Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу. Станіслаў КАСАТЫ

 Станіслаў Канстанцінавіч Касаты нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Новае Сяло Язненскага сельсавета. З 18 гадоў звязаў свой лёс з Маладзечна, дзе працаваў газаэлектразваршчыкам, камендантам маладзёжнага інтэрната. Пасля службы ў арміі скончыў Магілёўскую сярэднюю спецыяльную школу транспартнай міліцыі ў 1971-ым. 

Чвэрць стагоддзя працаваў у аддзеле транспартнай міліцыі на станцыі Маладзечна. Старшы лейтэнант, чарнобылец. Адразу пасля аварыі на АЭС арганізоўваў вываз дзяцей з небяспечнай зоны. Толькі і гэтай нядоўгай камандзіроўкі хапіла, каб падарваць здароўе.


Вершамі захапіўся ў сталым узросце, калі ў 1989-ым выйшаў на пенсію. Удзельнічаў у літаратурных аб'яднаннях "Купалінка" пры рэдакцыі "Маладзечанскай газеты", "Агмень" — пры гарадскім Палацы культуры. Удзельнічаў у розных творчых сустрэчах, абавязкова — у Ракуцеўшчыне, на ўгодках М. Багдановіча. Друкаваўся ў "Маладзечанскай газеце", "Міёрскіх навінах", у калектыўным зборніку маладзечанскіх паэтаў "Погляды"(2003).
Прамянёвая хвароба яго забрала 20 жніўня 2009 года.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

Святло Радзімы

Вецер варажскі нясе над Радзімай
Старай Еўропы цяпло,
І мрояцца зоркі над пушчай зубрынай:
Роднае свеціць акно.
Гонар Грунвальда, журботу Хатыні,
Ды чорны "чарнобыльскі трус"
Трымаеш, Радзіма,
ты—Маці-Краіна,
Маці мая, Беларусь.
Скарына і Колас, і Янка Купала
Зоркамі свецяць табе.
Дарог ты нямала
да шчасця шукала—
Лепш, чым свая—анідзе!
Старым гасцінцам,
дзе светлыя гоні,
Побач бялявых бяроз
Праносяцца коні
Крывіцкай Пагоні,
Радасць кранае да слёз.
Час развітальны
прыносіць сустрэчу,
Чуйнаму сэрцу звініць,
Спадарства Радзімы,
гартуй свае плечы,
Бо цяжка чужынцамі жыць!
Хутка сплываюць
пад небам хвіліны—
Божы цудоўнейшы дар.
Лунай над Радзімай, Маці-Краінай,
Наш беларускі штандар.

Усмешка

За векам век ідзе спрадвеку
Пад гром гармат ці ў цішы,
А ўсмешка вуснаў чалавека—
Бы свеціць стан яго душы.
Людзей усмешка асвятляе,
Масты між імі дзіўна тчэ.
Яна такую сілу мае,
Што злую думку адсячэ.
І хай не спорыцца сакрэтам,
Што іншай думкі быць не грэх—
Не згодзен з польскім я паэтам
"Ад бога—боль, ад д'ябла—смех!"
Ад Бога ўсё, усё бясконца—
Усмешка, смех—то Божы дар!
І да апошняга, да донца
Усмешка людзям свеціць твар.

Зоркі ў студні

Піў я нямала вады з таго крана,
Штосьці народнае чулася ў ёй,
Быццам, у кране вада пакарана
Тайнаю сілай прыроды зямной.
Выкапаць студню сваімі рукамі
Вырашыў я каля хаты сваёй.
Хай мая студня начамі і днямі
Тых, хто жадае, напоіць вадой.
Выкапаў добра глыбокую студню,
Воды крыштальныя ў студню пайшлі,
Неяк прыемна ў час папалудню
Студню ўласную вокам знайсці.
Гляну на неба, там сонейка свеціць,
Гляну ў студню, там зоркі відаць.
Смак у вадзіцы ўсмешка асвеціць,
Як пачынаю яе спажываць.
Звон меладычны, у студню зайшоўшы,
Ціха цалуе паверхню вады,
Мабыць, прытулак у студні знайшоўшы,
Ён і вартуе ваду ад бяды.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта