Авторизация
 

Гамарджоба, Грузія! (з падарожжа)

 У 1991 годзе па лініі Савецкага фонда міру быў заахвочаны паездкай у Грузію. 12 верасня вылет на ТУ (нумар не памятаю) з аэрапорта ў Мінску. Першы палёт на самалёце знерваваў: корпус паветранага судна неяк падазрона патрэскваў. Здаецца даваў сабе зарок больш не рабіць такія паездкі, хаця потым лятаў на нямецкіх і шведскіх аэробусах і ўсё было добра.

Нервавацца даводзілася і па другой прычыне: вядомыя жнівеньскія падзеі ў Маскве, СССР развальваўся. Але ж хацелася паглядзець свет.


Праз дзве з невялікім гадзіны пасадка ў Адлеры — вароты Сочы. У вызначаным месцы чакаў аўтобус. Высветлілася, што з Беларусі трое: акрамя мяне прадпрымальнік з Пастаў, намеснік старшыні райвыканкама аднаго з раёнаў Гомельшчыны. Завезлі нас у пансіянат "Мзіуры" ("Сонейка"), размешчаны непадалёку Піцунды. Непаўторны пейзаж: з аднаго боку горы, за якія, здаецца, чапляліся аблокі, з другога — мора.


Пансіянат ахоўвала міліцыя. Абхазы гаварылі, што хутка будзе вайна з грузінамі. Яны хацелі ўтварыць самастойную дзяржаву.
Мерапрыемства гэта, на маю думку, было прыкрыццём нейкага другога. Мяркую гэта па складзе ўдзельнікаў форуму. Прафесары, кіраўнікі розных грамадскіх фарміраванняў, банкіры прыляталі на спецыяльных самалётах. Былі тут прадстаўнікі Новасібірска, Валгаграда, Іванава, Краснадара, Архангельска. А вось з іншых рэспублік не ў памяці.


Суседам па пакоі аказаўся начальнік кансультацыйнага аддзела банка "Менатэп", кандыдат гістарычных навук. А яшчэ, па яго словах, ён з'яўляўся памочнікам расійскага прэм'ер-міністра І. Сіпаева. Двойчы на форуме прасіў слова. Выступаў цікава, закавырыста.
… Па легендзе, калі Бог раздаваў землі людзям, грузіны спазніліся. Усё было падзелена. Усявышні спытаў: "Чаму вы спазніліся?" Грузіны адказалі: "Мы прагаладаліся, перакусілі і выпілі віна, услаўляючы Цябе". Богу спадабаўся іх адказ, і ён сказаў: "Я пакінуў для сябе невялічкі райскі куточак. І аддам яго вам, але вы павінны даглядаць яго ў мой гонар". Вось гэта цудоўная зямля і ёсць Грузія.


Адразу адзначу: да беларусаў у Грузіі адносіны асаблівыя. Нас стараліся ўсюды пачаставаць, запрашалі на вячэру, дарылі віно.
Дабірацца ў гэту краіну не складана. З Мінска лятаюць самалёты. Праўда, стыковачныя рэйсы не дужа выгадныя. У Кіеве давядзецца чакаць некалькі гадзін. Можна лятаць і з Вільнюса, аднак тут патрэбна віза. Некаторыя прыпыняюцца ў Ераване — сталіцы Арменіі. Адтуль аўтобусам да Тбілісі. Дабірацца цераз Абхазію не трэба. Грузіны лічаць гэту тэрыторыю часова акупіраванай, і ў вас узнікнуць праблемы. Дарэчы, нядаўна ў Грузіі адкрыта пасольства Беларусі. У выпадку нейкіх непаразуменняў неабходна звяртацца да нашых дыпламатаў.
А яшчэ беларусы едуць у гэту краіну на аўтамабілях. Мае родзічы і знаёмыя на двух аўто прыехалі з Маладзечна. У розных куточках Грузіі сустракаў мінчан, гамяльчан на ўласных машынах. Часцей выбіраюць такі маршрут: Арол-Варонеж-Растоў-на-Доне, Пяцігорск-Уладзікаўказ. Больш за дзве тысячы кіламетраў. Варта да запаскі прыхапіць некалькі шын і абавязкова беларускія сувеніры.


Запомніўся горад-курорт Баржомі. Непадалёку ад яго наведалі адзін са старэйшых у Еўропе храмаў — Гелацкі манастыр цара Давіда ХІІ стагоддзя. Адзначу, Грузія — глыбока веручая краіна. Дух праваслаўя тут адчуваецца паўсюль. Шмат сакральных крыжоў.
Жыллё ў Грузіі можна падабраць без праблем на любы густ без папярэдняга браніравання. Гасцініцы, гасцявыя домікі, а некаторыя разбівалі палаткі на беразе мора.


Быць у Грузіі і не паспрабаваць мясцовае віно—неразумна. Сапераві, цытэлі, цынандакі, кіндзмараўлі і іншае — на "цвярозы язык" некаторыя адразу і не вымавіш. У грузін да гасцей унікальны падыход. Успомнім фільмы рэжысёра Данэлія. Стравы смачныя, шашлыкі—кулінарны цуд. Цэннікі на ўсё значна ніжэй, чым у нас. Цана вячэры ў Тбілісі на чацвярых—50 лары (18 долараў). Усе расходы за 10 дзён склалі прыкладна 300 долараў ЗША.


Некалькі слоў аб патрульнай службе паліцыі. У выніку рэформы ДАІ расфарміравана, яе функцыі перададзены патрульным. На трасе іх сустрэнеш на рэдкіх стацыянарных пунктах. Асноўная іх задача—прафілактыка дарожных здарэнняў і дапамога вадзіцелям. Экіпажы пры выкананні заўсёды з уключанымі маячкамі на аўтамабілях.
Грузія без нацыянальных песняў — не Грузія, а спяваць грузіны ўмеюць. Прыродная прыгажосць невялікіх гарадкоў прываблівае вулічных мастакоў.


Гарадок Сігнахі з насельніцтвам 2300 чалавек з гістарычнай вобласці Кахеці. Акуратныя домікі, звілістыя вулічкі, старая крэпасная сцяна, з якой адкрываецца від на Алазанскую даліну і Малы Каўказскі хрыбет. Некалькі рэстаранчыкаў са смачнымі стравамі і багатым выбарам віна.
Абсалютная большасць грузін хваравіта ўспрымаюць сітуацыю, калі чорная палітыка разрывае даўнія сувязі з рускім народам, з якім тысячагоддзямі былі разам.


Усюды грузіны вельмі хацелі пагутарыць з беларусамі, даведацца пра справы ў нашай краіне. Запрашалі прыязджаць яшчэ і яшчэ. А пабачыць ёсць што. Адразу можна пабываць у чатырох сезонах: палюбавацца заснежанымі вяршынямі гор, туманнымі ўзгоркамі, сонечным марскім узбярэжжам сярод пальмаў і чорным пяском, зялёнымі лугамі са статкамі авечак, кароў. У спецыяльных інфацэнтрах вам бясплатна дадуць буклеты, карты, брашуры. Знаёмцеся, выбірайце. Шмат дэгустацый на свабоднай аснове.


Цікавая краіна, пасля вядомых падзей усечаная тэрытарыяльна, але па-ранейшаму прыцягальная. І хочацца вярнуцца сюды яшчэ, каб сказаць "Гамар-джоба, Грузія".

Фота для ілюстрацыі.
Людвіг КАСАТЫ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта