Авторизация
 

Рамонкі (апавяданне)

 Мерна пастуквалі колы вагонаў на стыках рэек. Цягнік з кожнай хвілінай  набліжаў Міколу да родных мясцін, дзе, як яму здавалася, ён не быў цэлую вечнасць. А мінула ўсяго толькі два гады — два гады салдацкай службы.

Мікола не адыходзіў ад акна, курыў. А думкі нейкім клубком вярцеліся ў галаве. І ўсё больш настойліва пульсавала адна: "Што скажу ёй? Што скажу?"


Міколу было васямнаццаць, калі ён, не па гадах сталы хлопец, старанны і кемлівы вадзіцель, сустрэў яе — Галю. Яна на год маладзейшая, з прыгожымі васільковымі вачыма, у якіх, здавалася, адбіваўся блакіт неба. Жыла дзяўчына разам з маці, бацька загінуў. А восенню, калі, здаецца, само паветра напоўнена водарам мяты і спелых гронак рабіны, сталі Мікола і Галя мужам і жонкай. Міколавы бацькі не ўхвалялі ранняй жаніцьбы адзінага сына. Таму Мікола перайшоў жыць да сваёй Галінкі, а неўзабаве тая праводзіла яго на службу ў армію.
Да апошніх драбніц памятае Мікола іх развітанне.


— Ты не сумуй і не крыўдуй на мяне, — шапталі вусны хлопца. — Не крыўдуй, што надоўга пакідаю цябе.
— Буду чакаць цябе, любы, — гаварыла яна праз усхліпванні.
І верыў Мікола сваёй Галі, як самому сабе.
Ды нечакана, калі да заканчэння службы заставалася некалькі месяцаў, прыйшло пісьмо, напісанае незнаёмаю рукой і без зваротнага адрасу. Нейкі "сябра" паведамляў пра нявернасць яго Галі, пра здраду жонкі.


У першую хвіліну, калі былі прачытаны апошнія радкі і моцна-моцна забілася сэрца, захацелася на шматкі разарваць паперу, утаптаць чужыя словы ў зямлю. Але… чамусьці не парваў. Машынальна засунуў ліст у кішэню гімнасцёркі. Не верыў, але захаваў. Напэўна, для таго, каб знайсці калі-небудзь паклёпніка і па-свойму адплаціць за абразу. А потым атрымаў другі ліст…


Потым Мікола спрабаваў паверыць пісьмам. Спакваля атрута недаверу і сумненняў закралася ў яго душу. І самі сабой адказы на Галіны пісьмы выходзілі кароткімі і сухімі. Тлумачыў усё недахопам часу, а ў сапраўднасці адкладваў размову да сустрэчы.
"Што сказаць ёй?" — неадступна свідравала галаву думка.


Неўзабаве цягнік сцішыў ход, прыпыніўся на невялічкай станцыі. Схамянуўшыся, Мікола хуценька сабраў рэчы, ступіў на падножку. Потым прыпыніўся, агледзеўся навокал і рашуча накіраваўся ў бок вёскі.


Спяшаўся. У ранняй цішы гулка аддаваліся крокі. Пахла разнатраўем, пачыналі галасістую пераклічку вясковыя пеўні.
Вось і хата. У нервовым неспакоі ўзбег на ганак. Спыніўся, перавёўшы дыханне, пастукаў у дзверы. Хвіліны чакання здаліся вечнасцю. Пастукаў яшчэ раз. Ціха. І раптам думка, "а што, калі яна не адна?" перахапіла дыханне. З усяе сілы загрукаў кулаком. І ў той жа час пачуўся такі мілы і ўстрывожаны голас:


— Хто там?
— Я, Галя.
Звонка дзынькнула клямка.
— Мікола!.. Любы!
Цёплыя рукі абвілі яго шыю.
— Што, не чакала?
— Ты ж не пісаў! Не спадзявалася…  — зноў і зноў цалавала яго вусны і вочы.
Мікола спыніў: "Хопіць, пойдзем у хату".


Ступіўшы за парог, Мікола адчуў жытнёвы пах. Месячнае святло, пранікаючы праз акно, мякка падала на падлогу. На сцяне цікалі ходзікі.
— Не трэба святла, — сказаў Мікола, адчуўшы, што Галя памкнулася да выключальніка. Паставіў на падлогу чамадан, зняў кіцель і сеў каля стала.
— Ты адна?
— З кім жа мне быць? Я ж пісала табе, што маці хварэе, у бальніцы.
— Не страшна адной?
— Спачатку не спала цэлыя ночы, а цяпер ужо прывыкла.
"Навошта я пра гэта?—падумаў Мікола.—Не з гэтага трэба пачынаць. Ды і, наогул, ці трэба?"
Жаночае сэрца чуллівае. Галя па-ранейшаму стаяла каля дзвярэй, насцярожана глядзела на мужа, не разумеючы яго.
— Ідзі сюды, Галя, — ціха паклікаў Мікола.


Яна падыйшла.
— Ну, чаго ты, як чужая? Сядзь каля мяне…
Паслухмяна села. "Што сказаць ёй, як?"
Мікола глянуў на заліты месячным святлом стол. На белым абрусе ў простай рамцы стаяла ягоная вайсковая фатаграфія, вакол яе — вяночак з рамонак.


Не спадзяваўся Мікола, што яго сумненні, якія так вымучылі душу, развеюцца ў адзін момант. Месяц дапамог убачыць Галі, як перамяніўся Мікола, як вочы засвяціліся такім знаёмым агеньчыкам.
— Мікола, што?..
Стрымліваючы хваляванне і сорам, Мікола асцярожна абхапіў далонямі Галіну галаву і цалаваў, цалаваў таропка,з выпакутаванай падзякай за вернасць.


— Што такое, Міколка? Што?
А ён не даваў ёй гаварыць. Нарэшце, прытуліўшы да сябе, горача зашаптаў:
— Вельмі кахаю цябе… І даруй мне, што не так падумаў…
Таропка выняў з кішэні пацёртыя лісты, паклаў ёй, здзіўленай, у руку.
— Цяпер вазьмі запалкі і спалі іх. Тут зайздрасць на наша каханне, на наша шчасце… Спалі. І яшчэ дзякую, мая родная, за рамонкі…
Цвёрдая і такая пяшчотная салдацкая рука прыгладзіла яе валасы, а вусны высушылі кроплі-слязінкі на вачах-васільках.

Фота для ілюстрацыі.
Людвіг КАСАТЫ.
(Друкуецца па газеце "Сцяг працы", №53 за 1 мая 1981г.).

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта