолець шмат цяжкасцей, перажыванняў. У іх таксама не заўсёды прымаюцца адзіна верныя і адзіна правільныя рашэнні, парады лепшых сяброў некаму дапамагаюць, іншым шкодзяць … Скажаце, што ў жыцці так і здараецца? Тады кніга Славаміра Даргеля для вас. У лугавых траў цудоўны водар, а ў аповесці эпілог усе вузельчыкі развязвае. Праверце па сваім уражанні ад чытання: каханню ўсе ўзросты пакорныя, ці гэта толькі здаецца?!
Інтрыгу лепш раскрываць самому.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

Выратавалі тапельца

Быў у нашай вёсцы звычайны мужчына. Звалі яго Антось. Быў ён як усе мужыкі: касіў траву, араў поле, даглядаў статак. Любіў і чарку прыняць на грудзі. Другія мужыкі, прыняўшы чарку, потым другую, а калі давядзецца, дык і трэцюю прапусцяць, вялі сябе сціпла. З жонкамі не сварыліся, спраўлялі дамашнюю гаспадарку і адпраўляліся адпачываць.


А гэты не. Вып'е, яшчэ дабавіць. Болей хочацца. А болей жонка не дазваляе, бо не будзе тады аніякай дапамогі дома. І ў яго пачынаюць, як гавораць, конікі выбрыкваць.


Хапае ў рукі вяроўку і крычыць на ўсю вёску: спаскудзіла гэта жыццё, усё надакучыла. Пабягу і павешуся. І бяжыць па прысядзібным участку да возера ля лазні. Там будзе вешацца.


Яго жонка на ўсю вёску лямантуе: людцы добрыя, ратуйце, карміцель павешаецца! І бяжыць за ім. Дагоніць яго, адбярэ вяроўку, прывядзе дахаты, супакоіць. А каб больш не спрабаваў павешацца, давала яму бутэльку гарэлкі.
Першыя дні суседзі таксама спяшаліся ўслед, каб не дазволіць павешацца. А потым зразумелі, ён гэтакім спосабам у жонкі выпрошвае бутэльку гарэлкі, і перасталі на гэта звяртаць увагу.


Аднойчы ў нядзелю суседзі пачулі чарговы лямант жонкі. Людцы, ратуйце, тапіцца пабег! І бяжыць следам за ім. Суседзі глянулі, і праўда. Бяжыць па агародзе да возера Антось, у ніжняй бялізне, а ззаду жонка з лямантам на ўсю вёску. Суседзі па звычцы не звярнулі на гэта увагі. Зноў у жонкі гарэлку патрабуе.


Толькі чуюць, жонка ўжо каля возера нямым голасам крычыць: А Божачкі, утапіўся, на каго ж ты нас пакінуў. Відаць, і на самай справе кінуўся Антось у возера. Хоць возера і неглыбокае, ад берага метраў на дзесяць глыбіня будзе не больш за метр. Але ж нецвярозы і ў лыжцы ўтопіцца. Пабеглі мужыкі да возера. Жонка ў роспачы паказвае: вось ён з гэтай кладкі кінуўся ў возера, толькі кругі пайшлі па вадзе, а ён нават і не вынырнуў ні разу.


Мужчыны ў вопратцы кінуліся ў возера. Шукаюць, не могуць знайсці тапельца. Вада ў возеры празрыстая, цячэння няма. Хвілін пяць шукалі. Адзін з мужчын глянуў на бераг у бок лазні. І як закрычыць:


— Глядзіце, мужыкі, наш тапелец жывы і здаровы! Стаіць за вуглом лазні і назірае, як мы яго ратуем.
А здарылася вось што. Пасварыўшыся з жонкай, Антось, як звычайна, пабег канчаць жыццё самагубствам. Падбегшы да возера, схапіў ляжачы там камень і кінуў у возера. А сам лёг на зямлю і па баразне на бульбе папоўз да лазні. Жонка ягоны манеўр не заўважыла, а ўбачыла кругі на вадзе. І ўсё зразумела — карміцель утапіўся.


Прыбеглі мужыкі, кінуліся ў ваду і сталі яго шукаць. А ён жывёханькі, назірае за гэтым выратаваннем.
Выйшлі мужыкі з возера, усе прамоклі да ніткі, падбеглі да жывога тапельца. З'ездзілі яму па вушах, паўтарылі. І яшчэ дабавілі да паўнаты шчасця. У таго вушы сталі агнём гарэць, прыкладзі запалку — загарыцца. Жонка ўбачыла жывога мужа, і як з ім разбіраюцца мужыкі, зноў залямантавала. Адпусціце карміцеля, не ўтапіўся, дык вы яго прыб'яце.


Узялі мужыкі гэтага нязбыўшагася тапельца за рукі і ногі, паднеслі да возера. Ён заенчыў: мужыкі, злітуйцеся, я ж плаваць не ўмею.
Не дзейнічае ягоны енк. Узышлі на кладку, раскачалі і закінулі ў возера. Хацеў тапіцца, дык тапіся. Мы дапаможам. І гэтак зрабілі тры разы. Толькі вылезе на бераг тапелец, яго зноў укідваюць у ваду. Бог любіць тройцу. Не утопішся, дык мы цябе па-свойму ахрысцім.
Ды дзе там. Не захацеў больш тапіцца. Выпаўз з возера пасля трэцяга ўкіду і бягом дахаты. Напэўна забаяўся, што мужыкі могуць яшчэ па вушах надаваць, альбо паўтораць з ім водныя працэдуры.


Жонка Антося паднесла мужыкам літр гарэлкі. Трэба ж пагрэцца выратавальнікам пасля купання ў возеры. Антосю чарка не перапала.
Як там ні было, але пасля гэтага выпадку Антось болей не спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Напэўна, хрышчэнне ў возеры дапамагло. А можа дапамагло тое, што мужыкі з'ездзілі яму некалькі разоў па вушах.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта