Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу. Людвіг КАСАТЫ

 Людвіг Канстанцінавіч Касаты нарадзіўся 2 жніўня 1952 года ў вёсцы Новае Сяло Язненскага сельсавета ў сялянскай сям'і. У няпросты пасляваенны час бацька з маленства прывучаў яго да плуга і касы. Падлеткам летам працаваў на конях у калгасе.


Вучобу пачаў у Сарочынскай пачатковай школе, у 1968-м закончыў Улінаўскую васьмігодку, а праз два гады — Лужкаўскую СШ у Шаркаўшчынскім раёне. Затым загадваў Гатоўшчынскім клубам на Глыбоччыне. У 1971-м завочна паступіў на філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Адначасова працаваў настаўнікам у Паташнянскай і Бялянскай васьмігодках, Цвецінскай СШ.
З дзіцячых гадоў пісаў нататкі для рэспубліканскага радыё, выданняў для дзяцей. Настаўнікам пачаў супрацоўніцтва з раённай газетай "Сцяг працы", а ў 1975-ым яго запрасілі на работу ў рэдакцыю. Прайшоў шлях карэспандэнта, загадчыка аддзелаў пісьмаў і сельскай гаспадаркі, адказнага сакратара. Актыўна друкаваўся ў газетах "Віцебскі рабочы", "Сельская газета", "Настаўніцкая газета".
Крыху больш за пяць гадоў з'яўляўся інструктарам райкама партыі.


У 1987-89-х гадах вучыўся ў Мінскай ВПШ, пасля вярнуўся ў рэдакцыю раёнкі намеснікам рэдактара. Асвятляў пытанні партыйнага жыцця і савецкага будаўніцтва, пісаў вершы, апавяданні, гумарэскі. Выдаў кнігу нарысаў "На хвалях часу" (1998), зборнік прозы і паэзіі "Ядрыца" (2002). Адзін з першых стаў асвятляць рэлігійныя тэмы.Член Саюза журналістаў з 1978 года, узнагароджаны нагрудным знакам "Выдатнік друку" ў 2002-ім. Працяглы час на грамадскіх пачатках узначальваў райкам прафсаюза работнікаў культуры, з'яўляўся членам рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры.


Пасля выхаду на пенсію — 1 студзеня 2013 года — жыве ў Рэчыцы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта