Авторизация
 

Вайніслаў Суліма-Савіч-Заблоцкі нарадзіўся на граніцы Міёрскага і Браслаўскага раёнаў

 Жыццёвы шлях Вайніслава (Войслава) Казімера Суліма-Савіч-Заблоцкага пачаўся 3 сакавіка 1850 года ў маёнтку Панчаны, які калісь размяшчаўся на граніцы цяперашніх Міёрскага і Браслаўскага раёнаў.

Вучыўся ў Віленскай гімназіі, назапашваў веды ва ўніверсітэтах Прагі, Лейпцыга, Страсбурга. З 1885-га за мяжой. Выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. У розны час пакінуў след у Кракаве, Варшаве, Парыжы, Львове, Кіеве, у расійскіх Маскве і Санкт-Пецярбургу. Збіраў беларускі фальклор і пісаў на беларускай мове. Збор яго твораў склаў бы шмат тамоў, стаў дакорам многім беларускім пісьменнікам таго часу. Тым не менш пра жыццё і творчасць Вайніслава Савіч-Заблоцкага вядома далёка не ўсё. Архіўныя сховішчы толькі прыадчыняюць новыя старонкі мінулага. У гэтым вялікі ўклад вучонага-філолага з Мінска Язэпа Янушкевіча і асабліва даследчыка з Брэста Вячаслава Мартысюка. Па публікацыі В. Мартысюка ў газеце "Наша Ніва" падрыхтаваны і гэты матэрыял.


Вайніслаў Савіч-Заблоцкі нейкі часі жыў у Аўстра-Венгрыі, Швейцарыі, Германіі, Францыі, Егіпце. Выбіваўся з сіл, каб застацца на плаву. Хворы, абчапаны даўгамі, у 1880-х з Парыжа і Бруселя прасіў дазволу вярнуцца на Бацькаўшчыну. Як вярнуўся, "папаў у лапы славянафілаў", распрадаў свой архіў-кнігазбор, памяняў каталіцкую веру на праваслаўную, канфліктаваў з землякамі, нарэшце, адышоў у цень…
Неспакойны выгнанец, з прымусу ці з уласнае волі ведаў шмат моў, пісаў на іх, у тым ліку па-польску, па-беларуску і па-расейску—аб Беларусі. Палякі, расійцы не засвоілі яго спадчыны. Беларусы таксама. Зрэшты, апошнім часам такія-сякія зрухі ёсць: яго гістарычны раман "Полацкая шляхта" ў перакладзе Жанны Некрашэвіч надрукаваны ў некалькіх нумарах часопіса "Полымя".


Вячаслаў Мартысюк выявіў невядомыя тэксты Вайніслава Савіч-Заблоцкага летам 2013 года ў зборах аддзела рукапісаў Віленскай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх і аддзела рукапісаў і тэксталогіі Кіеўскага інстытута літаратуры імя Шаўчэнкі. Але гэта толькі драбінкі. Сам Вайніслаў Казімер сведчыў, што "песняў", як ён называў свае вершы, мае шмат і збіраецца "пусціць іх у свет" разам з "Трактатам аб беларускай (крывіцкай) мове". Яны яшчэ не выяўлены. Затое даследчык натрапіў на звесткі пра рускамоўны ліст ад 1905 года да рэдактара часопіса "Русская мысль" Віктара Гольцава ў Маскве. Але ж да нядаўняга часу лічылася, што Савіч-Заблоцкі памёр недзе ў 1893-ім, бо ў той час губляліся яго сляды. Яшчэ карцела знайсці фотапартрэт Вайніслава Казімера, які ў лісце ад 1889 года да Стафана Гілера абяцаў даслаць у калішскую Апатоўку свой здымак.


З апатоўскай гміннай публічнай бібліятэкі імя братоў Гілераў быў атрыманы адмоўны адказ—шукайце фота ў іншых старых сховах. Такім сховішчам аказаўся зусім неспадзявана лічбавы архіў сярод матэрыялаў са збораў Юзафа Ігнацыя Крашэўскага ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы ў Варшаве. На "візітовым фотаздымку" адлюстраваны малады чалавек, якому каля 30-ці, на другім баку надпіс "Са словамі найвышэйшай пашаны Юзафу Ігнацаму Крашэўскаму дасылае свой фотаздымак Вайніслаў Казімер Савіч-Заблоцкі. Раперсвіль. 15.ІХ.79".
Юзаф Крашэўскі — беларуска-польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст. Яму і накіраваў ліст са здымкам са швейцарскага Раперсвіля Вайніслаў Казімер на дрэздэнскім бланку. Гледзячы на фота, узгадваецца "слоўны партрэт", "намаляваны" графам Сулімой Агатону Гілеру: "бландын з шведскай барадой".


Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

Нядаўна знойдзены ў архіве і вось гэты верш Вайніслава Савіч-Заблоцкага.

З ЧУЖЫНЫ

Здароў будзь ты, стары мой дом,
Здароў будзь, сядзіба айцоў!
Паклон вам, родныя, кругом:
Дзень нашай разлукі прайшоў.
Нядольная доля прыйшла,
Казала з хаты ісці.
Сярдзіта і грозна яна,
Кручынай замшыла нам дні.
Нямнога нам жыцця дано,
І гэта хацела адняць,
Цярнямі парэзаць чало
І сэрца ў шпонах падраць.
І гнецца малойчык, і плачаць, слязіць,
Не ўвідзіць юж боле сваіх,
У чужбіне галоўку далёка скланіць,
Уздыхае па нівах радных.
Тут птушка лятала, тут птушка грусціла,
Но тут-то яна і ўрасла,
Другая ластаўка птушынку ўстрачала,
І ветачка была свая.
Ніхто не груніў з ёй, ніхто не смяяўся,
Усе былі радныя, сваі…
Цяпер я з табою, айчызна, расстаўся,
І змеі мне сэрца ссалі,
І дума прыгнула, і горка плачу.
У гняздзенька зязюля закралась.
Зязюлі я гэтай нядобрай кляну—
Яна нам у знакі юж далась.
Зязюля з Затоку, не руска яна…
О братцы! Як смутна мяне.
Скажыце, прашу вас, ці гэта страна
Ёсць Русь наша Бела, ці не?

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта