Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу: Мар'ян ДАРГЕЛЬ

 Мар'ян Міхайлавіч Даргель нарадзіўся 12 студзеня 1947 года ў вёсцы Більдзюгі Шаркаўшчынскага раёна ў сям'і беларусаў-сялян Міхала і Францішкі, якія тады яшчэ аднаўлялі пасля вайны сваю ўласную гаспадарку. Як сведчыць "Вікіпедыя", прозвішча іх балцкае і ў сучасным перакладзе азначае "дарагі". 

Бацька на фронце ваяваў у складзе "Польскай Арміі Нарадовай", маці ў 1943 г. была гвалтоўна вывезена фашыстамі на прымусовую працу ў Германію. Дзякуючы Божай апецы, абодва ацалелі, але бацька пасля хваробы памёр у маі 1960-га, калі Мар'яну было13 год, малодшаму Юру — усяго чатыры.


Мар'ян у 16 год пасля Більдзюжскай васьмігадовай школы, каб дапамагаць маці, пайшоў у калгас. У 1964-м паступіў у Відзаўскае СПТВ-32, потым працаваў трактарыстам. У пачатку 1966-га ваенкам накіраваў на курсы па падрыхтоўцы шафяроў. Пасля прызвалі ў войска. Як адслужыў у арміі, працаваў на Міёрскай аўтабазе №15 спачатку шафёрам аўтобуса, затым механікам па выпуску, загадчыкам гаража, інжынерам па бяспецы руху. Закончыў вячэрнюю сярэднюю школу. У 1974-м па накіраванні Міёрскага райкама КПБ паступіў у Мінскую ВПШ, закончыў тры курсы на стацыянары, апошні ў сувязі з нараджэннем дачкі—завочна. Працаваў сакратаром парткама саўгаса "Міёрскі", інструктарам аргаддзела РК КПБ, дырэктарам Міёрскага хлебазавода, намеснікам начальніка па забеспячэнні Жодзінскага КЗТШ. У Віцебскім раёне займаў пасады заатэхніка, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце калгаса-камбіната "Звязда", дырэктара саўгаса "Лосьвіда". З 1994-га — у прыватных фірмах.


З выхадам на пенсію дасканала вывучаў родную мову, пісаў артыкулы ў "Віцебскі кур'ер", вершы—у "Віцебскі рабочы", "Міёрскія навіны" ("Павяцкія шведы" ў 2009, "Героі Грунвальда" ў 2011). Паэмы "Героі Грунвальда" (2010) , "Часлаў Дольскі" (2016) апублікаваў у "Нашым Слове". Рыхтуе да выдання кнігу паэзіі.


Напісаў тэксты песень "Мая радзіма Беларусь","Віцябчанка" на музыку земляка Феафана Мятлы, музыку песні "Гуляй сто год, "Славянскі базар", "Развітанне славянкі-беларускі".


Таццяна ДАРГЕЛЬ.

Развітанне славянкі-беларускі

На бой нас кліча звонкая труба,
Радзіму-маці трэба адстаяць,
Нялёгкай будзе гэта барацьба,
Патрэбна злога ворага зламаць.

Мая родная, каханая, бывай,
Благаславі, запомніць дай,
Вярнуцца цэлым пажадай,
Моцнай будзь, сваю тугу стрымай!

Запомні, родны мой герой:
Ідзеш на справядлівы бой,
Сям'ю бароніш і край свой.
Душою ўсюды, ведай, я з табой!

Бывай, любы бацькоўскі край!
Нам мужнасці і моцы дай!
У адказны і суровы час
Хай мужны марш натхняе нас!

Пайшлі харугвы і палкі,
Пайшлі адважныя стралкі,
Радзіму нашу бараніць…
Да перамогі б ім дажыць!

Грымелі бітвы, гінулі браты,
Радзелі нашых воінаў шыхты,
Свабоды дух на бой натхняў,
Сцяг перамогі над краем узняў!
Перамогу атрымаў народ,
Навекі ў памяці той год!
Музыкі, грайце слаўны марш,
Край свабодны любы наш!

Гуляй сто год, "Славянскі базар"!
Над Віцебскам сонца ўрачыста ўстае,
Дзвіна прывітанне яму аддае,
Вякі праляцелі з вятрамі над ім,
А ён застаецца, як май, маладым.

Прыгожа ўбралі даўней старану—
Ажурныя храмы глядзяцца ў Дзвіну.
Да нас едуць госці ад розных краін:
Артысты, музыкі і знаўцы навін.

Стаў Віцебск сталіцай ажыўленых мар,
Святкуе ў ім гучна "Славянскі базар",
Цудоўныя песні са сцэны гучаць,
Душу каб з душой па-братэрску з'яднаць.

Паводкай запоўніў сусвет фестываль,
На хвалях нясуцца мелодыі ўдаль,
Ён вабіць к экранам праз светлы эфір—
"Славянскі базар" гэта згода і мір.

Красуйся, наш Віцебск, далей у вяках,
Хай песня ляціць над прасторам, як птах,
Квітнеюць валошкі, салюты грымяць,
Сто год не стамляецца свята гуляць!

Увысь уздымайся, Беларусь сінявокая!
Уздымайся ўвысь, Беларась мая родная,
Свае крылы распраў, птушкай узляці,
Хай ведаюць усе — ты краіна свабодная,
Аддадуць тваё месца пачэснае ў свеце!

Хай ведаюць усе — мы беларусы —
Ад вякоў працавіты і мужны народ,
Хто з мірам да нас — рассцелім абрусы,
Хто трызніць вайною — за каўнер ад варот!

Славянскі мы свет Скарынам асвяцілі,
Розумам Семяновіча — Цыялкоўскага — у космас узнялі,
Адважным Касцюшкам Злучаныя Штаты ўзмацнілі,
Паланэзам Агінскага — к свабодзе, наперад звалі.

Усход тут з Захадам мерылі сілы,
Па нагамі паўсюдна курганы — магілы,
Не далі продкам узняцца на крылы,
О, Божа! Якія ж пакуты ты зведаў, край мой мілы!

Твае волаты сёння — МАЗы, БЕЛАЗы
Па планеце ўсёй возяць грузы,
Сталевыя аратаі пашуць і сеюць,
Вучоныя нашы — у заўтра надзея.

Хай Нобелеў больш Беларусь атрымае,
Множыць таленты свае і зберагае.
Хай настане хутчэй еднасць народа,
Дэвіз наш адвечны: "Між людзьмі — згода!"

Настала пара — паказаць, на што здольны,
Мужны,
Таленавіты,
міралюбівы,
Народзе мой вольны!

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта