Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу: Галіна ЗАГУРСКАЯ

 Галіна Пятроўна Загурская (у дзявоцтве — Міснік) — настаўніца, мастак, паэтэса. Нарадзілася 5 студзеня 1945 года ў вёсцы Лявонпаль. Пасля заканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Віцебскага педінстытута імя С.М. Кірава ў 1967 настаўнічала ў Лявонпальскай сярэдняй школе, у СШ вёскі Жодзішкі Смаргонскага раёна. 

З 1973 года жыве ў Полацку. Працавала выкладчыкам і метадыстам у медвучылішчы, у ГПТВ-66 будаўнікоў, у Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальнай культуры.


Малюе з дзяцінства, найбольш ярка мастацкія здольнасці праявіліся ў старэйшых класах, калі стала афармляць школьную насценгазету. Ушчыльную пачала займацца выяўленчым мастацтвам, як скончыла асноўную працоўную дзейнасць. Першую выставу акварэлі прадставіла на суд калег і навучэнцаў ліцэя будаўнікоў у 2005. У наступны год адбылася выстава ў Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур Полацка, у 2007-м—у Цэнтральнай бібліятэцы Наваполацка, у 2009-м—у Літаратурным музеі імя У. Караткевіча ў Віцебску. Яе малюнкі "Колеры жыцця" ацэньваў Полацк, карціны выстаўляліся на сумеснай выставе "Інсіта-2012" у Віцебску да 100-годдзя Марка Шагала. Потым выстаўляла "Трапяткія імгненні" ў Полацку, удзельнічала ў іншых выставах. Удасканальвала мастацкую творчасць у народным клубе самадзейных мастакоў "Белае палатно" Полацкага гарадскога палаца культуры. Прафесіяналы адзначаюць гарманічны каларыт яе карцін. Шчырасць, душэўнасць, вера ва ўсё найлепшае праяўляюцца ў творах пра восень.


У сталым узросце занялася Галіна Загурская паэтычнай творчасцю, і ў гэтай справе атрымала прызнанне за шчырасць, адкрытасць, мілагучнасць вершаў. У 2007 выйшаў яе першы лірычны зборнік "З далоняў сэрца", у 2009-м—наступны "Да зямлі прытуліцца", у 2017-м—"У месяцовым перламутры". Друкавалася ў "Полацкім весніку", "Краязнаўчай газеце", "Літаратуры і мастацтве", часопісах "Маладосць" і "Полымя", нашых "Міёрскіх навінах", абласных і рэспубліканскіх выданнях, зборніку "Дзвіна". Член народнага літаратурнага аб'яднання "Наддзвінне" (Полацк) і Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2010 года.

Няпроста, нялёгка
Не прагнуць зямнога, імкнуцца да неба,
Усіх палюбіць: і далёкіх, і блізкіх,
Апошні кавалак аддаць, калі трэба,
Да сэрца прымаць боль і радасці іншых.
Калі і не просяць, прыйсці на падмогу,
Не іншых судзіць, а сябе болей строга.
І нават бядой не нудзіцца падоўгу.
…Няпроста, нялёгка ісці нам да Бога.

Ружовым ранкам
Заўжды вясну чакала вёска—
І мы, малыя, разам з ёй;
Чакалі белыя бярозкі
І хмаркі ў цішы над зямлёй.
Прыспешваў бацька лёт пярнатых—
Шпакоўні ўмела майстраваў
І мройна ўзводзіў іх над хатай—
Прытулак выраю даваў.
І радасць у посвістах руладных—
На ўсё прыдзвінскае сяло,
І з пёркаў зіхатліва-ладных
Вакол зыходзіла цяпло.
Мы слухалі шпакоў з лагодай—
Святлеў і ў бацькі твар тады…
Пранёс любоў ён да прыроды
Праз гаманлівыя гады.
Ён кожнай птушкі ведаў песню,
Карміў сініц усю зіму:
Іх налятала—было цесна
У малой кармушцы, і таму
Заўжды вісеў кавалак сала
Для гэтых птушачак-блізнят.
О, колькі іх тут балявала!—
Для нас жа—свята з усіх свят.
І кожны раз, калі сініца
Шчасліва звоніць—быць вясне!
Ружовым ранкам бацька сніцца
І шпак у воглай сінізне.
***
Толькі ў думках маіх ты бываеш са мной.
Толькі ў думках сваіх да цябе я тулюся.
Мне не спіцца. І гэтай світальнай парой
Я за нас за дваіх памалюся.
Памалюся аб тым, каб пяшчота жыла.
Памалюся аб тым, каб надзея не знікла.
На шляху да цябе не ажына расла,
Не калола б мяне гэтак звыкла.
На світанак бярэцца. Святлее душа.
Ах, наколькі лягчэй мне было б развітацца
І з табой, і з надзеяй. А думкі дрыжаць:
Мне б тваёй назаўсёды застацца.
Хоць бы ў думках сваіх…
***
На востраве сярод Дзвіны
Сябры сустрэліся.
Гарэў касцёр, плылі чаўны..
І ты асмеліўся
Мне слоўка добрае сказаць,
Сваё, прыветнае.
Хацелася "люблю" шаптаць
У ціш сусветную.
Ды хмельны мы напой пілі
З каўша Мядзведзіцы.
…І зоры шчодрымі былі,
Той хмель адведаўшы.

Ноч варожыць
Ноч мне дзіўная варожыць
Разам з поўняй у тумане,
Што жыццё яшчэ закружыць
У надзеях і ў падмане.
Праз узлёты і падзенні
Будзе радасць, будзе гора,
Будуць розныя адценні
Дня, што з'явіцца ўжо скора.
Ноч мне нешта ж наварожыць,
Прытаіўшыся ў лагчынах:
І яна плыве, трывожыць…
А ці ёсць таму прычына?
***
З тым, што адбалела,
Лепш не сустракацца,
Адышло нясмела—
Лепш і не вяртацца.
Будзе ўсё іначай
Пры другой сустрэчы—
І душа заплача
У самотны вечар.
Успомніць, як чароўна
Ападалі росы,
Як ляцела з чоўна
Песня пра пракосы…
Хай душа сябруе
З той былою казкай,
Дзе зара чаруе
Вечаровай ласкай.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта