Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу. Славамір ДАРГЕЛЬ

 Славамір Рыгоравіч Даргель нарадзіўся 30 студзеня 1951 года ў вёсцы Белеўцы Новапагосцкага сельсавета ў сялянскай сям'і. Сцвярджае, што працоўны шлях пачаў у 11 гадоў, калі стаў дапамагаць бацьку, калгаснаму звеннявову, араць, касіць і даіць кароў, вадзіць каня пры апрацоўцы кукурузы — выконваць любую сялянскую работу, бо той, хто ўмее з ёй спраўляцца, ніколі і нідзе не прападзе.  Маці навучыла чытаць, паважаць людзей.

Пасля Наўгародскай васьмігадовай школы і школы рабочай моладзі паўгода працаваў у Наўгародах настаўнікам фізкультуры. Трывалую загартоўку атрымаў танкістам — вадзіцелем грознай баявой машыны ў Савецкай Арміі, якая спатрэбілася ў час працы ў органах унутраных спраў. Закончыў юрыдычны факультэт БДУ і потым 25 гадоў з'яўляўся юрысконсультам у арганізацыях Мінска. Працоўную дзейнасць працягвае і пасля выхаду на пенсію інжынерам па ахове працы.


Піша са школы, друкаваўся ў раённай і армейскай газетах, у часопісе "Белая Вежа" на тэмы ваеннага і сельскага жыцця, роднай прыроды. Першая кніга "Земное счастье" выйшла ў 2012-ым. Потым былі "300 километров от столицы" (2013), у 2015-ым — "Под крылом лебединым", "Судьбы своей хозяин", "На перекрёстках судьбы", дзіцячая "Мои друзья коты", у 2016-ым — "Неравный брак" і "На деревню к дедушке", у 2017-м — "Женщина из моих сновидений", "Над тучами чистое небо" і "Журавль в небе". Творчы партфель яшчэ не апусцеў.


У 2014-м стаў лаўрэатам міжнароднага літаратурнага конкурсу "Сям'я — Яднанне — Айчына", у 2015-м выйшаў пераможцам літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Вялікай Перамогі за дакументальную прозу аб падзеях вайны.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта