Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу. Мікалай БАГДАНАЎ і яго творы

 Мікалай Пракопавіч Багданаў нарадзіўся 15 лістапада 1944 года ў вёсцы Лямніца Бялыніцкага раёна на Магілёўшчыне ў сям'і калгасніка. Марыў стаць лётчыкам і нават паступіў у Армавірскае ваеннае лётнае вучылішча. Аднак па сямейных абставінах вымушаны быў вярнуцца ў родныя мясціны. Вучыўся ў Магілёўскай саўпартшколе, потым закончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў намеснікам старшыні калгаса "Ленінскі заклік" у Бялыніцкім раёне, затым намеснікам старшыні калгаса "Кастрычнік" на Міёршчыне, на працягу 26 гадоў — старшынёй Новапагосцкага сельскага Савета дэпутатаў. Зараз на пенсіі.


Піша вершы, гумарэскі і апавяданні. Друкаваўся ў раённай газеце "Сцяг працы" і "Міёрскія навіны", рэспубліканскай "Звяздзе". У 2015 выдаў кнігу прозы, гумару і паэзіі "У жыцці чаго толькі не бывае".
Жыве ў Новым Пагосце.

                                              Как Жучка выручила Алёну

Сказка

Жил дед и баба и была у них внучка Алёна. Однажды дед и говорит:
— Сбегай, внученька, на болото, собери ведёрко клюквы. Зимой будет с чего кисель сварить.
Назавтра встала Алёна раненько, взяла ведёрка и мешок и пошла на болото одна. Собирала она ягодку к ягодке целый день и набрала полный мешок. Да заблудилась. Кинулась в одну сторону, в другую, нигде тропиночки не видать. Как тут быть, как выйти с болота? Уже и вечер настаёт. Испугалась она, села на купину и заплакала.


А тут бежит рыжая лиса, увидела плачущую Алёну и говорит:
— Что загрустила, девица красная?
Рассказала Алёна про свою беду. Выслушала её лиса и говорит:
— Я это болото вдоль и поперёк пробежала, не раз охотилась на журавлей. Отдашь мне своего петуха, укажу дорогу домой.
А сама думает: не станет петуха в сарае, все курочки будут мои.
Жалко Алёне петуха, как куры будут без него, разбегутся, да и от коршуна кто их будет спасать. А тут уже и темнеть начинает. Подумала и согласилась, не ночевать же на болоте.


 — Ладно, отдам тебе петуха, только укажи мне дорогу.
— Иди за мной, — советует лиса, — да смотри на хвост, хоть он и рыжий, но кончик белый и в темноте будет виден. И не отставай.
Кружила она по болоту то влево, то вправо, Алёна еле успевала за ней со своим мешком. Однако через некоторое время вывела на опушку леса.
— Ну вот и твой дом видать, — говорит лиса, — а сейчас идём за петухом, как договаривались.
Идут они из лесу, и чем ближе к дому подходит Алёна, тем больше начинает жалеть своего петуха. Но уговор есть уговор.
Когда подошли они к дому, лиса и говорит:
— Ты, Алёна, своего петуха в мешок посади и вынеси мне, боязно мне во двор заходить, а вдруг там собаки.


Открыла Алёна свою калитку, навстречу ей выбежала Жучка, хвостом виляет, радуется и всё норовит подскочить и лизнуть хозяйку. Когда заметила что Алёне не до неё и уж очень она грустная, спросила:
— Чего печалишься, моя хозяюшка, что тревожит?
Рассказала Алёна про уговор с лисой и ещё пуще загрустила.


Жучка вильнула хвостом и говорит шёпотом:
— А ты вместо петуха меня посади в мешок, а там я сама разберусь с плутовкой.
Так и сделала Алёна: посадила Жучку в мешок, хотя и её было жалко, и вынесла за калитку. Лиса скорее схватила подарок, забросила его на спину и прямиком в лес. Прибежала и давай развязывать мешок, а сама думает:
— Вот сегодня на славу поужинаю. А там, смотришь, и все куры будут мои.


Только она развязала мешок, Жучка как накинется на неё:
— Ах ты, плутовка рыжая, петуха тебе захотелось!
Лиса со страху уронила мешок и сама кинулась на болото.
Вот так Жучка выручила Алёну и спасла жизнь петуху. А дед с бабой всю зиму пили клюквенный кисель и хвалили свою внучку.

Навыперадкі

Абедзенны час. Маці з дачушкай ідуць даіць карову ў поле. Тая прыкмеціла сваю гаспадыню і кінулася ёй насустрач. Пастух хацеў яе завярнуць назад у статак. Але не атрымалася: ён бягом, а карова яшчэ хутчэй. Маша гэта ўгледзела і кажа:
—Мама, глядзі, а дзядзька-пастух з каровай бегаюць навыперадкі. Якраз як мы ўчора на лузе.

За штурвалам

Хаця я ў войску не служыў
І не пазнаў салдацкай кашы,
У душы заўжды салдатам быў
І працай множыў сілы нашы.
Калісьці на ваенных зборах
Я спасцігаў азы пілотаў
І на вучэбных самалётах
Спазнаў свабоду тых палётаў.
Жадаў я здзейсніць свае мары
І за штурвалам пасядзець,
Узняцца ў неба вышэй хмары,
На родны край свой паглядзець.
Бо я люблю яго з дзяцінства,
Не памяняю і не здам.
Мяжы радзімае адзінства
Я ніколі не аддам.
І навучуся лётнай справе,
У далёкі космас палячу.
Рубеж Радзімы на заставе
Даўно абараняць хачу.
Хачу, каб жыта важкі колас
Заўжды звісаў на родны дол.
Каб не змаўкаў дзіцячы голас
І родны край квітнеў наўкол.

 Грыбны суп

Аднойчы вечарам з сябрамі
Адпачывалі мы ў лесе.
Там згатавалі суп з грыбамі
На пачастунак мы Алесі.
Тады мне гэтая дзяўчына
Занадта падабалася.
Кухарыць быў я малайчына,
Ці толькі так здавалася.
Кацёл на вогнішча паставіў,
Агонь хутка распаліў.
Што трэба к супу—усё дабавіў,
Вачэй з красуні не звадзіў.
А праз гадзіну, ці то болей,
Стаў сваёй стравай частаваць.
Па твары бачу—задаволена,
З імпэтам стала ўплятаць.
Мяне расхвальвала так шчыра,
Што чырванеў я як суніца.
Яна ж касу прыбрала міла,
Пайшла з другімі весяліцца. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта