Авторизация
 

Не зарасці пракладзенаму следу. Генадзь ДЗЯМЕШКА

 Генадзь Паўлавіч Дзямешка нарадзіўся 5 лістапада 1918 года ў беднай сялянскай сям'і ў вёсцы Траскуны на тэрыторыі цяперашняга Туркоўскага сельсавета. З дзяцінства пазнаў цяжар парабкаўскага жыцця. Рана яго зацікавілі рэдкія тады беларускія выданні, пад іх уплывам стаў спрабаваць уласныя сілы ў вершаскладанні, далучыўся да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. 

Першы верш "Хлёрка" ў жанры тагачасных гумарыстычных "народных" паэм напісаў у 1938г. Аднак творчыя здольнасці праявіліся значна пазней.


Генадзь Дзямешка прайшоў франтавымі дарогамі ад пачатку да канца Вялікай Айчыннай вайны, удзельнічаў у Сталінградскай бітве. Адзначаны баявымі ўзнагародамі. У 1946-1974 гадах служыў у праваахоўных органах. У гэты час пачалося яго актыўнае супрацоўніцтва з раённай газетай і іншымі перыядычнымі выданнямі, у якіх публікаваў паэтычныя творы, успаміны, у тым ліку франтавыя. На працягу дзесяцігоддзяў пастаянны аўтар нашай літаратурнай старонкі "Ручаёк". Не збавіў творчай актыўнасці з выхадам на пенсію. Першую кнігу паэзіі "Вераснёвы вырай" выдаў у 2003 годзе, другая "Жыцця бруістая крынічка" пабачыла свет у 2007-ым.


Актыўны ўдзельнік ветэранскага руху ў Дзісне, ганаровы кіраўнік гарадской ветэранскай арганізацыі, адзін са стваральнікаў і спевакоў хору ветэранаў "Чырвоны гваздзік".


Памёр у коле сям'і ў Мінску 17 студзеня 2017 года, пахаваны ў Дзісне.

Цягне магнітам
Цягне магнітам да роднай імшары,
Лясной прыгажосцю прыцягвае гай.
Пад мохам зялёным жывуць твае чары…
Прыеду я ўлетку, мяне ты чакай.
З любоўю к табе абвянчаўся навечна,
Хаця скалясіў я нямала дарог.
Мне тут усё знаёма, прыемна, бяспечна,
І песні твае назаўжды я збярог.
Хачу зноў убачыць твае вадаёмы.
Ці водзіцца ў іх, як калісьці, карась?
Тут змалку куточак мне кожны знаёмы,
Адсюль мая сцежка ў жыццё павілась.
Цягне магнітам да роднай імшары,
Клічуць прысады родных Дрыгуч.
Тут адчуваю—яшчэ я не стары.
Тут б'е маладосці няўрымслівы ключ.

Дзісна
Дзе ціха зліваюцца воды Дзісёнкі
З хваляй Заходняй Дзвіны,
Стаіць старадаўні наш горад,
Што выжыў з апошняй вайны.
Тут з шумам праносяцца тоўстыя крыгі,
Калі падступае вясна.
Крыштальныя воды да Рыгі
Шле ў падарунак Дзісна.
Мой горад меў герб, магдэбургскае права,
Ён рос, прыгажэў, бы вясна…
Хоць войны накатвалі чорнай навалай,
Стаяла стагоддзі Дзісна.
Палегла тут вояў крывіцкіх нямала,
Каб гораду славу і волю вярнуць,
Дык будзем жа мы шанаваць аб іх памяць.
Той памяці хвалі з вадой не сплывуць.

У 1942-м пад Сталінградам
Ірвецца да Волгі фашыст апантаны,
Бомбы руйнуюць наш Сталінград.
Але ж у акопах не лічым мы раны,
Трымаецца стойка савецкі салдат…
Ляжаць бы і мне там у брацкай магіле,
Сярод тых высокіх квітнеючых траў,
Калі б да мяне, з недзявочаю сілай,
Санінструктара Асю лёс не паслаў.
Трымайся, сяржанцік, табе выракаю:
Дай Бог, уратую і будзеш ты жыць.
Ужо ў медсанчасці яе ўспамінаю,
Калі апрытомнеў, хоць рана баліць.
А потым па Волзе плыву параходам,
Каб раны свае ў шпіталі лячыць,
А пад Сталінградам—вайна поўным ходам.
А як жа там Ася? Ці зможа пражыць?
Калі ўжо здаровы, прашу ваенкома:
Хачу я паехаць зноў у Сталінград!
Ці там яшчэ полк ваш, мне невядома.
У іншае месца падпісан загад.
**
Цяпер часта сняцца Волгі разлівы,
Як горад над Волгай палаў.
І ўсё ж спадзяюся, што лёс шчаслівы
Ад кулі Асю тады ўратаваў.

Дзённік 2001-га года
З якіх падзей пачаць цябе пісаць?
Каму мой дзённік будзе ў падарунак?
Ці праўнукі праз час пачнуць яго ірваць?
Ці ўсё ж нашчадкі захаваюць
Як памяці пяшчотны пацалунак
Прапрадзеда з дваццатага стагоддзя,
Што перажыў страшнай вайны віхор?
Вось па Дзісне яшчэ ён жвава ходзіць
І свае песні простыя нясе ў народны хор.
Хто быў я—стане вам, наступнікі, загадкаю—
Ці словачараўнік, ці гукатэлепат,
Калі пісаў—не так ужо і гладка.
І праз жыццё я быў не бедзен, не багат.
Пісаў аб тым, што сам я перажыў,
Дзе чуў жыцця я гукі, нават жаху крык,
Яшчэ—як родную зямлю любіў,
І што адсюль я непапраўны жартаўнік.

Песня з фронту
Вецер, песню нясі ў мой край,
Бо я зараз на жорсткай вайне.
Даляці да каханай, спазнай,
Ці чакае дзяўчына мяне?
Калі сумна ёй там без мяне,
За мяне ты яе атулі,
Заспявай гэту песеньку ёй
Там, на роднай, шчаслівай зямлі.
Я і сам бы туды паляцеў,
Ды ў бой мы ідзем, наступаць.
Ёй у вочы я сам бы глядзеў,
Але ж трэба яшчэ ваяваць.
Ты, крылатая песня, ляці!
Перамога што дзень, то бліжэй.
І на фронт павяртайся хутчэй.
Раскажы, як Радзіма жыве.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта